Вы тут

Чым займаюся? Спадарожнікі раблю!


— Ка­ледж мне мно­гае даў, — сцвяр­джае вы­пуск­нік прафесій­на-тэх­ніч­на­га ка­ле­джа Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та пра­фе­сій­най аду­ка­цыі Мі­ха­іл Пры­быт­кін. — Не­каль­кі спе­цы­яль­нас­цяў, а ра­зам з тым — на­сы­ча­нае жыц­цё: ванд­роў­кі, пра­фе­сій­ныя спа­бор­ніц­твы, но­выя ўмен­ні.

Сён­ня хло­пец пра­цуе на­лад­чы­кам стан­коў і ма­ні­пу­ля­та­раў ліч­ба­ва­га пра­грам­на­га кі­ра­ван­ня на вя­ду­чым пра­ект­на-кан­струк­тар­скім прад­пры­ем­стве оп­ты­ка-ме­ха­ніч­най пра­мыс­ло­вас­ці ААТ «Пе­ленг». А ка­лісь­ці ён амаль вы­пад­ко­ва тра­піў у пер­шы на­бор на но­вую спе­цы­яль­насць «ме­хат­ро­ні­ка», якая сён­ня з'яў­ля­ец­ца ад­ной з са­мых «рас­кру­ча­ных» і па­пу­ляр­ных у ка­ле­джы.

12-9

12-9

 

Ма­рыў стаць трак­та­рыс­там

З са­ма­га дзя­цін­ства Мі­ша ва­зіў­ся з роз­ны­мі ме­ха­ніз­ма­мі, ста­ра­ючы­ся ра­за­брац­ца, як яны пра­цу­юць.

— Ка­лі быў ма­лы, ле­та пра­во­дзіў у вёс­цы, — уз­гад­вае хло­пец. — Ка­таў­ся з дзе­дам на трак­та­ры і кам­бай­не, ха­дзіў да яго на пра­цу. Лю­біў жа­лез­кі па­кру­ціць, збі­раў кан­струк­та­ры. Ма­рыў стаць трак­та­рыс­там! А яшчэ по­бач з Мінск­ам зна­хо­дзіў­ся па­лі­гон са ста­рой ва­ен­най тэх­ні­кай. Па­мя­таю, усе мае ра­вес­ні­кі ха­це­лі пры­стаў­кі і кам­п'ю­та­ры, а я спаў і ба­чыў на ага­ро­дзе танк. І на­ват збіў яго з до­шак.

У шко­ле Мі­ша ча­мусь­ці вы­ра­шыў, што ва ўні­вер­сі­тэт не тра­піць, хоць ся­рэд­ні бал атэс­та­та быў ня­дрэн­ны — 7,7. Да та­го ж, на дум­ку хлоп­ца, ву­чыц­ца пяць га­доў і ўвесь гэ­ты час пра­сіць у баць­коў (та­та і ма­ма — звы­чай­ныя пра­цаў­ні­кі) гро­шы на жыц­цё — не­як не­сур'­ёз­на для ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка. Та­му ён вы­ра­шыў атры­маць ра­бо­чую спе­цы­яль­насць. Пры­зна­ец­ца, што бу­ду­чы­ню са­бе не над­та ўяў­ляў. Вы­браў ка­ледж РІ­ПА, бо ўсе спе­цы­яль­нас­ці тут звя­за­ны з тэх­ні­кай, а са­ма ўста­но­ва зна­хо­дзіц­ца не­па­да­лёк ад до­му. Спа­чат­ку ішоў не на ме­хат­ро­ні­ку, а на ста­ноч­ні­ка, бо там для па­ступ­лен­ня па­тра­ба­ваў­ся толь­кі атэс­тат. Аку­рат у гэ­ты год у на­ву­чаль­най уста­но­ве з'я­ві­ла­ся спе­цы­яль­насць «ме­хат­ро­ні­ка», дзе вы­пуск­ні­кам да­ва­лі ся­рэд­нюю спе­цы­яль­ную аду­ка­цыю. Праў­да, на яе трэ­ба бы­ло зда­ваць эк­за­ме­ны.

— У пры­ём­най ка­мі­сіі ся­дзе­ла На­тал­ля Аляк­санд­раў­на Ка­ро­буш­кі­на, псі­хо­лаг, — рас­па­вя­дае Мі­ха­іл. — Яна мя­не прос­та пе­ра­ка­на­ла. Аца­ні­ла з пер­ша­га по­гля­ду: «Вось і ста­рас­та прый­шоў!» Не ве­даю, як яна гэ­та ўба­чы­ла, але тут жа па­ча­ла агі­та­ваць — ідзі ў ме­хат­ро­ні­кі. Ты ж ні­чо­га не губ­ля­еш — трэ­ба толь­кі здаць эк­за­мен. Не зда­сі, дык пой­дзеш у ста­ноч­ні­кі».

