Вы тут

Не трапіць у інфармацыйную пастку,


або Ча­му мы га­то­вы пра­глы­нуць усё, што пра­па­ноў­ва­юць у вір­ту­аль­най пра­сто­ры

Са­цы­яль­ная сет­ка Facebook рас­па­чала кам­па­нію су­праць «фэй­ка­вых» на­він, якія на­са­мрэч не ўяў­ля­юць з ся­бе ні­чо­га, акра­мя фаль­сі­фі­ка­цыі, і ўвод­зяць ка­рыс­таль­ні­каў у зман. У тым вы­пад­ку, ка­лі ка­рыс­таль­ні­кі за­па­до­зраць, што на­ві­на — не­праў­дзі­вая, яны мо­гуць па­зна­чыць па­ве­дам­лен­не ад­па­вед­ным знач­ком. Ка­лі на­ві­на на­бя­рэ шмат та­кіх знач­коў, то яе рас­паў­сюдж­ван­не ў сет­цы бу­дзе за­ма­ру­джа­на.

Сён­ня са­цы­яль­ная сет­ка Facebook з'яў­ля­ец­ца ад­ным з са­мых важ­ных рэ­сур­саў рас­паў­сюдж­ван­ня на­він па ўсім све­це. Ка­лі б Facebook быў кра­і­най, то па коль­кас­ці «на­сель­ніц­тва» (471 міль­ён ка­рыс­таль­ні­каў) ён за­няў бы трэ­цяе мес­ца ў све­це пас­ля Кі­тая і Ін­дыі.

12-12

12-12

 

Да­ступ­насць ці праў­дзі­васць?

У Бе­ла­ру­сі Facebook зай­мае па па­пу­ляр­нас­ці пя­ты ра­док: пер­шыя ча­ты­ры па­зі­цыі тры­ма­юць са­цы­яль­ныя сет­кі «Ад­на­клас­ні­кі», «УКан­так­це», «My maіl.ru» і Twіtter. Пра гэ­та, у пры­ват­нас­ці, свед­чаць са­цы­я­ла­гіч­ныя да­сле­да­ван­ні, пра­ве­дзе­ныя Ін­фар­ма­цый­на-ана­лі­тыч­ным цэнт­рам пры Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ім быў пад­рых­та­ва­ны збор­нік «Ме­ды­я-с­фе­ра Бе­ла­ру­сі» (са­цы­я­ла­гіч­ны ас­пект), які аба­пі­ра­ец­ца на вы­ні­кі са­цы­я­ла­гіч­ных да­сле­да­ван­няў, што пра­во­дзі­лі­ся ў кра­і­не ў 2009-2014 га­дах.

Ад­ным з асноў­ных спа­жыў­цоў ін­тэр­нэт-кан­тэн­ту з'яў­ля­ец­ца на­ву­чэн­ская мо­ладзь. Як вы­ні­кае з да­сле­да­ван­няў, ма­ла­дыя лю­дзі ўспры­ма­юць су­свет­нае па­ву­цін­не ў пер­шую чар­гу як кры­ні­цу ін­фар­ма­цыі (94%). 76% раз­гля­да­юць ін­тэр­нэт як маг­чы­масць для ста­сун­каў або як сро­дак пе­ра­да­чы ін­фар­ма­цыі. І для кож­на­га дру­го­га ўдзель­ні­ка апы­тан­ня ін­тэр­нэт — гэ­та маг­чы­масць баў­лен­ня ча­су.

На­ву­чэн­цам бы­ло пра­па­на­ва­на аца­ніць, якія ха­рак­та­рыс­ты­кі ўлас­ці­выя ін­фар­ма­цыі, што рас­паў­сюдж­ва­ец­ца ў гла­баль­ным се­ці­ве. Аб­са­лют­ная боль­шасць сту­дэнц­кай мо­ла­дзі (95,3%) най­больш важ­най улас­ці­вас­цю лі­чыць яе да­ступ­насць.

На дру­гім мес­цы раз­мяс­ці­лі­ся ак­ту­аль­насць (88,3%) і змяс­тоў­насць (73,2%). Менш знач­най ха­рак­та­рыс­ты­кай, на дум­ку апы­та­ных, з'яў­ля­ец­ца дак­лад­насць (праў­дзі­васць) — на гэ­та ўка­за­лі толь­кі 52,6% рэ­спан­дэн­таў.

