Вы тут

Заслужаныя ўзнагароды


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё навукова-педагагічнай дзейнасці, сферы аховы здароўя, культуры і спорту. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені — намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў.

Медаля «За адвагу» ўдастоены начальнік аддзялення баявога забеспячэння — начальнік сапёрна-піратэхнічнай службы вайсковай часці 5525 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Мікалай Нагурны, старшы інструктар кіналагічнай службы (сапёр) сапёрна-піратэхнічнай групы гэтай жа вайсковай часці Юрый Навуменка.

Сярод узнагароджаных медалём «За выдатнасць у ахове грамадскага парадку» — намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі — начальнік аддзела па масавых мерапрыемствах міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Басаў, а таксама начальнік аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска Аляксандр Васілевіч.

Медалём «За выдатнасць у ахове дзяржаўнай мяжы» адзначаны кантралёр-інструктар аддзялення пагранічнага кантролю 86-й пагранічнай групы пагранслужбы Аляксандр Дзімчогла.

У ліку ўзнагароджаных медалём «За выдатнасць у прадухіленні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» — старшы пажарны Горацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Раемскі, медалём «За працоўныя заслугі» — станочнік ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» — Завод струганай шпоны і мэблі» Міхаіл Шытаў, медалём Францыска Скарыны — загадчык кафедры маркетынгу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Іван Акуліч.

Сярод удастоеных ганаровых званняў — галоўны ўрач Гарадской гінекалагічнай бальніцы Мінска Аляксандр Біч, якому прысвоена званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь».

Акрамя таго, падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена начальніку цэха пратэзна-артапедычнага абутку Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра Аляксандру Маўкаленку, старшыні цэнтральнага праўлення Беларускага таварыства глухіх Сяргею Сапуту і іншым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».