Мі­ха­іл пры­слу­хаў­ся да па­ра­ды і здаў іс­пы­ты — рус­кую мо­ву і ма­тэ­ма­ты­ку. Кон­курс быў невя­лі­кі: 30 ча­ла­век на 25 мес­цаў... Хло­пец тра­піў у гру­пу і атры­маў доб­рую сты­пен­дыю, якая на той час скла­да­ла 78 ты­сяч руб­лёў.

Што за «шпін­даль»?

Пер­шы год на­ву­чан­ня быў са­мы цяж­кі: бу­ду­чыя ме­хат­ро­ні­кі вы­ву­ча­лі дыс­цып­лі­ны школь­на­га кур­са. А з дру­го­га го­да па­ча­лі з'яў­ляц­ца спец­прад­ме­ты — курс па гід­ра­пнеў­ма­аў­та­ма­ты­цы, ме­та­ла­рэз­ных стан­ках, на­лад­цы і пра­гра­ма­ван­ні вы­твор­ча­га аб­ста­ля­ван­ня, ін­жы­нер­най гра­фі­цы, ма­тэ­ры­я­лаз­наў­стве.

— Вы­клад­чык нам рас­каз­ваў пра ней­кія рэ­чы, а мы ўво­гу­ле не ра­зу­ме­лі — што за «пі­ноль», «шпін­даль»? У тэ­о­рыі не ўяў­ля­лі. А пас­ля пры­хо­дзі­лі на прак­ты­ку і ба­чы­лі — ага, гэ­та ста­мі­на, ве­да­ем. Да­рэ­чы, ужо на пер­шай прак­ты­цы мы спра­ба­ва­лі пі­саць прос­цень­кія пра­грам­кі.

За час ву­чо­бы ме­хат­ро­ні­кі атры­ма­лі цэ­лы «бу­кет» спе­цы­яль­нас­цяў: апе­ра­тар стан­коў з ліч­ба­ва-пра­грам­ным кі­ра­ван­нем, сле­сар-элект­рык па ра­мон­це элект­ра­аб­ста­ля­ван­ня, на­лад­чык. І ўлас­на ме­хат­ро­нік 5 раз­ра­ду. Але мне ўсё роў­на не­зра­зу­ме­ла, чым му­сіць зай­мац­ца ме­хат­ро­нік. Мі­ха­іл па­пу­ляр­на тлу­ма­чыць:

— Якія ёсць праб­ле­мы на за­вод­зе? Ка­лі зда­ры­ла­ся не­па­лад­ка, ме­ха­нік, элект­рык і гід­раў­лік пра­вя­ра­юць ме­ха­нізм, але на іх участ­ках усё вы­дат­на пра­цуе. Ме­хат­ро­нік за­дум­ваў­ся як ча­ла­век-ды­яг­нос­тык, які мо­жа па­гля­дзець і ска­заць, у чым ня­спраў­насць ме­ха­ніз­ма, і пра­вес­ці дроб­ны ра­монт. Для гэ­та­га мы і атры­ма­лі ад­ра­зу столь­кі пра­фе­сій­ных на­вы­каў.

12-8

12-8

 

Тым не менш вы­пуск­нік за­ўва­жае, што мно­гія ме­хат­ро­ні­кі, як і ён сам, пра­цу­юць на­лад­чы­ка­мі аб­ста­ля­ван­ня. Вы­клю­чэн­не скла­да­юць вы­пуск­ні­кі, якія тра­пі­лі па раз­мер­ка­ван­ні на трак­тар­ны за­вод. Мі­ха­іл на­ладж­вае тэх­ніч­нае аб­ста­ля­ван­не пад ней­кую кан­крэт­ную дэ­таль, ро­біць пер­шы пра­гон, пас­ля пра­цуе па на­ла­джа­най схе­ме. Вы­твор­часць у цэ­ху экс­пе­ры­мен­таль­ная, на прад­пры­ем­стве ро­бяць паў­на­вар­тас­ныя ап­тыч­ныя пры­бо­ры: на­прык­лад, на спа­да­рож­ні­ку «Бел­КА» ста­іць оп­ты­ка «Пе­лен­га», шмат за­ка­заў па­сту­пае з Ра­сіі. За­раз прад­пры­ем­ства ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца, не так даў­но з'я­віў­ся но­вы кор­пус «Кос­мас».