Для сту­дэнц­кай мо­ла­дзі най­больш па­пу­ляр­ны­мі ін­тэр­нэт-рэ­сур­са­мі за­ста­юц­ца са­цы­яль­ныя сет­кі. Ма­ла­дыя лю­дзі ва ўзрос­це ад 16 да 30 га­доў ад­да­юць пе­ра­ва­гу сет­цы «УКан­так­це». Аса­біс­ты про­філь у сет­ках ма­юць 96% рэ­спан­дэн­таў. Юна­кі і дзяў­ча­ты пра­вод­зяць на ста­рон­ках са­цы­яль­ных се­так больш ча­су, чым на якіх-не­будзь ін­шых рэ­сур­сах. А вось тра­ды­цый­ныя СМІ (прэ­са, тэ­ле­ба­чан­не і ра­дыё) губ­ля­юць сваё зна­чэн­не ў сту­дэнц­кім ася­род­дзі.

Фэй­ка­вая «ды­вер­сія»

Ан­лайн-тэх­на­ло­гіі ад­кры­ва­юць пе­рад на­мі­ та­кія маг­чы­мас­ці, якія цяж­ка бы­ло ўя­віць яшчэ 20 га­доў та­му. У кі­бе­рп­рас­то­ры кож­ны мо­жа ства­раць і рас­паў­сюдж­ваць са­мы роз­ны кан­тэнт, не­за­леж­на ад сва­ёй аду­ка­цыі, кру­га­гля­ду і жыц­цё­ва­га до­све­ду. Са з'яў­лен­нем ін­тэр­нэ­ту вы­рас­ла коль­касць ін­фар­ма­цыі і меркаванняў. Са­цы­яль­ныя сет­кі, бло­гі і ан­лайн-ві­дэа ро­бяць па­тэн­цы­яль­ным жур­на­ліс­там фак­тыч­на кож­на­га ча­ла­ве­ка. Але ка­лі «жур­на­ліс­ты» — усе, гэ­та зна­чыць — ні­хто! Роз­ныя кры­ні­цы мо­гуць су­пя­рэ­чыць не толь­кі ў мер­ка­ван­нях, але і ў фак­тах. У вы­ні­ку ін­фар­ма­цый­ная пра­сто­ра ака­за­ла­ся моц­на «за­бру­джа­най»...
Га­зе­та, ство­ра­ная стар­ша­клас­ні­ка­мі, — удзель­ні­ка­мі між­на­род­най ме­ды­яш­ко­лы ў го­ра­дзе Бу­ча.

Га­зе­та, ство­ра­ная стар­ша­клас­ні­ка­мі, — удзель­ні­ка­мі між­на­род­най ме­ды­яш­ко­лы ў го­ра­дзе Бу­ча.

У жніў­ні мі­ну­ла­га го­да гру­па бе­ла­рус­кіх на­стаў­ні­каў і ме­та­дыс­таў паў­дзель­ні­ча­ла ў лет­няй між­на­род­най ме­ды­яш­ко­ле ў го­ра­дзе Бу­ча ля Кі­е­ва. Укра­ін­скія ме­ды­я­пе­да­го­гі і вуч­ні стар­шых кла­саў укра­ін­скіх школ ра­зам з бе­ла­рус­кі­мі гас­ця­мі на пра­ця­гу шас­ці дзён асвой­ва­лі на прак­ты­цы ства­рэн­не школь­най га­зе­ты і бло­гаў.

Пра тое, як імк­лі­ва фэй­ка­вая на­ві­на рас­паў­сюдж­ва­ец­ца ў ін­тэр­нэ­це і як яна ўспры­ма­ец­ца аў­ды­то­ры­яй, удзель­ні­кі ме­ды­яш­ко­лы ме­лі маг­чы­масць пе­ра­ка­нац­ца на ўлас­ныя во­чы. Для гэ­та­га ў са­цы­яль­най сет­цы бы­ла за­пу­шча­на «на­ві­на» пра тое, што хар­каў­скі Feldman Ecopark з-за фі­нан­са­вых праб­лем за­кры­ва­ец­ца, та­му трэ­ба як ма­га хут­чэй знай­сці лю­дзей, якія змо­гуць за­браць жы­вё­лін да ся­бе. На­ві­на бы­ла раз­ме­шча­на ў гру­пе «Харь­ков Cіty» (яе коль­касць скла­да­ла 95,5 ты­ся­чы ча­ла­век) праз ство­ра­ную за­га­дзя фэй­ка­вую ста­рон­ку. Пас­ля апуб­лі­ка­ван­ня рас­па­ча­ло­ся бур­нае аб­мер­ка­ван­не ўкі­ну­тай у сет­ку ін­фар­ма­цыі. За­піс імк­лі­ва на­браў 33 не­га­тыў­ныя вод­гу­кі, 5 рэ­пост­аў і 43 ка­мен­та­ры. Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці трэ­ба ска­заць, што знай­шло­ся шмат не­абы­яка­вых лю­дзей, га­то­вых кі­нуц­ца ра­та­ваць жы­вё­лін. Хтось­ці тэ­ле­фа­на­ваў зна­ё­мым, спра­ба­ваў удак­лад­ніць ін­фар­ма­цыю праз су­пра­цоў­ні­каў эка­пар­ку. І ўсё ж не­ка­то­рыя за­па­до­зры­лі, што ста­рон­ка Ці­му­ра Ду­ра­ва — не са­праўд­ная, што ўсё гэ­та фэйк, і нель­га да­вя­раць «на­ві­нам» ад не­зна­ё­ма­га ча­ла­ве­ка. А праз пэў­ны час на фэйк ад­гук­нуў­ся на­ват ад­мі­ніст­ра­тар ін­фар­ма­цый­на­га цэнт­ра эка­пар­ку, каб аб­верг­нуць гэ­та па­ве­дам­лен­не.

