Вы тут

Зноў снег і падмарозіць


А на 8 сакавіка чакаецца да плюс 9 і дождж

У аўторак пад уплывам вільготнай паветранай масы месцамі па краіне пройдзе дождж і мокры снег, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

3-39

Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 2-7 градусаў. У сераду і чацвер да нас завітаюць сур'ёзныя атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы. Менавіта яны прынясуць уначы на сераду ў асобных раёнах, а ўдзень паўсюдна кароткачасовы снег і мокры снег. Такія ападкі будуць гаспадарыць у нас у большасці раёнаў уначы на чацвер і месцамі ўдзень. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы падмарозіць да 0 — мінус 6 градусаў, а ўдзень чакаецца ўжо ад 0 да 6 цяпла. У пятніцу і суботу надвор'е зноў зменіцца і ападкі чакаюцца ўжо ў выглядзе непрацяглага снегу. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 0 да мінус 5 градусаў, а пры праясненнях да 7 марозу. Удзень чакаецца ад 0 да 5 цяпла, а на поўдні да плюс 7 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у нядзелю — на жаночае свята — толькі па паўночным захадзе краіны чакаецца ўжо кароткачасовы дождж. Месцамі ўдзень будзе нават параўнальна цёпла і сонечна. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да мінус 7 градусаў, удзень — 2-9 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.