— На пы­тан­не «Кім пра­цу­еш?», ад­каз­ваю «Спа­да­рож­ні­кі раб­лю», — ве­се­ла ка­жа ме­хат­ро­нік. — У лю­дзей ад­ра­зу ці­каў­насць у ва­чах. Але ж гэ­та не пус­тыя сло­вы — на­чын­ка ў спа­да­рож­ні­каў і са­праў­ды бе­ла­рус­кая.

Да­рэ­чы, мес­ца пра­цы ён вы­браў сам, бо ве­даў, што на «Пе­лен­гу» ёсць доб­рыя перс­пек­ты­вы для раз­віц­ця. Зар­пла­ты ха­пае не толь­кі на ся­бе: Мі­ха­іл да­па­ма­гае баць­кам і ад­клад­вае на аў­та­ма­біль.

Ад Кар­пат і да Ал­тая

Вы­пуск­ні­кі не губ­ля­юць су­вя­зі з ка­ле­джам. Ёсць на­го­да са­браць леп­шых — на но­се пад­рых­тоў­ка да між­на­род­ных спа­бор­ніц­тваў па пра­фе­сій­ным май­стэр­стве. Ды­рэк­тар ка­ле­джа РІ­ПА Ва­ле­рый Га­лу­боў­скі ка­жа:

— Вы­дат­на, ка­лі не­фар­маль­ны і фар­маль­ны лі­дар спа­лу­ча­юц­ца ў ад­ным ча­ла­ве­ку, — і кі­дае по­зірк на Мі­ха­і­ла. А той, як бы­лы ста­рас­та, ад­зна­чае: «У нас бы­ла доб­рая гру­па, ка­лек­тыў тры­маў­ся ра­зам. Ха­дзі­лі ту­са­вац­ца, ву­чы­лі­ся так­са­ма доб­ра. І гэ­та за­слу­га на­ша­га ку­ра­та­ра, На­стас­сі Вік­та­раў­ны Пе­ра­пёл­кі­най. Яна нам не да­ва­ла спус­ку. «Спяр­ша ты ча­ла­век, а пас­ля — спе­цы­я­ліст», — гэ­та яе сло­вы.

Ме­хат­ро­ні­кі ха­дзі­лі ў па­хо­ды на Ал­тай, у Хі­бі­ны, Ка­рэ­лію і Кар­па­ты: фо­та­ім­гнен­ні з іх за­да­ку­мен­та­ва­ны ў на­сцен­га­зе­тах. Са­праўд­ны па­да­ру­нак ад ка­ле­джа. Кем­лі­вы вы­пуск­нік за­ўва­жае: хто хо­ча раз­ві­вац­ца, той возь­ме ад­сюль па мак­сі­му­ме. Хлоп­цы па­спя­ва­лі і доб­ра ву­чыц­ца, і ак­тыў­на ад­па­чы­ваць. У го­ра­дзе Гу­сеў Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці яны ўдзель­ні­ча­лі ў кон­кур­се пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства. Та­ды Мі­ха­іл узяў пер­шае мес­ца. Ез­дзі­лі так­са­ма і ў Маск­ву. А ця­пер ме­хат­ро­ні­кі ак­тыў­на рых­ту­юц­ца да кон­кур­су су­свет­на­га маш­та­бу Worldskіlls (свое­асаб­лі­вай алім­пі­я­ды па пра­фе­сій­ным май­стэр­стве), які ад­бу­дзец­ца сё­ле­та ў жніў­ні ў бра­зіль­скім Сан-Паў­лу.

Па су­бо­тах бы­лыя ад­на­груп­ні­кі збі­ра­юц­ца, каб па­гу­ляць у фут­бол. Ды ўво­гу­ле яны ста­ра­юц­ца не губ­ляц­ца, а су­стра­кац­ца час­цей. Свой воль­ны час хло­пец пра­во­дзіць на­сы­ча­на: ка­ток, ба­сейн, страй­кбол. Лю­бы ак­тыў­ны ад­па­чы­нак — гэ­та яго. Та­му на­ват на «Пе­лен­гу» Мі­ха­іл Пры­быт­кін ад­каз­ны за спар­тыў­ныя і куль­тур­на-ма­са­выя ме­ра­пры­ем­ствы. Акра­мя пра­цы, ён па­спя­вае ву­чыц­ца ў БДУ­ІР на за­воч­ным ад­дзя­лен­ні па спе­цы­яль­нас­ці «пра­мыс­ло­вая элект­ро­ні­ка». У бу­ду­чы­ні хло­пец збі­ра­ец­ца раз­ві­вац­ца як спе­цы­я­ліст — у яго ёсць вы­дат­ная ба­за, атры­ма­ная пад­час на­ву­чан­ня ў ка­ле­джы.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.