Ства­раль­ні­кі фэй­ка­вай на­ві­ны па­пра­сі­лі пра­ба­чэн­ня ва ўсіх, ка­го ўвя­лі ў зман, і па­ра­і­лі на бу­ду­чы­ню пад­вяр­гаць пра­вер­цы лю­бую па­да­зро­ную ін­фар­ма­цыю...

Для даведкі: фэйк -- слэнгавы тэрмін, які абазначае падробку, копію або фальсіфікацыю. У дачыненні да сродкаў масавай інфармацыі пад фэйкам разумеюць навіну, якая не мае нічога агульнага з праўдай, так бы мовіць, падробку навіны. Фэйкі могуць закранаць за жывое тых, хто іх чытае: у гэтым выпадку ў чалавека адключаецца логіка, уключаюцца эмоцыі і ён верыць нават у самую неверагодную інфармацыю.

«Пры­шчэп­ка» ад шкод­на­га ўздзе­ян­ня

— Ад сён­няш­ня­га спа­жыў­ца на­він па­тра­бу­ец­ца ўмен­не не толь­кі чы­таць, але і ана­лі­за­ваць іх, на­яў­насць свое­асаб­лі­ва­га ўнут­ра­на­га філь­тра, які да­зва­ляе ра­біць пра­віль­ныя вы­сно­вы на­конт на­дзей­нас­ці кры­ні­цы ін­фар­ма­цыі, — лі­чыць вы­ка­наў­чы ды­рэк­тар Ака­дэ­міі ўкра­ін­скай прэ­сы, ме­ды­я­пе­да­гог і кі­на­кры­тык Ак­са­на Валаша­нюк. — Але ці ўсе на гэ­та здоль­ныя?

Ака­дэ­мія ўкра­ін­скай прэ­сы бы­ла ство­ра­на ў 2002 го­дзе і да 2011 го­да зай­ма­ла­ся вы­ключ­на жур­на­лісц­кі­мі пы­тан­ня­мі і праб­ле­ма­мі. Сён­ня ж ака­дэ­мія ўяў­ляе са­бой адзін з га­лоў­ных цэнт­раў ме­ды­я­ас­ве­ты ва Укра­і­не.

— Мы вы­ра­шы­лі пе­ра­гле­дзець на­шу мі­сію і на­кі­ра­ваць свае на­ма­ган­ні на вы­ха­ван­не кры­тыч­на­га ўспры­ман­ня ме­дыя шля­хам ука­ра­нен­ня ме­ды­я­ас­ве­ты ў на­ву­чаль­ны пра­цэс, — рас­ка­за­ла Ак­са­на Ва­ла­ша­нюк. — Ад жа­дан­ня «зра­біць пры­шчэп­ку» ад шкод­на­га ўздзе­ян­ня ме­дыя да раз­віц­ця ў пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня кры­тыч­на­га мыс­лен­ня і ана­лі­зу ме­дыя нас ад­дзя­ляе шлях пра­цяг­лас­цю ў тры га­ды. У 2011 го­дзе сло­ва «ме­ды­я­ас­ве­та» бы­ло амаль не­вя­до­мае і аса­цы­я­ва­ла­ся ў мно­гіх з умен­нем пра­ца­ваць з кам­п'ю­та­рам. А сён­ня ўжо 21 ты­ся­ча пе­да­го­гаў, так бы мо­віць, у тэ­ме: усе яны прай­шлі праз ад­па­вед­ныя кур­сы...

