Вы тут

БарадулінLІVES


Гэта яго жыццё: у фотаздымках і рэчах, у вершах і ўспамінах, песнях і кнігах. У гэтыя дні, калі памяць пра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвасоблена ў выставах, кнігах пра яго і нават канцэртах, становіцца зразумела: ён сапраўды перажыў усё. Пры жыцці перажывалася рознае і па-рознаму. Але цяпер ён жыве ў іншай іпастасі — бясспрэчнага класіка. У гэтыя дні Рыгор Барадулін стаў адкрыты, блізкі, родны і зразумелы, яго любяць казаць пра гэта — гонар). Яго цытуюць. Яму прысвячаюць вечарыны і выставы. І тлумачаць — чаму ён народны.

Тлумачыць не трэба. Дастаткова проста сабе ціхенька наспяваць: «Трэба дома бываць часцей...» Спяваюць песні на яго вершы ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Спяваюць нават творцы новага пакалення, якія абвяргаюць думку пра тое, што цяперашняй моладзі не трэба пра сур'ёзнае. Спявалі ў Дзень нараджэння паэта тыя песні, якія любіў ён сам, на якіх вырас. Напрыклад, музыка і спявак Сяргей Доўгушаў і гурт «Vuraj» цэлы канцэрт да 80-годдзя Барадуліна наладзілі ў малой зале Белдзяржфілармоніі з народных песень Вушаччыны (кніжку такую склаў сам паэт). І тут зразумела, чаму яго паэзія вельмі спеўная, падкрэслівае пявучасць нашай мовы. А потым ужо яго слова становіцца песняй і ідзе ў народ, калі ў ім нейкая такая сутнасць, якую разумеюць усе.

Пра зразумелае і тое, што было асабліва важна для яго, дазволіць паразважаць выстава да 80-годдзя паэта Рыгора Барадуліна, якая працуе ў Музеі Максіма Багдановіча. Тут рэчы, кнігі, дакументы, фота, што ўтрымліваюць энергетыку чалавека. І нават не аднаго. Але ўсе тыя, хто побач, — харошыя людзі, неверагодныя асобы. Мама, напрыклад. Яго мама Куліна Андрэеўна — простая жанчына, прыклад простага жаночага і чалавечага подзвігу. Сябра Васіль Быкаў — прыклад подзвігу грамадзянскага і творчага. Сам Барадулін — таксама прыклад. У першую чаргу таго, як простае і глыбока-асабістае можна ўпісаць у агульнанароднае і нават агульначалавечае.

Пра тое, як можа мяняцца чалавек у сваіх адносінах да свету, дасць магчымасць паразважаць новае выданне «Дзённікаў» паэта. Першы том акурат падаспеў у гэтыя дні. Запісы з нататнікаў, дзённікаў з 1951 па 1969 год, вершы, якія раней не друкаваліся, эпіграмы, нават малюнкі. Яшчэ пры жыціі сам паэт даверыў свае запісы Наталлі Давыдзенцы, каб яны не згубіліся і былі перададзеныя ў архіў. Атрымалася больш. Нават некалькі кніжак: «Вушацкі словазбор», кніга лістоў да маці «Паслаў бы табе душу...». Цяпер яшчэ «Дзённікі». Сімвалічна, але гэтая кніга насамрэч пачалася з дзённіка школьніка. Для лепшага разумення часу і абставінаў у кнізе ёсць каментарыі.

А вось што зразумела і без лішніх словаў — словы саміх твораў паэта. Для іх цяпер таксама час: па ўсёй краіне, у розных абласцях і раёнах, у бібліятэках і навучальных установах узгадваюць паэта. Добра. А вось чытаць яго можна і без прывязкі да даты. Ёсць што.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.