Вы тут

Рынак нерухомасці — на новую вышыню


Днямі спецыялізаваны партал Realt.by абвясціў пра старт нацыянальнай прэміі ў сферы нерухомасці REALT GOLDEN KEY 2015.

3-3

Нагадаю, што ўпершыню гэта маштабнае мерапрыемства было праведзена на тэрыторыі Беларусі летась. Тады ўдзел у экспертным савеце прымаў і аўтар гэтых радкоў. У конкурсе прэміі рынку нерухомасці ў 2014 годзе ўдзельнічала 49 намінантаў, сярод якіх 15 агенцтваў нерухомасці, 25 будаўнічых праектаў і 9 персон. «Мы разлічваем, што сёлета REALT GOLDEN KEY 2015 выклікае яшчэ большую цікавасць з боку гульцоў рынку. У крызісны год робіцца яшчэ больш важным праявіць сябе, павысіць якасць паслуг і прадэманстраваць свае магчымасці і поспехі з большай сілай. Мы заклікаем кампаніі сумеснымі намаганнямі падняць рэйтынг айчыннага рынку нерухомасці на новы ўзровень», — адзначыў дырэктар партала Realt.by Аляксандр Мартыненка.

Старшыня Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць» Мікалай Прасталупаў адзначыў, што праведзенае летась мерапрыемства стала першай падзеяй такога грандыёзнага маштабу ў сферы нерухомасці Беларусі. «Удзельнічаць у такім конкурсе не толькі карысна, але і прэстыжна. Дзякуючы шырокаму асвятленню ў прэсе прэмія ўзняла ўзровень рыэлтараў і забудоўшчыкаў у вачах спажыўцоў і канкурэнтаў», — лічыць кіраўнік асацыяцыі.

Падтрымаць старт прэміі REALT GOLDEN KEY 2015 прыехаў вядомы беларускі асілак Кірыл Шымко — рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, чалавек, у актыве якога шэраг унікальных дасягненняў. Сумесна з Паўлам Сарокам яны працягнулі цягнік, ссунулі з месца больш чым на 3 метры самалёт Іл‑76 вагой 150 тон. А ў Кнігу рэкордаў Гінеса хлопцы трапілі ў 2009 годзе, калі ссунулі на 5 метраў танк «Т‑34», вага якога — амаль 31 тона. Перад удзельнікамі канферэнцыі Кірыл сагнуў вялікі сталёвы ключ і падарыў яго арганізатарам прэміі. Таксама ён паабяцаў падарыць такія эксклюзіўныя ключы тым тром кампаніям, якія першымі пададуць onlіne-заяўкі на ўдзел у прэміі.

Пераможцы прэміі ў сферы нерухомасці будуць абвешчаны 18 чэрвеня на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, якая пройдзе ў рэстаране-клубе «Сядзіба». Традыцыйна вядучымі мерапрыемства стануць Катрын Калацкая і Дзмітрый Кахно. Азнаёміцца з намінацыямі конкурсу і падаць заяўку на ўдзел у прэміі можна на сайте REALT GOLDEN KEY 2015 з 25 лютага па 15 красавіка.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».