Вы тут

І закружылася галава...


Кож­ны з нас ха­ця б раз у жыц­ці пе­ра­жы­ваў га­ла­ва­кру­жэн­не. Ад­нак пад гэ­тым сло­вам мно­гія ра­зу­ме­юць аб­са­лют­на роз­ныя ад­чу­ван­ні: ад та­го ста­ну, які мае быць пе­рад стра­тай пры­том­нас­ці, да ўра­жан­ня кру­жэн­ня ўлас­на­га це­ла або на­ва­коль­ных прад­ме­таў. Вя­до­ма звыш 70-ці пры­чын, якія вы­клі­ка­юць га­ла­ва­кру­жэн­не. Вы­свет­ліць са­праўд­ную пры­чы­ну гэ­та­га ста­ну вель­мі ня­прос­та.

— Вы­лу­ча­юць га­ла­ва­кру­жэн­ні, звя­за­ныя з па­ру­шэн­нем ра­бо­ты і за­хвор­ван­ня­мі га­лаў­но­га моз­га (траў­ма, кро­ва­зліц­цё, пух­лі­на) і тыя, што ўзні­ка­юць у вы­ні­ку па­шко­джан­ня вес­ты­бу­ляр­на­га нер­ва або ўнут­ра­на­га ву­ха, — ка­жа ўрач-не­ўро­лаг 11-й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Юлія ВА­РАНЬ­КО. — Як пра­ві­ла, пры­чы­ны та­ко­га ста­ну бяс­крыўд­ныя — стом­ле­насць, го­лад, за­гой­дван­не. Ад­нак у не­ка­то­рых вы­пад­ках раз­мо­ва мо­жа іс­ці пра сур'­ёз­нае за­хвор­ван­не. На­прык­лад, пра ін­сульт, пры якім сімп­то­мы ўзні­ка­юць вост­ра, ра­зам з пад­ва­ен­нем у ва­чах, па­ру­шэн­нем маў­лен­ня і ка­ар­ды­на­цыі. Пры пух­лі­нах га­лаў­но­га моз­га пры­сту­пы на­рас­та­юць па­сту­по­ва, уз­мац­ня­юц­ца пры пэў­ным ста­но­ві­шчы га­ла­вы і су­пра­ва­джа­юц­ца га­лаў­ным бо­лем. Га­ла­ва­кру­жэн­не мо­жа быць і сімп­то­мам шый­на­га астэ­а­ханд­ро­зу. Боль у шыі, ру­ках мо­жа ўзмац­няц­ца пры рэз­кіх па­ва­ро­тах га­ла­вы. Пе­ра­ціс­кан­не пры гэ­тым ар­тэ­рый, што зна­хо­дзяц­ца на шыі, вы­клі­ка­юць га­ла­ва­кру­жэн­не і шум у га­ла­ве.

Раз­мо­ва мо­жа іс­ці і пра за­па­лен­ні ўнут­ра­на­га ву­ха, вя­лі­кую коль­касць се­ры ў вон­ка­вым слы­ха­вым пра­хо­дзе, хва­ро­бу Мень­е­ра (ацёк ла­бі­рын­та, які су­пра­ва­джа­ец­ца шу­мам у ву­шах, зні­жэн­нем слы­ху, млос­цю, ва­ні­та­мі), вес­ты­бу­ляр­ны не­ўрыт (за­па­лен­не нер­ва), даб­ра­якас­нае па­зі­цый­нае га­ла­ва­кру­жэн­не, якое ўзні­кае пры змя­нен­ні ста­но­ві­шча це­ла. Спра­ва мо­жа быць і ў ане­міі (па­ні­жа­ным ге­маг­ла­бі­не кры­ві), арыт­міі (хва­ро­бе сэр­ца), рэз­кім па­дзен­ні або пад'­ёме ар­тэ­рыя­льна­га ціс­ку, клі­мак­се, мен­стру­а­цыі, ця­жар­нас­ці. Як па­боч­ны эфект га­ла­ва­кру­жэн­ні мо­гуць з'яў­ляц­ца на фо­не пры­ёму роз­ных ле­каў — ан­ты­бі­ё­ты­каў, су­праць­су­тар­га­вых, сар­дэч­ных.

Для аб­сле­да­ван­ня

Для ўдак­лад­нен­ня ды­яг­на­зу мо­гуць пры­зна­чыць уль­тра­гу­ка­вое да­сле­да­ван­не бра­хі­я­цэ­фаль­ных са­су­даў, рэнт­ге­на­гра­фію шый­на­га ад­дзе­ла па­зва­ноч­ні­ка, ана­лі­зы кры­ві, а пры па­да­зрэн­ні на па­шко­джан­не га­лаў­но­га моз­га — кам­п'ю­тар­ную або маг­ніт­на-рэ­за­нанс­ную та­маг­ра­фію і эн­цэ­фа­лаг­ра­фію.

Пер­шая да­па­мо­га

Пры моц­ным га­ла­ва­кру­жэн­ні не­аб­ход­на за­бяс­пе­чыць са­бе пры­ток све­жа­га па­вет­ра, лег­чы ў ло­жак і, па маг­чы­мас­ці, па­ме­раць ар­тэ­рыя­льны ціск.

Для ля­чэн­ня

Ля­чэн­не ўклю­чае ў ся­бе прэ­па­ра­ты се­да­тыў­ныя, ан­ты­гіс­та­мін­ныя (ды­мед­рол, пі­паль­фен), су­праць­ва­ніт­ныя, дыў­рэ­ты­кі, бэ­та­гіс­тын.

Урач пра­па­нуе асво­іць вес­ты­бу­ляр­ную трэ­ні­роў­ку — прак­ты­ка­ван­ні, якія да­па­ма­га­юць раз­віць здоль­нас­ці па кант­ро­лі га­ла­ва­кру­жэн­ня.

Пры чэ­рап­на-маз­га­вых траў­мах па­ка­за­на хі­рур­гіч­нае ля­чэн­не, ка­лі ўсё пе­ра­лі­ча­нае вы­шэй не дае вы­ні­ку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».