Вы тут

Назад да вяршыні. Крок за крокам...


У тыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» распавядае пра перамогу БГК, які паступова набірае форму, рэйтынгавы скачок Вікторыі Азаранкі і мінскіх «Цмокаў», што працягваюць калекцыянаваць паражэнні.

3-28

1. Хакейнае «Дынама-Мінск» саступіла другі матч 1/8 фіналу Кубка Гагарына фінскаму «Ёкерыту» — 1:4. Такім чынам лік у серыі стаў роўным — 1:1.

«У гэтай сустрэчы пачатак быў за намі: ужо на першых хвілінах у Мэта Элісана быў добры момант, калі ён кідаў з выдатнай пазіцыі, — адзначыў пасля матча галоўны трэнер «Дынама» Любамір ПОКАВІЧ. — Шмат атакавалі, але часта не маглі трапіць у створ варот і, адпаведна, забіць. Усё вырашылася ў другім перыядзе, дзе хапала ўзаемных памылак, але сапернік свае магчымасці выкарыстаў лепш».

Як змяніўся лік сустрэч «Дынама» і «Ёкерыта», вы ўжо ведаеце. Трэці матч серыі скончыўся ўчора позна ўвечары. Сёння каманды правядуць яшчэ адзін паядынак на «Мінск-Арэне».

2. Вікторыя Азаранка ўзнялася ў сусветнай класіфікацыі на дзесяць пазіцый і цяпер займае 38-мы радок. На мінулым тыдні беларуская тэнісістка дайшла да фіналу прэстыжнага турніру катэгорыі прэм'ер у Досе. На шляху да вырашальнага матча Азаранка перайграла пятую ракетку свету Каралін Вазняцкі, чатырнаццаты нумар рэйтынгу Анжалік Кербер і старэйшую з сясцёр Уільямс — Венус. Але ў фінале наша спартсменка не справілася з чэшскай тэнісісткай Луцыяй Шафаржавай, саступіўшы 4:6 3:6. Адзначым, што пасля гэтай перамогі Шафаржава ўзнялася на 11-ты радок сусветнай класіфікацыі. Гэта найлепшы паказчык чэшкі за кар'еру.

«На турніры ў Досе я хацела згуляць шмат матчаў запар, каб прызвычаіцца да такога рытму. І дзякуючы таму, што дайшла да фіналу, я ўбачыла, над чым трэба працягваць працаваць, — сказала Вікторыя АЗАРАНКА пасля фіналу. — Я па-ранейшаму вельмі матываваная. Праз тыдзень распачнецца наступны турнір, і мне трэба да яго добра падрыхтавацца. Але я адчуваю прагрэс, якога я дамаглася з тых часоў, як гуляла на папярэднім турніры».

3. БГК імя Мяшкова атрымалі чарговую перамогу ў SEHA-лізе. На хатняй арэне брастаўчане перайгралі македонскі «Металург» — 25:23. Галоўны трэнер БГК Жэлька БАБІЧ так ацаніў сыход паядынку: «Ведаў, што матч будзе няпростым. Важна, што выйгралі. Былі моманты ў нашай гульні, калі хлопцы дзейнічалі проста выдатна. Каманда паступова набірае форму. Да паядынку з «Татранам», думаю, будзе ўсё добра, і мы яшчэ раз выйграем».

4. Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» саступіў краснаярскаму «Енісею» — 84:91. Самым выніковым у складзе мінчан у чарговы раз стаў Іван Мараш, які набраў 28 ачкоў. Адзначым неблагую статыстыку дэбютанта каманды — амерыканца Джасціна Грэя, што назбіраў 13 балаў. Гэта паражэнне стала сямнаццатым у сезоне (пры дзвюх перамогах) для падапечных Ігара Грышчука.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.