Вы тут

Скарбы з сэрца краіны


Як пры­зваць да ад­каз­нас­ці чор­ных ка­паль­ні­каў?..

Ад­но не­бяс­печ­нае і не­за­кон­нае хо­бі на­бы­ло ў на­шай кра­і­не над­звы­чай шы­ро­кі раз­мах. Лю­дзі, якія зай­ма­юц­ца ім, лі­чаць, што ўлас­ны ме­та­ла­дэ­тэк­тар дае вы­ключ­нае пра­ва пры­свой­ваць тое, што на­ле­жыць уся­му гра­мад­ству. Яны раз­бу­ра­юць мо­гіль­ні­кі і ста­ра­жыт­ныя кур­га­ны. Яны бес­са­ром­на рас­коп­ва­юць ва­лы ста­ра­жыт­ных зам­каў, па­ды­ма­юць зям­лю на мес­цы слаў­ных ба­ёў, шчод­ра па­літ­ую кры­вёю прод­каў, усы­па­ную іх уз­на­га­ро­да­мі і збро­яй... Яны па­збаў­ля­юць на­шых дзя­цей маг­чы­мас­ці дас­ка­на­ла вы­ву­чыць сваё мі­ну­лае, бо яго ма­тэ­ры­яль­ныя свед­чан­ні — шмат­лі­кія ар­тэ­фак­ты — спа­кой­на пра­да­юць за мя­жу. Не вы­клю­ча­на, што хтось­ці з іх за­раз чы­тае гэ­ты ма­тэ­ры­ял, бо... коль­касць чор­ных ка­паль­ні­каў у на­шай кра­і­не ідзе на сот­ні, ка­лі не на ты­ся­чы. Ці не па­ра за­ду­мац­ца?.. І ка­лі не да­па­ма­гае сум­лен­не і ўлас­ная сіс­тэ­ма каш­тоў­нас­цяў, то пры­му­сіць спы­ніц­ца мо­жа толь­кі за­кон.

11-30

На «круг­лым ста­ле» ў «Звяз­дзе» праб­ле­мы бес­па­ка­ра­нас­ці чор­ных ка­паль­ні­каў, ма­раль­ны бок іх спраў аб­мяр­коў­ва­лі член Са­ве­та рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду, за­гад­чык ка­фед­ры ар­хеа­ло­гіі і спе­цы­яль­ных гіс­та­рыч­ных дыс­цып­лін Ма­гі­лёў­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Ар­ка­дзя Ку­ля­шо­ва Ігар Мар­за­люк, дэ­пу­тат Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду па аду­ка­цыі, куль­ту­ры і на­ву­цы На­тал­ля Ку­чын­ская, на­чаль­нік упраў­лен­ня па ахо­ве гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ігар ЧАР­НЯЎ­СКІ, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай пра­цы Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі Ва­дзім Ла­кі­за, за­гад­чы­ца цэнт­ра гіс­то­рыі да­ін­дуст­ры­яль­на­га гра­мад­ства Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі Воль­га Ляў­ко, кі­раў­нік дай­вінг-клу­ба «Мар­скі пе­гас» Анд­рэй ЛІ­ХА­ЧОЎ, края­зна­вец Іван ЯРА­ШЭ­ВІЧ, а так­са­ма на­чаль­нік ад­дзе­ла па ба­раць­бе з ар­га­ні­за­ва­най зла­чын­нас­цю Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Аляк­сандр Ба­ра­доў­скі.

«Праб­ле­ма ўся­го гра­мад­ства»

Ва­дзім Ла­кі­за:

11-25— Ар­хе­о­ла­га­мі Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі і кра­і­ны ў цэ­лым што­га­до­ва аб­сле­ду­юц­ца асоб­ныя тэ­ры­то­рыі прак­тыч­на ўсіх 118 ра­ё­наў. Больш як у 40 з іх за апош­нія га­ды мы пра­вя­лі ін­вен­та­ры­за­цыю пом­ні­каў ар­хеа­ло­гіі, уклю­ча­ных у Дзяр­жаў­ны спіс ахо­вы гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны. Ча­сам тое, што мы ба­чым на мес­цах, бы­вае прос­та жу­дас­ным. Пом­ні­кі ар­хеа­ло­гіі ра­бу­юц­ца чор­ны­мі ка­паль­ні­ка­мі, іх раз­бу­ра­юць пад­час бу­даў­ні­чых ра­бот — ад­бы­ва­ец­ца ві­да­воч­нае не­вы­ка­нан­не за­ко­на. Прак­тыч­на ў кож­ным ра­ё­не ёсць пры­кла­ды раз­бу­рэн­ня пом­ні­каў ар­хеа­ло­гіі. У пер­шую чар­гу па­шко­джа­ны­мі аказ­ва­юц­ца тыя аб'­ек­ты, у якіх мож­на знай­сці ме­та­ліч­ныя ўпры­го­жан­ні, ста­ра­жыт­ную зброю, ін­шыя раз­на­стай­ныя ар­тэ­фак­ты. Но­выя вар­вар­скія раз­бу­рэн­ні мо­гіль­ні­каў жа­лез­на­га ве­ку і эпо­хі Ся­рэд­ня­веч­ча за­фік­са­ва­ны ў Ашмян­скім, Ган­ца­віц­кім, Мя­дзель­скім, Ва­ло­жын­скім, Ма­ла­дзе­чан­скім ра­ё­нах, на Ма­гі­лёў­шчы­не і Го­мель­шчы­не. Да гэ­та­га да­да­юц­ца і не­санк­цы­я­на­ва­ныя (без не­аб­ход­най ар­хеа­ла­гіч­най экс­пер­ты­зы) зем­ля­ныя ра­бо­ты шэ­ра­гу ар­га­ні­за­цый, як, на­прык­лад, у Круг­лян­скім, Стаўб­цоў­скім, Брэсц­кім, Мін­скім ра­ё­нах, у вы­ні­ку якіх гі­нуць дзя­сят­кі ар­хеа­ла­гіч­ных аб'­ек­таў, страч­ва­ец­ца гіс­то­ры­ка-куль­тур­ная спад­чы­на, а зна­чыць, на­но­сіц­ца знач­ная шко­да на­цы­я­наль­на-дзяр­жаў­ным ін­та­рэ­сам. Лі­чу, што гэ­та праб­ле­ма не толь­кі ар­хе­о­ла­гаў, Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, але і ўся­го на­ша­га гра­мад­ства, у тым лі­ку і тых чор­ных ка­паль­ні­каў, якія так зма­га­юц­ца за сваё «абя­лен­не». Асаб­лі­ва абу­рае тое, што зда­бы­тыя не­за­кон­ным чы­нам ар­тэ­фак­ты сён­ня сва­бод­на пра­да­юц­ца ў ін­тэр­нэ­це. У су­сед­ніх з на­мі кра­і­нах — Ра­сіі, Літ­ве, Поль­шчы — про­даж ар­тэ­фак­таў за­ба­ро­не­ны, у іх дзей­ні­ча­юць служ­бы, якія спе­цы­яль­на ма­ні­то­раць ін­тэр­нэт-пра­сто­ру і за­кры­ва­юць та­кія сай­ты. У нас пра­ца ў гэ­тым кі­рун­ку толь­кі па­чы­нае раз­ві­вац­ца.

