Вы тут

Беларусь і Расія падпісалі некалькі пагадненняў у сацыяльнай сферы і міграцыйнай палітыцы


Беларусь і Расія па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Маскве падпісалі некалькі пагадненняў у сацыяльнай сферы і міграцыйнай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя рашэнняў ВДС па пытаннях парадку дня падпісаныя чатыры двухбаковыя дакументы. У іх ліку пагадненне аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў па справах аб спагнанні аліментаў; пагадненне аб узаемным прызнанні і парадку выканання рашэнняў аб адмове ва ўездзе на тэрыторыю дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы; пагадненне аб парадку абмену звесткамі аб грамадзянах Беларусі і Расіі, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд; пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы ад 24 студзеня 2006 г.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?