Вы тут

Здольныя прыдумляць і рэалізоўваць


Пра­ект Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі» стаў для ўдзель­ні­каў уні­каль­най маг­чы­мас­цю спраў­дзіць свае ма­ры і зра­біць Бе­ла­русь та­кой, якой яны яе ба­чаць. Учо­ра ўпер­шы­ню ў пуб­ліч­ным фар­ма­це ад­бы­ла­ся аба­ро­на пра­ек­таў, прад­стаў­ле­ных да ўва­гі жу­ры,
а так­са­ма вы­ста­ва-прэ­зен­та­цыя 100 леп­шых рас­пра­цо­вак у рам­ках кон­кур­су.

[caption id="attachment_73149" align="alignnone" width="600"]Вуч­ні ста­ліч­най гім­на­зіі №19 Іван Пры­шчэ­па і Да­р'я Да­ві­доў­ская прад­стаў­ля­юць  эка­ла­гіч­ны ча­со­піс «EcoGymn». Ці­ка­ва, што ча­со­піс ства­ра­ец­ца на­ву­чэн­ца­мі для ра­вес­ні­каў. Вуч­ні ста­ліч­най гім­на­зіі №19 Іван Пры­шчэ­па і Да­р'я Да­ві­доў­ская прад­стаў­ля­юць
эка­ла­гіч­ны ча­со­піс «EcoGymn». Ці­ка­ва, што ча­со­піс ства­ра­ец­ца на­ву­чэн­ца­мі для ра­вес­ні­каў.[/caption]

За­ла На­цы­я­наль­на­га вы­ста­вач­на­га цэнт­ра «Бел­Экс­па» яшчэ з ра­ні­цы за­поў­ні­ла­ся стэн­да­мі з апі­сан­нем пра­ек­таў, а ча­сам, і га­то­вы­мі пра­та­ты­па­мі рас­пра­ца­ва­ных пры­лад. Уся экс­па­зі­цыя бы­ла раз­дзе­ле­на на не­каль­кі пля­цо­вак, пры­све­ча­ных у тым лі­ку пра­мыс­ло­вым тэх­на­ло­гі­ям і вы­твор­час­ці; ме­ды­цы­не, ахо­ве зда­роўя і бія­тэх­на­ло­гі­ям; ІT-пра­ек­там; ро­ба­та­тэх­ні­цы. Тут мож­на бы­ло па­на­зі­раць за кам­п'ю­тар­ны­мі ма­дэ­ля­мі вай­ско­вай тэх­ні­кі ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, уба­чыць, як пру­са­кі пе­ра­пра­цоў­ва­юць смец­це, ро­ба­ты гу­ля­юць у ха­кей і шмат ін­ша­га. За­ці­каў­ле­ныя на­вед­валь­ні­кі і жур­на­ліс­ты рас­пыт­ва­лі аў­та­раў аб тым, што на­тхня­ла мо­ладзь на ства­рэн­не пра­ек­таў і з які­мі цяж­кас­ця­мі яна су­тык­ну­ла­ся.

— Трэ­ба за­зна­чыць, што кон­курс на­бы­вае ўсё боль­шую па­пу­ляр­насць не толь­кі ў ма­ла­дзёж­ным ася­род­ку, але і ў цэ­лым — у дзяр­жа­ве, — ска­заў пад­час ура­чыс­та­га ад­крыц­ця вы­ста­вы-прэ­зен­та­цыі стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Мі­ха­іл МЯС­НІ­КО­ВІЧ. — Гэ­та свед­чыць пра тое, што па­тэн­цы­ял на­шай мо­ла­дзі са­праў­ды за­па­тра­ба­ва­ны. Вель­мі важ­на ад­чуць, што ты па­трэб­ны, здоль­ны ге­не­ры­ра­ваць ці­ка­выя ідэі і да­бі­вац­ца та­го, каб яны бы­лі рэа­лі­за­ва­ныя. Сён­ня тут бу­дуць вы­бі­раць дзе­сяць най­леп­шых пра­ек­таў, але мне ўяў­ля­ец­ца, што ўсе ўдзель­ні­кі вы­ста­вы — ужо пе­ра­мож­цы.