...Праз шчы­лі­ну ў за­ка­на­даў­стве

Ігар Мар­за­люк:

11-26— Мы ма­ем да­во­лі доб­ры за­кон аб ахо­ве гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны, але ён не вы­кон­ва­ец­ца ні ў ад­ной па­зі­цыі. У нас ня­ма служ­бы па ахо­ве гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў. Як вы­нік — ар­хеа­ла­гіч­ная спад­чы­на бяз­лі­тас­на ні­шчыц­ца.

На жаль, чор­нае ка­паль­ніц­тва не ўсі­мі сён­ня ўспры­ма­ец­ца як зла­чын­ства. У ін­тэр­нэ­це ў сва­бод­ным до­сту­пе ёсць кніж­ка, якая, па сут­нас­ці, з'яў­ля­ец­ца прак­тыч­ным да­па­мож­ні­кам для скар­ба­шу­каль­ні­каў (у Ра­сіі, да­рэ­чы, яна за­ба­ро­не­на). Яе на­пі­саў ча­ла­век, што ў свой час пра­ца­ваў на­чаль­ні­кам ад­дзе­ла ў на­шай ге­не­раль­най пра­ку­ра­ту­ры. Там дэ­та­лё­ва апіс­ва­ец­ца, як аў­тар ра­зам са сва­імі па­плеч­ні­ка­мі раз­бі­ва­лі сце­ны, да­ста­ва­лі каш­тоў­нас­ці з пад­зя­мел­ляў ма­нас­ты­ра ў Пус­тын­ках, што пад Мсці­сла­вам. Пры гэ­тым яны вы­ка­рыс­тоў­ва­лі геа­ска­нер і ме­та­ла­дэ­тэк­тар. Аў­тар спа­кой­на пе­ра­ліч­вае, коль­кі да­стаў ма­нет, зліт­каў, па­ве­дам­ляе, што на ад­ным ся­рэб­ра­ным зліт­ку быў над­піс, зроб­ле­ны на ла­ты­ні. За та­кі «твор» яму не да­лі ні­я­ка­га па­ка­ран­ня. І гэ­ты ча­ла­век меў ге­не­раль­скае зван­не! Што ж та­ды ка­заць пра звы­чай­ных хлоп­цаў-чор­на­ка­паль­ні­каў? Яны ма­юць вы­дат­ную юры­дыч­ную пад­трым­ку, якую мо­гуць знай­сці на ад­па­вед­ных сай­тах. Там дэ­та­лё­ва апі­са­на, як скід­ваць ма­тэ­ры­ял, што ка­заць, ка­лі рап­там зло­вяць. Яны вы­дат­на ве­да­юць усе хі­бы на­ша­га за­ка­на­даў­ства і без­да­кор­на імі ка­рыс­та­юц­ца. Праб­ле­ма даў­но пе­ра­ста­ла быць праб­ле­май хлоп­чы­каў з рыд­лёў­ка­мі. Гэ­та вы­дат­на ад­ла­джа­ны біз­нес, і акра­мя тых, хто апа­на­ва­ны ідэ­яй знай­сці скарб, ёсць лю­дзі, якія кан­цэнт­ру­юць гэ­ту дзей­насць ва­кол ся­бе і зай­ма­юц­ца ганд­лем. Два асноў­ныя цэнт­ры збы­ту зной­дзе­ных у нас рэ­чаў — гэ­та Кі­еў і Маск­ва.

На­шы прад­ме­ты пе­ра­праў­ля­юц­ца на­ват у Па­рыж. Пры­вя­ду сум­ны прык­лад. Быў зной­дзе­ны ўні­каль­ны по­яс Ві­таў­та. Дзя­ку­ю­чы ста­ран­ням вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га ар­хе­о­ла­га Ва­лян­ці­на Раб­цэ­ві­ча (яго ўжо, на жаль, ня­ма з на­мі) зна­ход­ку за­бра­лі з пры­ват­ных рук. Ад­нак вы­свет­лі­ла­ся, што бы­ло два та­кія па­ясы, ад­нак дру­гі кант­ра­банд­ным шля­хам вы­вез­лі з на­шай кра­і­ны, і ця­пер ён за­хоў­ва­ец­ца ў ка­лек­цыі ў Па­ры­жы. Па­сол Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі Па­вел Ла­туш­ка пры­кла­дае ўсе на­ма­ган­ні, каб атры­маць гэ­ты по­яс з пры­ват­на­га збо­ру, але па­куль без­вы­ні­ко­ва.

