Вы тут

Больш за Br470 млрд накіруюць на павелічэнне збору і выкарыстання другасных рэсурсаў у Беларусі ў 2015 годзе


У Беларусі ў 2015 годзе на мерапрыемствы па павелічэнні аб'ёмаў збору і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) будзе накіравана Br473 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 138 ад 26 лютага 2015 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Прынятая пастанова з'яўляецца арганізацыйнай мерай, накіраванай на рэалізацыю ўказа нумар 313 ад 11 ліпеня 2012 года, у адпаведнасці з якім сродкі, якія паступаюць на бягучы рахунак ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў", накіроўваюцца на мерапрыемствы па павелічэнні аб'ёмаў збору і выкарыстання ДМР. Дакумент зацвярджае агульныя памеры расходавання сродкаў у бягучым годзе на рэалізацыю гэтых мерапрыемстваў", - растлумачыла карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара ўстановы Надзея Татарынцава.

У прыватнасці, прадугледжваюцца кампенсацыі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам расходаў па зборы адходаў тавараў і адходаў упакоўкі пры ўмове іх перадачы для абясшкоджвання і (або) выкарыстання або захоўвання на тэрыторыі Беларусі, зборы шматабаротнай шкляной упакоўкі, а таксама фінансаванне даследчых работ у сферы збору, абясшкоджвання адходаў або выкарыстання іх у якасці другаснай сыравіны, выкананне дзяржаўных праграм па абыходжанні з адходамі, укараненне новых тэхналогій іх збору і выкарыстання, будаўніцтва заводаў па сартаванні і выкарыстанні камунальных адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў і іншыя мерапрыемствы.

Паводле слоў Надзеі Татарынцавай, кампенсацыі юрыдычным асобам і ІП выплачваюцца па заяўным прынцыпе. "Напрыклад, арганізацыі, якія ажыццяўляюць ад насельніцтва збор адходаў паперы і кардону і дастаўку іх на беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы, запаўняюць пэўны пералік дакументаў і накіроўваюць іх аператару, які правярае іх і, зыходзячы з перададзеных на перапрацоўку аб'ёмаў, выплачвае кампенсацыю", - растлумачыла спецыяліст.

Яна канстатавала, што памеры кампенсацый засталіся на тым жа ўзроўні, што год таму.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2015 года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.