Спа­чат­ку для ўдзе­лу ва ўсе­ўкра­ін­скім ме­ды­я­ас­вет­ным экс­пе­ры­мен­це бы­ла ада­бра­ная 81 шко­ла, дзе ў 10-11-х кла­сах увялі курс «Ме­ды­я­куль­ту­ра» (куль­ту­ра зно­сін з ме­дыя. — Аўт.). Сён­ня ў экс­пе­ры­мен­це за­дзей­ні­ча­ны ўжо 240 школ у вась­мі аб­лас­цях. Больш за тое, у яго ўклю­чы­лі­ся і пуб­ліч­ныя біб­лі­я­тэ­кі. Ме­ды­я­ас­ве­тай ахоп­ле­ны школь­ні­кі са­ма­га роз­на­га ўзрос­ту: і па­чат­ко­вай шко­лы, і ся­рэд­ніх кла­саў, і стар­ша­клас­ні­кі. У свет вый­шаў да­па­мож­нік «Прак­тыч­ная ме­ды­я­ас­ве­та», ку­ды ўвай­шло 39 леп­шых аў­тар­скіх уро­каў...

Вель­мі ці­ка­вы пра­ект — ан­лайн-гуль­ня «Ме­ды­яз­най­ка». Яе рас­пра­ца­ваў цэнтр ме­ды­я­і­ні­цы­я­тыў Ар­ме­ніі ў парт­нёр­стве з «Ін­тэр­ньюс» (ЗША). Мэ­та­вая аў­ды­то­рыя гуль­ні — школь­ні­кі 15-17 га­доў. Пад­лет­кам пра­па­ну­ец­ца прай­сці 9 эта­паў («Гіс­то­рыя ме­дыя», «Ана­лі­зу­ем ме­дыя», «Дру­ка­ва­ныя СМІ», «Тэ­ле­ба­чан­не», «Ра­дыё», «Ін­тэр­нэт» і г.д.), даць ад­ка­зы на пы­тан­ні, ства­рыць сваю тэ­ле­пра­гра­му, га­зе­ту і сайт, да­ве­дац­ца, як пра­цу­юць ме­дыя і як яны ўплы­ва­юць на нас з ва­мі.

Яшчэ адзін не менш цікавы праект акадэміі -- партал "Медыяадукацыя і медыяграматнасць": на гэтым інтэрнэт-рэсурсе сабраная ўся карысная для настаўнікаў і выкладчыкаў інфармацыя: прэзентацыі, праграмы лекцый і ўрокаў, відэаматэрыялы і публікацыі.

Шмат увагі ва Украіне надаюць стварэнню школьных газет -- гэта яшчэ адзін са спосабаў выхаваць граматнага і адказнага медыяспажыўца. Акадэмія украінскай прэсы выпусціла метадычны дапаможнік "Як стварыць сучасную школьную газету, а настаўнік з Магілёва Юрась Каласоўскі пераклаў яго на беларускую мову. Ёсць ва Украіне і партал школьнай прэсы, на якім даступныя 30 электронных версій газет.

Вір­ту­аль­ная свя­до­масць

Пра куль­тур­ны і ін­тэ­ле­кту­аль­ны ўплыў ін­тэр­нэ­ту на мозг су­час­на­га ча­ла­ве­ка цу­доў­на на­пі­саў Ні­ка­лас Кар у кні­зе з сім­ва­ліч­най наз­вай «Пус­тыш­ка». Ха­рак­та­ры­зу­ю­чы свой стан, ву­чо­ны ад­зна­чае: «Ра­ней мне не цяж­ка бы­ло па­глы­біц­ца ў кні­гу ці вя­лі­кі ар­ты­кул. Мой мозг за­хап­ляў­ся па­ва­ро­та­мі сю­жэ­ту або ці­ка­вы­мі ар­гу­мен­та­мі, і я мог пра­во­дзіць га­дзі­ны за чы­тан­нем сот­ні ста­ро­нак тэкс­ту. Ця­пер гэ­та ад­бы­ва­ец­ца над­звы­чай рэд­ка. Сён­ня маё мыс­лен­не па­чы­нае блу­каць пас­ля ад­ной-дзвюх ста­ро­нак. Я ад­чу­ваю, што па­ста­ян­на пры­му­шаю свой кап­рыз­лі­вы мозг вяр­тац­ца да тэкс­ту. За­хоп­ле­нае чы­тан­не, якое ра­ней бы­ло на­ту­раль­ным на­вы­кам, пе­ра­ўтва­ры­ла­ся для мя­не ў ба­раць­бу».
Фэй­ка­вая ста­рон­ка ў са­цы­яль­най сет­цы з «на­ві­ной»: «Трэ­ба тэр­мі­но­ва ўлад­ка­ваць жы­вё­лін...»