Ёсць і яшчэ ад­на праб­ле­ма. Ма­ла та­го, што ра­ба­валь­ні­кі ні­шчаць пом­ні­кі, але ка­лі яны не мо­гуць пра­даць зной­дзе­нае ў пры­ват­ную ка­лек­цыю, то рэ­чы, што ма­юць ней­кую вар­тасць, яны пры­но­сяць у му­зеі. І му­зей­шчы­кі гэ­та на­бы­ва­юць праз фон­да­ва-за­ку­пач­ныя ка­мі­сіі. Атрым­лі­ва­ец­ца анек­да­тыч­ная сі­ту­а­цыя. Ма­ла та­го, што зні­шчы­лі на­цы­я­наль­ны пом­нік, дык яшчэ і на­бы­лі рэ­чы, не­за­кон­на атры­ма­ныя з яго, за дзяр­жаў­ныя гро­шы. Два шле­мы з Мсці­сла­ва бы­лі пад­ня­тыя ры­ба­ка­мі ў пра­цэ­се пад­вод­най ры­бал­кі. Спа­чат­ку іх спра­ба­ва­лі пра­даць у Мір­скі за­мак, але там не ўзя­лі (су­пра­цоў­ні­кі ні­чо­га не ска­за­лі мне, я да­ве­даў­ся ад ста­рон­ніх лю­дзей). А ця­пер іх пра­да­юць у Маск­ве за 16 ты­сяч до­ла­раў. Ра­дуе толь­кі тое, што на­бу­дзе шле­мы наш ча­ла­век, які вер­не іх у Бе­ла­русь. Та­кім чы­нам, ры­нак ан­ты­ква­ры­я­ту ні­кім не кант­ра­лю­ец­ца. Ёсць і та­кая шчы­лі­на ў за­ка­на­даў­стве, што про­даж і аб­мен ан­ты­квар­ных рэ­чаў не аб­кла­да­ец­ца па­дат­ка­мі, не з'яў­ля­ец­ца ва­лют­най апе­ра­цы­яй, а та­му гэ­та быц­цам мір­ная, доб­рая спра­ва.

«Яны па­зі­ру­юць з ад­кры­ты­мі тва­ра­мі»

Ігар Мар­за­люк:

— Каб бы­ла зра­зу­ме­лая сут­насць зла­чын­ства, ад­зна­чу, што ся­рэд­ні ме­та­ла­дэ­тэк­тар каш­туе 2,5—3 ты­ся­чы еў­ра. Звы­чай­на ча­ла­век, які зай­ма­ец­ца та­кой спра­вай, су­му вяр­тае на пра­ця­гу ад­на­го се­зо­на. З гэ­та­га ві­да­воч­ны ўрон, які на­но­сіц­ца дзяр­жа­ве. Рас­цэн­кі ёсць на ўсё: ад­шчэ­пы, на­ка­неч­ні­кі стрэл, ке­ра­мі­ку — і прад­ме­ты ідуць у сва­бод­ны про­даж. Раз­мо­ва пра ра­ман­ты­каў, якія вы­ву­ча­юць пры­ро­ду і ра­ту­юць пом­ні­кі, — усё гэ­та каз­кі для сля­пых і бед­ных. Бо, на­прык­лад, на мя­жы Шкло­ўска­га і Мсці­слаў­ска­га ра­ё­наў быў зной­дзе­ны скарб грыў­няў XІІІ — XІV ста­год­дзяў, які пра­да­лі ў Маск­ву. І та­кіх пры­кла­даў мност­ва.

Мож­на пры­га­даць, як у По­лац­ку га­доў 10 та­му бы­лі злоў­ле­ны лю­дзі, якія пра­да­ва­лі 10 ці 12 ба­я­вых ся­кер, упры­го­жан­ні з кры­віц­кіх кур­га­ноў. Вы­нік гэ­тай спра­вы атры­маў­ся бяз­ра­дас­ным. У та­га­час­ным По­лац­кім гіс­то­ры­ка-ар­хеа­ла­гіч­ным за­па­вед­ні­ку ўрон, на­не­се­ны дзяр­жа­ве, аца­ні­лі так: прос­та ўзва­жы­лі прад­ме­ты X—XІІ ста­год­дзяў і па ва­зе ка­ля­ро­вых ме­та­лаў аца­ні­лі шко­ду — атры­ма­ла­ся, што ўро­ну тут ні­я­ка­га ня­ма... Та­му на сён­няш­ні дзень мы ма­ем дзве вя­лі­кія праб­ле­мы ў сфе­ры ахо­вы ар­хеа­ла­гіч­най спад­чы­ны — праб­ле­мы ацэн­кі і па­ка­ран­ня.

Як жар­та­ваў адзін мой зна­ё­мы пра­ку­рор, са­мая леп­шая пра­фі­лак­ты­ка зла­чын­ства — гэ­та за­вя­дзен­не кры­мі­наль­най спра­вы па фак­це. Па­куль што ў нас, на жаль, не па­ка­ра­ны ні­во­дзін ча­ла­век за зні­шчэн­не гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў. Чор­ныя ка­паль­ні­кі па­зі­ру­юць з ад­кры­тым тва­рам, фа­та­гра­фу­юц­ца ў поў­ны рост з ар­тэ­фак­та­мі.

«Не ва­гой, а ўні­каль­нас­цю і ста­ра­жыт­на­сцю»

Воль­га Ляў­ко:

11-24— Па­куль у нас не бу­дзе вы­ра­ша­на праб­ле­ма ра­зу­мен­ня кож­ным гра­ма­дзя­ні­нам кра­і­ны знач­нас­ці гіс­та­рыч­най па­мя­ці, гэ­та бу­дзе той па­ча­так, з яко­га «рас­туць но­гі» ў чор­ных ка­паль­ні­каў. Ка­лі ча­ла­век не бе­ра­жэ тое, што за­ха­ва­ла гіс­то­рыя, то ча­каць, што ён бу­дзе за­ко­на­па­слух­мя­ным, нель­га. Пра­сцей пра­ду­хі­ліць зла­чын­ства, чым з ім зма­гац­ца. Та­му вя­лі­кую ўва­гу трэ­ба ўдзя­ліць пра­фі­лак­ты­цы — па­пу­ля­ры­за­цыі ве­даў пра на­ша мі­ну­лае. Аца­ніць прад­мет ар­хеа­ло­гіі ў ма­тэ­ры­яль­ным эк­ві­ва­лен­це на­са­мрэч вель­мі скла­да­на, бо раз­мо­ва вя­дзец­ца не пра ва­гу, а пра яго ўні­каль­насць, ста­ра­жыт­насць, пры­на­леж­насць пэў­най куль­ту­ры і на­ро­ду.

