Вы тут

Саўна абараняе мужчын ад заўчаснай смерці


У даследаванні, праведзеным ва Універсітэце Усходняй Фінляндыі, прынялі ўдзел 2315 мужчын ва ўзросце ад 42 да 60 гадоў. Навукоўцы назіралі за ўдзельнікамі каля 21 года. Затым спецыялісты параўналі ўзровень смяротнасці сярод удзельнікаў, якія хадзілі ў саўну адзін раз на тыдзень, і тых, хто рабіў гэта часцей, перадае Thе Dаіlу Mаіl.

28-24

Рызыка раптоўнай сардэчнай смерці аказалася на 22% ніжэйшай у мужчын, якія наведвалі саўну 2–3 разы на тыдзень, і на 66% ніжэйшай сярод тых, хто наведваў саўну 4–7 разоў на тыдзень, — у параўнанні з тымі, хто хадзіў у саўну радзей. 2–3 паходы ў саўну на тыдні змяншалі рызыку смерці ад ішэмічнай хваробы сэрца на 23%, а 4–7 наведванняў саўны зніжалі рызыку ІХС на 48%. Рызыка смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў змяншалася на 27% пры 2–3 паходах у саўну і на 50% у тых, хто наведваў саўну 4–7 разоў за тыдзень. У цэлым рызыка смерці па любых прычынах аказалася на 24% ніжэйшай у мужчын, якія хадзілі ў саўну 2–3 разы на тыдзень, і на 40% ніжэйшай ва ўдзельнікаў, якія наведвалі яе 4–7 разоў з тыдзень. Чым больш часу мужчына праводзіў у парылцы, тым ніжэйшай была рызыка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».