Вы тут

Размаўляць свабодна... можна


Прэзентацыя прамоўніцкага Клуба для людзей з заіканнем «Я размаўляю свабодна!» адбудзецца 14 сакавіка ў Мінску на базе валанцёрскага цэнтра «БелАЮ» (пр. Машэрава, 25-241). Дзейнасць клуба арыентавана на людзей, якія маюць праблемы з камунікацыяй. На мерапрыемства запрашаюцца людзі з заіканнем, спецыялісты, што працуюць з людзьмі з асаблівасцю маўлення, а таксама ўсе зацікаўленыя.

Клуб «Я размаўляю свабодна!» збіраецца змагацца са стэрэатыпамі, якія сфармаваліся ў дачыненні да людзей, што маюць праблемы з маўленнем.

Ініцыятар стварэння прамоўніцкага клуба відэарэжысёр Дзяніс Сотнікаў расказаў, што ідэю падгледзеў у заходніх калег, якія паспяхова практыкуюць такога кшталту сустрэчы:

— Як прыйшоў да гэтага? Я стаў на сцежку прыняцця сябе, а таксама ўсвядоміў, што, заікаючыся, я стрымліваю непрыемныя мне пачуцці і эмоцыі. Пастаянныя выступленні ў нашым клубе і на іншых пляцоўках дазволілі мне даведацца шмат новага пра сябе і зразумець, што маё заіканне з'яўляецца сістэмай паводзінаў, ушытай у мае асобасныя характарыстыкі і светапогляд. Клуб дапамагае мне і іншым ствараць новую сістэму, якая будзе, як аправа, падтрымліваць алмаз лёгкай і свабоднай гаворкі.

Падчас прэзентацыі, што ладзіць клуб «Я размаўляю свабодна!», можна будзе даведацца пра новы падыход у рабоце па развіцці камунікатыўных навыкаў сярод людзей з заіканнем, азнаёміцца з міжнароднай практыкай дзейнасці такіх арганізацый («Speak free» і «Toasts-Masters»), пагутарыць з камандай лідараў і атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць.

Па выніках прэзентацыі зацікаўленыя ўдзельнікі змогуць прыняць удзел у іншых мерапрыемствах клуба, у тым ліку паспрабаваць сябе ў ролі вядучага, прамоўцы, падзяліцца сваім вопытам збаўлення ад стэрэатыпаў і (або) ад заікання.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба накіраваць заяўку ў адвольнай форме не пазней за 10 сакавіка на адрас: denіs-474747@tut.by. Дадатковую інфармацыю пра клуб «Я размаўляю свабодна!» можна знайсці на старонцы ў інтэрнэце vk.com/і_speak_free.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».