Да­рэ­чы, ад кан­кур­сан­таў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч атры­маў не­звы­чай­ны па­да­ру­нак — яб­лык, на­дру­ка­ва­ны на 3D-прын­та­ры.

— Я ма­гу мер­ка­ваць пра гэ­ты кон­курс яшчэ і як ар­га­ні­за­тар, — па­дзя­ліў­ся на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ігар БУ­ЗОЎ­СКІ. — Пер­шыя кро­кі па рэа­лі­за­цыі пра­ек­та «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі» мы ра­бі­лі з асця­рож­нас­цю, бо не ве­да­лі, на­коль­кі ці­ка­вы ён бу­дзе мо­ла­дзі і струк­ту­рам, за­клі­ка­ным зай­мац­ца на­ву­кай і аду­ка­цы­яй. Але ўрэш­це ўпэў­ні­лі­ся, што знай­шлі сваю ні­шу: кож­ны год кон­курс рас­це, па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць ідэй. Ча­сам ад удзель­ні­каў мы атрым­лі­ва­ем не зу­сім тое, ча­го ча­ка­лі спа­чат­ку, але не менш важ­нае — скі­ра­ва­насць на са­ма­ўдас­ка­на­лен­не і раз­віц­цё.

Ці­ка­вых пра­ек­таў на вы­ста­ве бы­ло шмат. На­прык­лад, хлоп­цы з Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Ян­кі Ку­па­лы пра­па­на­ва­лі пуб­лі­цы сваю рас­пра­цоў­ку пад наз­вай «Вір­ту­аль­ная Бе­ла­русь», пры да­па­мо­зе якой яны хо­чуць пры­цяг­нуць ува­гу да гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны на­шай кра­і­ны.

— У рам­ках рэа­лі­за­цыі пра­ек­та мы ўжо ства­ры­лі пер­шую 3D-га­ле­рэю «Вір­ту­аль­ную Ка­ло­жу», — рас­па­вёў адзін з аў­та­раў «Вір­ту­аль­най Бе­ла­ру­сі», ма­гіст­рант ін­жы­нер­на-бу­даў­ні­ча­га фа­куль­тэ­та Ва­ле­рый МАС­КЕ­ВІЧ. — Яна ўяў­ляе з ся­бе аб'­ём­ныя здым­кі сла­ву­тай Ба­ры­са­глеб­скай царк­вы ў Грод­не, яе ўнут­ра­на­га ўбран­ства і знеш­ня­га вы­гля­ду. Акра­мя гэ­та­га, бы­ла ство­ра­на гра­фіч­ная рэ­кан­струк­цыя стра­ча­на­га кас­цё­ла Най­свя­цей­шай Пан­ны Ма­рыі, больш вя­до­ма­га як Фа­ра Ві­таў­та. У най­блі­жэй­шых пла­нах — ства­рэн­не аб'­ём­ных га­ле­рэй ін­шых пом­ні­каў у Грод­не: Ста­ро­га і Но­ва­га зам­каў, Ка­фед­раль­на­га кас­цё­ла Свя­то­га Фран­цыс­ка Кса­ве­рыя, ля­леч­на­га тэ­ат­ра і ін­шых.

Пад­час ура­чыс­та­га ад­крыц­ця пер­шы сак­ра­тар Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та БРСМ Анд­рэй БЕ­ЛЯ­КОЎ за­зна­чыў, што пра­ект «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі» за­ста­ец­ца ад­кры­тым і пра­цяг­вае пра­ца­ваць, а та­му ў Год мо­ла­дзі ар­га­ні­за­та­ры бу­дуць ча­каць но­выя ці­ка­выя пра­ек­ты і за­ду­мы.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ

Фота Надзеі Бужан

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.