Фэй­ка­вая ста­рон­ка ў са­цы­яль­най сет­цы з «на­ві­ной»: «Трэ­ба тэр­мі­но­ва ўлад­ка­ваць жы­вё­лін...»

Уста­ноў­ле­на, што ча­ла­ве­кам, які пра­во­дзіць асноў­ную част­ку жыц­ця ў вір­ту­аль­най пра­сто­ры, знач­на пра­сцей ма­ні­пу­ля­ваць. З эк­ра­наў мы атрым­лі­ва­ем толь­кі мност­ва сла­ба звя­за­ных па­між са­бой фак­таў, у нас ад­клю­ча­ец­ца ло­гі­ка, губ­ля­ец­ца пры­чын­на-вы­ні­ко­вая су­вязь. Фран­цуз­скія ме­ды­я-
п­сі­хо­ла­гі на­ват увя­лі та­кое па­няц­це, як вір­ту­аль­ная ка­лек­тыў­ная свя­до­масць. Ін­тэр­нэт-аў­ды­то­рыя з га­тоў­нас­цю «пра­глы­нае» ана­нім­ныя фэй­ка­выя па­ве­дам­лен­ні.

Да­рэ­чы, як свед­чаць да­сле­да­ван­ні, 78% лю­дзей да­вя­ра­юць сва­ім кан­так­там у са­цы­яль­ных сет­ках. Вось ча­му кож­ны, хто рас­паў­сюдж­вае ней­кую ін­фар­ма­цыю ў са­цы­яль­ных сет­ках або ро­біць пе­ра­пост, па­ві­нен за­ду­мац­ца над тым, як яго дзе­ян­ні мо­гуць паў­плы­ваць на ін­шых. Са­цы­яль­ны экс­пе­ры­мент удзель­ні­каў лет­няй ме­ды­яш­ко­лы ў Бу­чы пе­ра­ка­наў усіх у тым, што чым мен­шы на­се­ле­ны пункт — тым боль­шая коль­касць лю­дзей у ім схіль­ная да­вя­раць чут­кам, та­му што тут, як той ка­заў, «усе свае». А вось у вя­лі­кіх га­ра­дах знач­на больш лю­дзей спра­бу­юць пра­ве­рыць ін­фар­ма­цыю, перш чым па­ве­рыць у яе і рас­ка­заць сва­ім зна­ё­мым.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Што трэ­ба ве­даць, каб не стаць аб'­ек­там ма­ні­пу­ля­цый:

— Вель­мі важ­на ад­роз­ні­ваць фак­ты ад меркаванняў. Та­кія фра­зы, як «ду­маю», «хут­чэй за ўсё», «маг­чы­ма» азна­ча­юць, што аў­тар асця­рож­ні­чае...

— За­сце­ра­гай­це­ся на­він з ана­нім­ных кры­ніц. За імі мо­гуць ста­яць лю­дзі, якія не ва­ло­да­юць ін­фар­ма­цы­яй ці пе­ра­сле­ду­юць свае ін­та­рэ­сы. Ана­нім­насць па­збаў­ляе ад ад­каз­нас­ці за па­да­дзе­ную ін­фар­ма­цыю.

— Пра­вя­рай­це на­ві­ну пе­рад тым, як яе рас­паў­сю­дзіць. З ад­на­го бо­ку, са­цы­яль­ныя сет­кі да­зва­ля­юць нам да­ве­дац­ца пра ней­кую на­ві­ну хут­чэй, чым з га­зет або тэ­ле­ба­чан­ня, але з ін­ша­га бо­ку — яны так­са­ма спры­я­юць рас­паў­сюдж­ван­ню чу­так і мо­гуць пе­ра­да­ваць не­праў­дзі­вую ін­фар­ма­цыю яшчэ доў­гі час пас­ля яе аб­вяр­жэн­ня.

— Пе­рад тым, як па­дзя­ліц­ца не­ве­ра­год­най ці ша­кі­ру­ю­чай на­ві­ной, па­шу­кай­це да­дат­ко­вую ін­фар­ма­цыю ці ню­ан­сы, якія вы маг­лі пра­пус­ціць, а так­са­ма да­ве­дай­це­ся, што пра гэ­та га­во­раць ін­шыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?