У Круг­лян­скім ра­ё­не па за­га­дзе кі­раў­ні­ка сель­гас­прад­пры­ем­ства бы­лі зне­се­ны ўні­каль­ныя ў сва­ім ро­дзе кур­га­ны. Па­ха­ван­няў ста­ра­жыт­ных сла­вян (VІІІ—X ста­год­дзя) у на­шай кра­і­не вель­мі ма­ла, а гэ­тае — най­больш яск­ра­вае. Ар­тэ­фак­ты, што за­хоў­ва­лі­ся ў мо­гіль­ні­ку, бы­лі свед­чан­нем ста­ра­жыт­на­га на­сель­ніц­тва на­ва­кол­ля го­ра­да Друц­ка. Ця­пер мне пі­шуць з РА­УС гэ­та­га ра­ё­на, за­пыт­ва­ю­чы­ся, як аца­ніць шко­ду. Я ж да­сла­ла ім ін­фар­ма­цыю пра знач­насць гэ­та­га аб'­ек­та, а так­са­ма пра­па­но­ву, каб ча­ла­век, які ад­даў за­гад зно­сіць кур­га­ны, за­клю­чыў да­га­вор з Ін­сты­ту­там гіс­то­рыі і згод­на з каш­та­ры­сам вы­пла­ціў 500 міль­ё­наў руб­лёў на фі­нан­са­ван­не рас­ко­пак на тых па­рэшт­ках, якія за­ста­лі­ся ад на­сы­паў. Але ж мно­гае без­зва­рот­на стра­ча­на. І каш­тоў­насць тут вы­мя­ра­ец­ца не зо­ла­там ці се­раб­ром, а куль­тур­най і гіс­та­рыч­най вар­тас­цю.

Ігар Мар­за­люк:

— Ад­нос­на ацэн­кі ар­тэ­фак­таў ха­чу да­даць, што тут трэ­ба ўво­дзіць жорст­кую сіс­тэ­му штра­фаў. Бо ка­лі, на­прык­лад, бра­кань­ер за­біў ла­ся або зла­віў 3 кі­ла­гра­мы ры­бы, ні­хто не бу­дзе ацэнь­ваць шко­ду па тым, коль­кі гэ­та каш­туе на рын­ку — яму да­дуць мак­сі­маль­ны штраф. Тое ж трэ­ба ра­біць і з ар­тэ­фак­та­мі, зда­бы­ты­мі чор­ны­мі ка­паль­ні­ка­мі. Па­він­на быць дак­лад­ная сіс­тэ­ма штра­фаў, каб не аку­піў­ся ні­во­дзін дэ­тэк­тар. Бо вы­ха­ван­не ад­бы­ва­ец­ца ў тым лі­ку і праз пра­ва, праз сіс­тэ­му па­ка­ран­няў.

Ма­ла хто ве­дае, што вя­до­мы фран­цуз­скі ак­цёр Жэ­рар Дэ­па­рдзье ў свае юна­чыя га­ды быў злоў­ле­ны служ­бай ахо­вы ар­хеа­ла­гіч­ных пом­ні­каў пад­час раз­бу­рэн­ня мо­гіль­ні­каў. За гэ­та бу­ду­чай «зор­цы» кі­не­ма­то­гра­фа да­вя­ло­ся ад­ся­дзець пэў­ны тэр­мін. У Із­ра­і­лі, ка­лі ка­гось­ці ло­вяць за не­за­кон­ны­мі рас­коп­ка­мі на пом­ні­ку ар­хеа­ло­гіі, ад­ра­зу да­юць 5 га­доў тур­мы. У іх ёсць на­ват не служ­ба, а цэ­лы ар­хеа­ла­гіч­ны спец­наз. У яго ўва­хо­дзяць лю­дзі, якія і мас­тацт­ва­знаў­ства ве­да­юць, і мо­гуць ака­заць фі­зіч­нае су­праць­дзе­ян­не зла­чын­цу. Та­му па­куль і мы не пач­нём за гэ­та ка­раць, ні­чо­га не бу­дзе.

Пад пры­крыц­цём гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня

Аляк­сандр Ба­ра­доў­скі:

11-29— Ка­лі не­маг­чы­ма вы­зна­чыць каш­тоў­насць рэ­чаў, цяж­ка пры­цяг­нуць не­ка­га да ад­каз­нас­ці. Рас­ка­жу вам прык­лад з прак­ты­кі. У ад­ным з хра­маў бы­лі скра­дзе­ны каш­тоў­ныя цар­коў­ныя кні­гі. Іх вы­вез­лі ў Ра­сію і пра­да­лі там за вя­лі­кія гро­шы. Ад­нак ад­быў­ся нон­сэнс. Пад­час пра­вя­дзен­ня вы­шу­ку мы знай­шлі яшчэ тры ўні­каль­ныя кні­гі і бы­лі га­то­выя за­вес­ці кры­мі­наль­ную спра­ву. Мы да­сла­лі за­пыт у царк­ву, ці іх кні­гі, і атры­ма­лі ста­ноў­чы ад­каз. Ад­нак на прось­бу аца­ніць каш­тоў­нас­ці нам ска­за­лі, што кож­ная з кніг каш­туе... пяць ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў. Зло­дзей з чыс­тым сум­лен­нем пай­шоў на сва­бо­ду.

Амаль у кож­на­га чор­на­га ка­паль­ні­ка ці ганд­ля­ра ар­тэ­фак­та­мі ёсць па­свед­чан­не на пра­ва пра­вя­дзен­ня ар­хеа­ла­гіч­ных рас­ко­пак: усе з'яў­ля­юц­ца чле­на­мі яко­га-не­будзь клу­ба. Яны пра­вод­зяць су­мес­ныя се­мі­на­ры і злё­ты. Да та­го ж пра­ва­ахоў­ні­кі не ве­да­юць усіх тых мес­цаў, дзе ка­паць за­ба­ро­не­на. У на­шым за­ка­на­даў­стве на­ват ня­ма па­няц­ця, хто та­кі чор­ны ка­паль­нік!..

