Вы тут

Мясніковіч: у Беларусі выбудавана сістэма маладзёжнай палітыкі


У Беларусі выбудавана сістэма маладзёжнай палітыкі, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у ходзе цырымоніі ўручэння нацыянальных пашпартоў 14-гадовым беларусам, арганізаванай у час акцыі БРСМ "Мы - грамадзяне Беларусі!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч, у прыватнасці, звярнуў увагу на маладзёжную палітыку, якая праводзіцца ў краіне. "У гэтай сферы выбудавана цэлая сістэма. На рэалізацыю праграмы маладзёжнай палітыкі накіроўваюцца бюджэтныя сродкі, дзейнічаюць спецыяльныя фонды. Пры гэтым ствараюцца роўныя ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу ўсіх таленавітых маладых людзей", - адзначыў ён.

Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч выказаў меркаванне, што моладзь не заўсёды ў поўнай меры выкарыстоўвае магчымасці, якія прадастаўляюцца дзяржавай. "Аб'ёмы падтрымкі, безумоўна, будуць нарастаць, але хацелася б, каб маладыя людзі сапраўды скарысталіся прадастаўленымі магчымасцямі для гарманічнага развіцця асобы з улікам грамадзянскай пазіцыі і сваёй ролі ў грамадстве", - сказаў ён.

Старшыня верхняй палаты парламента, уручаючы пашпарты, таксама дадаў, што гэта стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня Канстытуцыі.

У сваю чаргу першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Андрэй Белякоў, звяртаючыся да падлеткаў, адзначыў: "Вы нарадзіліся ў суверэннай дзяржаве і да 14 гадоў ужо дабіліся пэўных поспехаў - у творчасці, спорце, грамадскай дзейнасці, а нехта нават займаецца парламентарызмам (удзельнічае ў рабоце маладзёжнага парламента. - Заўвага БЕЛТА). Для нас вельмі важна, каб вы свае навыкі, веды прымнажалі і ўносілі ў агульную скарбонку перамог. Таму што каму, як не моладзі, сваёй працай, сваімі поспехамі прыносіць карысць краіне?!"

Пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь уручаны сёння ў Савеце Рэспублікі выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд. У падарунак хлопцы і дзяўчаты атрымалі маляўнічае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", дзе выкладзены асноўныя артыкулы Канстытуцыі, сабрана інфармацыя аб асноўных заканадаўчых актах і іншыя пазнавальныя матэрыялы.

У гэтым годзе мерапрыемствы акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі", ідэйным натхняльнікам якой з 2004 года выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, праходзяць з 11 па 15 сакавіка і прымеркаваны да Дня Канстытуцыі. Усебеларуская патрыятычная акцыя прадаўжае адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».