Вы тут

Выберы свой «універ»


Дзень ад­чы­не­ных дзвя­рэй прой­дзе ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це 28 са­ка­ві­ка.

Пад­час ме­ра­пры­ем­ства абі­ту­ры­ен­там і іх баць­кам бу­дзе да­дзе­на маг­чы­масць су­стрэц­ца з кі­раў­ніц­твам БДПУ, вы­клад­чы­ка­мі, сту­дэн­та­мі, вя­до­мы­мі вы­пуск­ні­ка­мі ўні­вер­сі­тэ­та, пе­ра­мож­ца­мі кон­кур­су «На­стаў­нік го­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь»... На­вед­валь­ні­кі атры­ма­юць вы­чар­паль­ную ін­фар­ма­цыю пра ўмо­вы па­ступ­лен­ня і за­ся­лен­ня ў ін­тэр­на­ты БДПУ. Кож­ны ах­вот­ны змо­жа за­даць пы­тан­не, якое яго ці­ка­віць, і атры­маць кам­пе­тэнт­ны ад­каз.

Пра ма­ла­дзёж­ныя пра­ек­ты, на­сы­ча­нае куль­тур­нае і спар­тыў­нае жыц­цё ўні­вер­сі­тэ­та гас­цям рас­ка­жуць са­мі сту­дэн­ты БДПУ. На­вед­валь­ні­кі змо­гуць азна­ё­міц­ца з муль­ты­сэр­віс­ным ін­фар­ма­цый­ным аду­ка­цый­ным ася­род­дзем, ство­ра­ным ва ўні­вер­сі­тэ­це, су­час­ны­мі ін­тэр­ак­тыў­ны­мі кла­са­мі, рэ­па­зі­та­ры­ем, элект­рон­най біб­лі­я­тэ­кай, за­лай рэд­кай кні­гі, пла­не­та­ры­ем, спар­тыў­ным комп­лек­сам уні­вер­сі­тэ­та. Акра­мя та­го, пе­рад абі­ту­ры­ен­та­мі вы­сту­пяць прад­стаў­ні­кі ўпраў­лен­ня аду­ка­цыі Мі­набл­вы­кан­ка­ма, ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма і ра­ён­ных ад­дзе­лаў аду­ка­цыі.

Ва ўні­вер­сі­тэ­це ча­ка­юць як стар­ша­клас­ні­каў і вы­пуск­ні­коў на­ву­чаль­ных уста­ноў, так і тых, хто хо­ча атры­маць дру­гую вы­шэй­шую аду­ка­цыю аль­бо прай­сці пе­ра­пад­рых­тоў­ку па спе­цы­яль­нас­цях пе­да­га­гіч­на­га про­фі­лю.

Ме­ра­пры­ем­ства рас­пач­нец­ца ў 11 га­дзін ра­ні­цы ў га­лоў­ным кор­пу­се ўні­вер­сі­тэ­та (ву­лі­ца Са­вец­кая, 18), у ак­та­вай за­ле.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».