Ігар Мар­за­люк:

— Са­праў­ды, 90% чор­ных ка­паль­ні­каў за­рэ­гіст­ра­ва­ны ў пэў­ных гра­мад­скіх та­ва­рыст­вах. На­прык­лад, на Шкло­ўшчы­не боль­шасць з іх ад­но­сіц­ца да Доб­ра­ах­вот­на­га та­ва­рыст­ва ахо­вы пом­ні­каў гіс­то­рыі і куль­ту­ры. Дру­гое ўлю­бё­нае іх аб'­яд­нан­не — гэ­та клуб ну­міз­ма­таў. Амаль у кож­на­га ёсць па­свед­чан­не, у якім пра­пі­са­на, што кан­крэт­на ён ка­лек­цы­я­нуе. Ад­нак на­са­мрэч усе гэ­тыя па­свед­чан­ні не да­юць ні­я­ка­га пра­ва на пра­вя­дзен­не ар­хеа­ла­гіч­ных рас­ко­пак. Та­кі да­звол вы­дае толь­кі ад­на ўста­но­ва ў на­шай кра­і­не — На­цы­я­наль­ная ака­дэ­мія на­вук.

Ка­лек­цыя... не­за­кон­най зброі

Аляк­сандр Ба­ра­доў­скі:

— Ад­зна­чу, што Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў най­больш ці­ка­вяць тыя чор­ныя ка­паль­ні­кі, што зай­ма­юц­ца по­шу­кам рэ­чаў ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Бо пад­час та­кой дзей­нас­ці яны зна­хо­дзяць аг­ня­стрэль­ную зброю, якая ўяў­ляе са­бой рэ­аль­ную не­бяс­пе­ку для жыц­ця на­шых гра­ма­дзян. На­ват шу­ка­ю­чы ін­шыя ар­хеа­ла­гіч­ныя ар­тэ­фак­ты, го­ра-ар­хе­о­ла­гі час­та вы­пад­ко­ва трап­ля­юць на ва­ен­ныя па­ха­ван­ні. Спа­ку­са за­браць са­бе зной­дзе­ную зброю заў­сё­ды вя­лі­кая. Та­кіх «ка­лек­цы­я­не­раў» ста­вяць на ўлік, і яны па­ста­ян­на зна­хо­дзяц­ца ў по­лі зро­ку пра­ва­ахоў­ні­каў.

Трэ­ба ўліч­ваць, што ў Бе­ла­ру­сі зброя і вы­бу­хо­выя рэ­чы­вы не вы­раб­ля­юц­ца і не пра­да­юц­ца (за вы­клю­чэн­нем па­ляў­ні­чых), яны мо­гуць з'я­віц­ца толь­кі дву­ма шля­ха­мі. Пер­шы — гэ­та не­ле­галь­ны ўвоз з-за мя­жы. А дру­гі — кус­тар­ны вы­раб, пе­ра­роб­ка і рэ­стаў­ра­цыя зброі ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Прак­ты­ка па­каз­вае, што ра­ней ці паз­ней не­ле­галь­ныя «ства­лы» «ўсплы­ва­юць»: або ча­ла­ве­ка за­трым­лі­ва­юць за не­за­кон­нае па­ля­ван­не, або здзяйс­ня­ец­ца пэў­нае зла­чын­ства. А ча­сам з-за та­кіх зна­хо­дак зда­ра­юц­ца ня­шчас­ныя вы­пад­кі.

Маш­та­бы та­кіх пры­ват­ных «збо­раў» ураж­ва­юць. На­прык­лад, ле­тась муж­чы­на з Ар­шан­ска­га ра­ё­на пры раз­бор­цы чар­го­ва­га «ар­се­на­ла», атры­маў шмат­лі­кія ра­нен­ні, але за­стаў­ся жы­вы. Пад­час во­быс­ку па мес­цы яго жы­хар­ства зной­дзе­ны шмат­лі­кія тай­ні­кі ўнут­ры гас­па­дар­чых па­бу­доў і на тэ­ры­то­рыі ля до­ма. У іх зна­хо­дзі­ла­ся 3504 па­тро­ны роз­ных ка­ліб­раў, 5 бля­ша­нак з по­ра­хам, 12 кг по­ра­ху, 4 кг вы­бу­хо­ва­га рэ­чы­ва — тра­ты­лу, 119 уз­ры­валь­ні­каў, 13 за­па­лаў для іх, піс­та­лет, шмат­лі­кія част­кі зброі, са­ма­роб­ныя вы­бу­хо­выя пры­ста­са­ван­ні, гра­на­ты і 25 ар­ты­ле­рый­скіх сна­ра­даў... Ма­ні­то­рынг па­ка­заў, што ў на­шай кра­і­не ёсць лю­дзі, якія хо­чуць зай­мець зброю. Мы пры­кла­да­ем на­ма­ган­ні, каб вы­явіць та­кіх гра­ма­дзян і вы­свет­ліць іх ма­ты­вы на­быц­ця ба­я­вых срод­каў. Ця­пер на ўлі­ку ста­іць 601 «чор­ны ка­паль­нік».

Сі­ту­а­цыю вы­пра­віць толь­кі Указ Прэ­зі­дэн­та

Ігар Чар­няў­скі:

11-23— Яшчэ ў 2009 го­дзе Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры пра­па­на­ва­ла ўклю­чыць у план рас­пра­цоў­кі за­ко­на­пра­ек­таў за­кон аб ахо­ве ар­хеа­ла­гіч­най спад­чы­ны. Ад­нак на той час пра­па­но­ва не бы­ла пад­тры­ма­на. Толь­кі ў 2012 го­дзе бы­лі ўне­се­ны асоб­ныя зме­ны ў па­ста­но­ву ўра­да, якой дзе­сяць га­доў пе­рад гэ­тым за­цвер­джа­на па­ла­жэн­не аб ахо­ве ар­хеа­ла­гіч­ных аб'­ек­таў пры пра­вя­дзен­ні зем­ля­ных і бу­даў­ні­чых ра­бот. Ка­лі б свое­ча­со­ва ўда­ло­ся пры­няць ад­па­вед­ны за­кон, та­кой коль­кас­ці раз­ра­ба­ва­ных пом­ні­каў ар­хеа­ло­гіі сён­ня не бы­ло б. Не­ўза­ба­ве па­ча­ла­ся ра­бо­та над Ко­дэк­сам аб куль­ту­ры, у які асоб­ным раз­дзе­лам уклю­ча­ны ар­ты­ку­лы аб ахо­ве ар­хеа­ла­гіч­най спад­чы­ны. Пра­ца над гэ­тым пра­ек­там фак­тыч­на за­вер­ша­на, але пры­ня­ты ён мо­жа быць дзесь­ці ў кан­цы 2016-га ці ў 2017 го­дзе. У каст­рыч­ні­ку 2013 го­да кі­раў­нік дзяр­жа­вы, вы­сту­па­ю­чы ў Ма­гі­лёў­скім уні­вер­сі­тэ­це, па­чуў­шы аб праб­ле­ме раз­бу­рэн­ня пом­ні­каў, даў да­ру­чэн­не аб уз­мац­нен­ні ад­каз­нас­ці ў да­чы­нен­ні да чор­ных ка­паль­ні­каў. У су­вя­зі з гэ­тым Са­ве­там Мі­ніст­раў бы­ло да­ру­ча­на рас­пра­ца­ваць план су­мес­ных дзе­ян­няў па су­праць­дзе­ян­ні чор­ным ка­паль­ні­кам. Та­кі план быў пад­рых­та­ва­ны і за­цвер­джа­ны мі­ніст­рам куль­ту­ры ў снеж­ні 2013 го­да. Ся­род ін­шых за­ха­даў ён пра­ду­гледж­ваў рас­пра­цоў­ку пра­па­ноў па ўня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў у Ад­мі­ніст­ра­цый­ны і Кры­мі­наль­ны ко­дэк­сы, а так­са­ма Ад­мі­ніст­ра­цый­на-пра­цэ­су­аль­ны ко­дэкс. Усё гэ­та бы­ло пад­рых­та­ва­на і на­кі­ра­ва­на ў Па­ла­ту прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Пад­час аб­мер­ка­ван­няў прый­шлі да вы­сно­вы, што са­мы ка­рот­кі шлях вы­ра­та­ван­ня ар­хеа­ла­гіч­най спад­чы­ны — гэ­та рас­пра­цоў­ка ўка­за Прэ­зі­дэн­та.

Указ быў рас­пра­ца­ва­ны і скла­да­ец­ца з дзвюх час­так. Пер­шая — гэ­та вы­зна­чэн­не пра­ва­вых нор­маў у да­чы­нен­ні да дзей­нас­ці па по­шу­ку ар­хеа­ла­гіч­ных аб'­ек­таў, дзе­ян­няў пры іх пра­фе­сій­ным ці вы­пад­ко­вым вы­яў­лен­ні. Дру­гая — вы­зна­чэн­не ад­каз­нас­ці за пра­вя­дзен­не по­шу­ку без да­зво­лаў (ад­кры­тых ліс­тоў) На­цы­я­наль­най ака­дэ­мі­яй на­вук Бе­ла­ру­сі. Указ быў пад­рых­та­ва­ны, прай­шоў усе ўзгад­нен­ні: з абл­вы­кан­ка­ма­мі і Мін­гар­вы­кан­ка­мам, ад­па­вед­ны­мі мі­ніс­тэр­ства­мі, На­цы­я­наль­най ака­дэ­мі­яй на­вук і прад­стаў­ле­ны ў Са­вет Мі­ніст­раў. Пры­няц­це гэ­та­га ўка­за дасць маг­чы­масць больш ак­тыў­на і прад­мет­на пры­мя­няць нор­мы за­ка­на­даў­ства ў да­чы­нен­ні да не­пра­ва­вых дзе­ян­няў на ар­хеа­ла­гіч­ных аб'­ек­тах.

«Ка­лі зай­мац­ца ар­хеа­ло­гі­яй — то ўсур'­ёз»

Іван Яра­шэ­віч:

11-27— Да чор­ных ка­паль­ні­каў вель­мі час­та да­лу­ча­юц­ца дзе­ці. Бо ка­лі яны атрым­лі­ва­юць пэў­ныя гіс­та­рыч­ныя ве­ды, з'яў­ля­ец­ца ідэя-фікс штось­ці ад­шу­каць са­мо­му. Бес­кант­роль­ныя рас­коп­кі, шур­фоў­кі, без­умоў­на, па­він­ны быць за­ба­ро­не­ны. Але я пра­па­ную ства­рыць гра­мад­скія аб'­яд­нан­ні ама­та­раў по­шу­ку, якія бы­лі б пад­кант­роль­ныя Мі­ніс­тэр­ству куль­ту­ры і На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук. Ня­хай бы яны ста­лі ва­лан­цё­ра­мі, да­па­ма­га­лі на­ву­коў­ца­м у ар­хеа­ла­гіч­ных по­шу­ках і бы­лі той сі­лай на рас­коп­ках, якой ця­пер так не ха­пае.

На­тал­ля Ку­чын­ская:

Безимени-6— Са­праў­ды, у ба­раць­бе су­праць чор­на­га ка­паль­ніц­тва важ­на вы­ка­рыс­тоў­ваць і вы­ха­ваў­чыя ры­ча­гі. Ёсць доб­рая прак­ты­ка вы­ха­ван­ня па­ва­гі да гіс­то­рыі і яе спад­чы­ны праз ад­крыц­цё про­філь­ных ар­хеа­ла­гіч­ных лет­ні­каў у ра­ён­ных цэнт­рах. На­шы школь­ні­кі пад кі­раў­ніц­твам су­пра­цоў­ні­каў Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук вя­дуць рас­коп­кі. Са­ма­стой­на за­клад­ва­ю­чы шур­фы, вель­мі скру­пу­лёз­на пе­ра­ця­руш­ва­ю­чы сва­і­мі ру­ка­мі зям­лю, каб не стра­ціць пэў­ны ар­тэ­факт, яны да­кра­на­юц­ца да мі­ну­ла­га сва­ім сэр­цам. У ма­ёй вы­бар­чай акру­зе дзя­ку­ю­чы пра­цы та­кіх лет­ні­каў па­поў­ні­лі­ся экс­па­зі­цыі края­знаў­чых му­зе­яў на Ашмян­шчы­не і ў Іўі. Ве­даю, як га­на­рац­ца вуч­ні тым, што ме­на­ві­та яны ад­шу­ка­лі (як са­праўд­ныя ар­хе­о­ла­гі!) рэ­чы пэў­на­га гіс­та­рыч­на­га пе­ры­я­ду. Зга­дзі­це­ся, гэ­та не фар­маль­нае, а рэ­аль­нае куль­тур­нае і гра­ма­дзян­скае.

