Бальніца №2 горада Маладзечна ў верасні 2014 года адчынілася пасля капітальнага рамонта. Абнавілася ўсё: сцены, падлога, столь, закуплена новая мэбля і, што самае галоўнае і для ўрачоў, і для пацыентаў, — з'явілася новае абсталяванне.
[caption id="attachment_73085" align="alignnone" width="600"] Апарат для дыягностыкі органаў верхніх аддзелаў стрававальнага тракту.
Урач-эндаскапіст Наталля Каржуева з пацыентам.[/caption]
Ігар Салагуб, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці цэнтральнай раённай бальніцы Маладзечна, працуе там з 1990 года. Пачынаў ён урачом-траўматолагам, у свой час займаў пасаду галоўнага ўрача паліклінікі №1 горада Маладзечна.
— За апошні год мы сур'ёзна аснасцілі нашу бальніцу абсталяваннем, — адзначыў Ігар Салагуб. — Так, у параўнанні з іншымі гадамі мы атрымалі дастаткова шмат новых апаратаў, у прыватнасці, эндаскапічнага абсталявання.
У другой бальніцы размяшчаюцца тры тэрапеўтычныя аддзяленні: гастраэнтэралагічнае і неўралагічнае — кожнае на 40 ложкаў, і пульманалагічнае на 60.
— Раней бальніца была ў вельмі дрэнным стане, — расказала
Таццяна Таўгень, загадчыца гастраэнтэралагічнага аддзялення. — Пасля рамонту будынак абнавіўся, з'явіліся новыя ўстаноўкі, у прыватнасці, зонды для фібрагастрадуадэнаскапіі, зараз чакаем новы рэнтген-апарат. Таксама бальніца аснашчана камп'ютарна-тамаграфічным апаратам, і ў цэлым у нас добрая служба функцыянальных дыягностаў: ёсць апараты для ФГДС, каланаскапіі, апарат ультрагукавога даследавання. Мы маем лабараторыю, дзе робім асноўныя аналізы, неабходныя для нашых пацыентаў. Ёсць добры фізіятэрапеўтычны кабінет.
Наталля Каржуева, урач-эндаскапіст, якая працуе ў гэтай бальніцы ўжо больш за 30 гадоў, вельмі рада, што ў яе з'явілася цудоўная магчымасць папрацаваць з сучасным абсталяваннем.
— Апараты даюць магчымасць дакладна дыягнаставаць захворванне. Таму лічу, што нам пашанцавала. Па-першае, мне самой, як эндаскапісту, бо праца звязана з нагрузкай на вочы, а з новымі апаратамі гэтая нагрузка зніжаецца. Па-другое, новы эндаскоп лепей пераносіцца пацыентамі.
Надзея ЮШКЕВІЧ.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».