Анд­рэй Лі­ха­чоў:

11-28— На ру­ках у лю­дзей сён­ня шмат ме­та­ла­дэ­тэк­та­раў. Іх мож­на сва­бод­на на­быць, не­ка­то­рыя на­ват вы­раб­ля­юць та­кія пры­ла­ды са­мі. У нас ма­ец­ца цэ­лая ар­мія лю­дзей, якая рэ­аль­на штось­ці ка­пае. Трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць яе на ка­рысць гра­мад­ству.

Я лі­чу, што ад­ны­мі за­ба­ро­на­мі вы­ні­ку да­біц­ца бу­дзе скла­да­на. Мож­на па­спра­ба­ваць вы­ка­рыс­таць па­тэн­цы­ял чор­ных ка­паль­ні­каў, каб част­ка з іх ста­ла не чор­ны­мі, а шэ­ры­мі і бе­лы­мі. Я раю на­кі­ра­ваць гэ­тых лю­дзей на да­па­мо­гу ар­хе­о­ла­гам.

Воль­га Ляў­ко:

— Та­кія спро­бы ўжо ра­бі­лі­ся, і фі­нал іх быў сум­ным. Бо гэ­тыя «па­ма­га­тыя» звы­чай­на кла­дуць зной­дзе­ныя каш­тоў­ныя рэ­чы ў свае кі­шэ­ні, а на­ву­коў­цам ад­да­юць толь­кі дра­бя­зу.

Ка­лі ча­ла­век пра­цуе ў му­зеі, то яму за­ба­ро­не­на штось­ці ка­лек­цы­я­на­ваць. Іна­чай ён бу­дзе крас­ці прад­ме­ты з му­зей­ных ка­лек­цый, бо іс­нуе па­тэн­цый­ная ця­га да гэ­та­га.

У Ін­сты­ту­це гіс­то­рыі ёсць су­пра­цоў­нік, які ў свой час ка­лек­цы­я­на­ваў ма­не­ты. Ён прый­шоў да нас пра­ца­ваць ла­ба­ран­там 45 га­доў та­му і вель­мі ха­цеў стаць на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам. Яму па­ста­ві­лі ўмо­ву: да­зво­ляць увай­сці ў на­ву­ко­вую сфе­ру толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі ён здасць сваю ка­лек­цыю. І ён здаў яе, да­гэ­туль пра­цуе ў нас у ін­сты­ту­це. Ён на­пі­саў вы­дат­ную кні­гу па ну­міз­ма­ты­цы, сён­ня ён у нас адзі­ны спе­цы­я­ліст па гэ­тай на­ву­цы. Мно­гія «чле­ны та­ва­рыст­ваў» вель­мі хут­ка рас­ку­пі­лі яго кні­гу з на­дзе­яй, што яна ста­не для іх прак­тыч­ным да­па­мож­ні­кам па вы­шу­ку ма­нет. Ад­нак гэ­тай ін­фар­ма­цыі там яны не знай­шлі. Бо ка­лі ча­ла­век хо­ча зай­мац­ца на­ву­кай, ён зай­ма­ец­ца ёй усур'­ёз.

Спе­цы­я­ліст прый­дзе на да­па­мо­гу

Аляк­сандр Ба­ра­доў­скі:

— Ад­зна­чу, што мы не мо­жам пры­цяг­нуць ча­ла­ве­ка да ад­каз­нас­ці, не ве­да­ю­чы, што ён ка­пае. Ка­лі ў нас ня­ма ін­фар­ма­цыі, што там дак­лад­на зна­хо­дзіц­ца пом­нік ар­хеа­ло­гіі, мы не мо­жа ка­гось­ці ка­раць. На­прык­лад, трак­тар, які арэ зям­лю, ні­я­кіх па­да­зрэн­няў не вы­клі­кае (я, вя­до­ма, утры­рую).

Ігар Мар­за­люк:

— З трак­та­рам усё зра­зу­ме­ла — ён на­ле­жыць дзяр­жа­ве і вы­кон­вае сель­ска­гас­па­дар­чыя ра­бо­ты. Ад­нак у па­ста­но­ве Са­ве­та Мі­ніст­раў №651 га­во­рыц­ца, што лю­быя зем­ля­ныя і бу­даў­ні­чыя ра­бо­ты без ар­хеа­ла­гіч­най экс­пер­ты­зы за­ба­ро­не­ны, ка­лі ча­ла­век не з'яў­ля­ец­ца ўлас­ні­кам зям­лі. У Бе­ла­ру­сі ня­ма та­ко­га, што зям­ля без гас­па­да­ра. На сва­ім участ­ку мож­на хоць фан­та­ны, хоць гей­зе­ры ка­паць, на чу­жым — не. І гэ­та ўжо пад­ста­ва для па­ка­ран­ня. Да та­го ж дзей­ні­чае Па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніст­раў №665 аб за­ба­ро­не ка­ры­стан­ня ме­та­ла­дэ­тэк­та­ра­мі (акра­мя тых лю­дзей, што ма­юць да­звол ад На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук).

Аляк­сандр Ба­ра­доў­скі:

— Ка­лі мы пач­нём пры­цяг­ваць да ад­каз­нас­ці лю­дзей за не­за­кон­ную дзей­насць з ар­хеа­ла­гіч­ны­мі ар­тэ­фак­та­мі, як хут­ка вы змо­жа­це даць экс­перт­ную ацэн­ку, што зной­дзе­ны прад­мет са­праў­ды мае каш­тоў­насць? Бо ка­лі гэ­ты пра­цэс зой­ме больш за два ме­ся­цы, мы ні­чо­га зра­біць не змо­жам.

Ігар Чар­няў­скі:

— Для гэ­та­га мож­на пры­мя­няць Указ №190 аб ацэн­цы куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў. У ім га­во­рыц­ца, што су­пра­цоў­ні­кі му­зе­яў і біб­лі­я­тэк, якія ўва­хо­дзяць у фон­да­ва-за­ку­пач­ныя ка­мі­сіі пры му­зе­ях, мо­гуць да­ваць экс­перт­ную ацэн­ку зной­дзе­ным рэ­чам.

Воль­га Ляў­ко:

— Нам кож­ны дзень тэ­ле­фа­ну­юць прад­стаў­ні­кі ін­шых ве­дам­стваў з прось­бай аб да­па­мо­зе ці су­пра­цоў­ніц­тве. Мы заў­сё­ды зга­джа­ем­ся. І гэ­та нар­маль­ная прак­ты­ка.

Ва­дзім Ла­кі­за:

— На лю­бы за­пыт пра­ку­ра­ту­ры су­пра­цоў­ні­кі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук аба­вя­за­ны ад­ка­заць стро­га ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам і без за­трым­кі, а, на­прык­лад, на за­яў­ку ар­га­ні­за­цыі аб ар­хеа­ла­гіч­най экс­пер­ты­зе — у тэр­мін да 10 дзён. Так і ад­бы­ва­ец­ца на прак­ты­цы.

На­тал­ля Ку­чын­ская:

— У гэ­тай сі­ту­а­цыі ўсе мы ба­чым праб­ле­му і ра­зу­ме­ем, што вы­ра­шаць яе трэ­ба ра­зам. Па-пер­шае, вель­мі важ­на дзе­ля гэ­та­га ар­га­ні­за­ваць эфек­тыў­нае між­ве­да­мас­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не — на­прык­лад, су­пра­цоў­ні­кі і мі­ніст­ры мі­ніс­тэр­стваў куль­ту­ры, юс­ты­цыі і ўнут­ра­ных спраў. І не ка­заць, што хтось­ці ў су­час­ных аб­ста­ві­нах не­ча­га не мо­жа зра­біць, а на­цэль­вац­ца на вы­нік і ад­каз­ваць на пы­тан­не, якія рэ­аль­ныя дзеі бя­рэ на ся­бе маё ве­дам­ства, каб сі­ту­а­цыя вы­ра­шы­ла­ся. На жаль, праб­ле­ма не­ска­ар­ды­на­ва­нас­ці між­ве­да­мас­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня ёсць і на мес­цах. Та­му су­пра­цоў­ні­кам роз­ных сфер (не толь­кі куль­ту­ры) роз­ных уз­роў­няў трэ­ба да­но­сіць важ­насць за­ха­ван­ня і ахо­вы на­шых куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў. Па-дру­гое, трэ­ба ства­рыць служ­бу, якая бу­дзе зай­мац­ца не­па­срэд­на ахо­вай гіс­то­ры­ка-куль­тур­най, у тым лі­ку ар­хеа­ла­гіч­най, спад­чы­ны, — не­аб­ход­на тлу­ма­чыць ад­каз­ным асо­бам важ­насць яе ства­рэн­ня, кож­на­му на сва­ім уз­роў­ні га­ва­рыць пра гэ­та.

За мя­жу ідуць дзяр­жаў­ныя гро­шы...

Ігар Мар­за­люк:

— Ха­чу пад­крэс­ліць, што ў гэ­тай спра­ве ёсць і рэ­аль­ныя ма­тэ­ры­яль­ныя стра­ты. Гэ­та тыя гро­шы, якія губ­ляе дзяр­жа­ва ў вы­ні­ку рас­про­да­жу і пе­ра­про­да­жу на­шых скар­баў. На­прык­лад, у Ста­рым Шкло­ве 500 ма­нет эпо­хі Стэ­фа­на Ба­то­рыя бы­лі зной­дзе­ны на схі­ле ра­кі. Ча­ла­век сма­ка­ваў сваю зна­ход­ку, вы­стаў­ляў у ін­тэр­нэ­це фо­та­здым­кі. Ад­нак пас­ля спа­кой­на пра­даў скарб пры­ват­на­му ка­лек­цы­я­не­ру. Зра­зу­ме­ла, што асноў­ная част­ка гэ­тых гро­шай па за­ко­не па­він­на бы­ла быць ад­да­дзе­на дзяр­жа­ве. Вар­та паў­та­рыць, што най­леп­шым вый­сцем з гэ­тай сі­ту­а­цыі бу­дзе ства­рэн­не дзяр­жаў­най служ­бы ахо­вы гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны (на­кшталт ахо­вы пры­ро­ды), і каб яна на­ўпрост пад­па­рад­коў­ва­ла­ся Прэ­зі­дэн­ту, атрым­лі­ва­ла за гэ­та гро­шы, і ні­хто не мог на яе паў­плы­ваць. Бо ў тым жа Круг­лян­скім ра­ё­не пас­ля зно­су кур­га­ноў, пас­ля хва­лі гра­мад­ска­га абу­рэн­ня па­чаў­ся прэ­сінг ра­ён­ных улад у да­чы­нен­ні да ды­рэк­та­ра і су­пра­цоў­ні­каў мяс­цо­ва­га му­зея. Яны ж, на­ад­ва­рот, быў­шы сум­лен­ны­мі людзь­мі, імк­ну­лі­ся не да­пус­ціць зно­су кур­га­ноў, але не ме­лі для гэ­та­га да­стат­ко­вых паў­на­моц­тваў. І та­кое на­зі­ра­ец­ца паў­сюль. Та­му толь­кі ўзмац­нен­не ад­каз­нас­ці і па­ка­ран­ня, пры­няц­це ад­па­вед­на­га ўка­за Прэ­зі­дэн­та змо­жа ўра­та­ваць тое, што ў нас яшчэ за­ста­ло­ся.

[caption id="attachment_74893" align="alignnone" width="600"]Знаходкі чорных капальнікаў, размешчаныя на беларускім скарбашукальніцкім партале,  у раздзеле «сфрагістыка». Знаходкі чорных капальнікаў, размешчаныя на беларускім скарбашукальніцкім партале,
у раздзеле «сфрагістыка».[/caption]

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ. 

 

Чытайце яшчэ:

Затанулы горад Свіцязь усё ж існуе?..

Па слядах разрабаваных курганоў

Што рабіць?.. Быць адказнымі!

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.