Вы тут

Робата на заказ


Мо­гуць зра­біць у ма­гі­лёў­скім Бе­ла­рус­ка-Ра­сій­скім уні­вер­сі­тэ­це

Ве­да­е­це, чым сён­ня за­баў­ля­юць гас­цей на вя­сел­лях? На­ву­ко­вы­мі до­сле­да­мі! Не здзіў­ляй­це­ся, у мо­ла­дзі гэ­та ця­пер вель­мі мод­на. Ня­даў­на са­ма бы­ла свед­кай ад­на­го та­ко­га шоу. Гас­цям пра­па­ноў­ва­лі за­бі­ваць цві­кі на­сы­ча­ны­мі вад­кім азо­там ба­на­на­мі, каш­та­ваць пры­праў­ле­ныя ім жа ку­ку­руз­ныя па­лач­кі, раз­бі­ваць аку­ну­тыя ў хі­міч­ны рас­твор ру­жы. Над­звы­чай эфект­нае ві­до­ві­шча. Але гэ­та ўсё дзі­ця­чы ле­пет у па­раў­на­нні з тым, што мож­на бы­ло па­ба­чыць пад­час ма­гі­лёў­ска­га фес­ты­ва­лю на­ву­кі, які ўпер­шы­ню пра­во­дзіў­ся па пра­па­но­ве ма­гі­лёў­ска­га Бе­ла­рус­ка-Ра­сій­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. Тры «на­ву­ко­выя» дні ВНУ жы­ла раз­на­стай­ны­мі кан­фе­рэн­цы­я­мі, до­сле­да­мі, алім­пі­я­да­мі, ін­тэ­ле­кту­аль­ны­мі гуль­ня­мі. Ін­та­рэс пра­яві­ла мо­ладзь з ся­мі кра­ін све­ту, якая пры­еха­ла па­ме­рац­ца сва­і­мі ве­да­мі. На­ват ім бы­ло чым ура­зіц­ца на вы­ста­ве апош­ніх да­сяг­нен­няў свет­лых ро­зу­маў з Ма­гі­лё­ва.
Аляк­сандр Юш­ке­віч: з та­кой вы­на­ход­кай мож­на ад­чу­ваць ся­бе на да­ро­зе ў бяс­пе­цы.

Аляк­сандр Юш­ке­віч: з та­кой вы­на­ход­кай мож­на ад­чу­ваць ся­бе на да­ро­зе ў бяс­пе­цы.

Асаб­лі­вую ці­ка­васць вы­клі­ка­лі транс­парт­ныя бес­пі­лот­ні­кі, якія сён­ня да­стат­ко­ва за­па­тра­ба­ва­ныя ў роз­ных сфе­рах дзей­нас­ці. Рас­пра­цоў­кай па­доб­ных апа­ра­таў у Бе­ла­рус­ка-Ра­сій­скім уні­вер­сі­тэ­це зай­ма­ец­ца на­ву­ко­ва-да­след­чая ла­ба­ра­то­рыя «Элект­ро­ні­ка», якой кі­руе дэ­кан элект­ра­тэх­ніч­на­га фа­куль­тэ­та Сяр­гей Во­ла­таў.

— Наш бес­пі­лот­нік — да­стат­ко­ва прос­тая ма­дэль, якая мо­жа ака­зац­ца вель­мі ка­рыс­най для якой-не­будзь вы­твор­час­ці, дзе, на­прык­лад, трэ­ба пе­ра­во­зіць гру­зы, — ка­жа ву­чо­ны. — Ён на­столь­кі ра­зум­ны, што мо­жа рэ­ага­ваць на лю­быя пе­ра­шко­ды і мя­няць тра­ек­то­рыю свай­го шля­ху.

Ро­ба­та­мі сён­ня ні­ко­га не здзі­віш, але, каб іх аснас­ціць, па­трэб­на фан­та­зія. І «элект­ро­ні­кам» яе не зай­маць. Ас­пі­рант Ула­дзі­мір Віш­не­рэў­скі дэ­ман­струе ро­ба­та-шпі­ё­на. «Мож­на на­зі­раць за ней­кім аб'­ек­там ці за ча­ла­ве­кам, — рэ­кла­муе ён та­вар. — Не­за­мен­ная рэч для ўмоў, у якіх ча­ла­ве­ку зна­хо­дзіц­ца не­бяс­печ­на. Унут­ры яго ка­ме­ра, ін­фар­ма­цыя па бес­пра­вад­ной су­вя­зі пе­рад­аец­ца на кам­п'ю­тар, дзе ві­зу­а­лі­зу­ец­ца і апра­цоў­ва­ец­ца. За­мест ка­ме­ры мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць лю­быя дат­чы­кі, на­прык­лад, па кант­ро­лі за па­вет­ра­ным ася­род­дзем, тэм­пе­ра­ту­рай ці віль­гот­нас­цю».

Сту­дэнт ІІІ кур­са ін­жы­нер­на-эка­на­міч­на­га фа­куль­тэ­та Сяр­гей Ка­бодзь­ка з дзя­цін­ства жы­ве элект­ро­ні­кай. У 13 га­доў ён пра­чы­таў ад­ну ра­зум­ную кніж­ку і ства­рыў пра­гра­му, якая вы­зна­ча­ла цот­ныя і ня­цот­ныя ліч­бы, а кры­ху паз­ней пад кі­раў­ніц­твам баць­кі — яшчэ ад­ну, для кі­ра­ван­ня на­ва­год­няй гір­лян­дай. Ка­лі па­сту­піў ва ўні­вер­сі­тэт, усю пра­гра­му ін­фар­ма­ты­кі за пер­шы курс вы­ка­наў за... 1,5 ме­ся­ца. Га­ла­вас­ты сту­дэнт не толь­кі ву­чыц­ца, але ўжо і за­раб­ляе гро­шы, пра­цу­ю­чы ін­жы­не­рам у ад­ной з ма­гі­лёў­скіх фір­маў. І ра­ду­ец­ца, што тое, аб чым ён ма­рыў у дзя­цін­стве, здзейс­ні­ла­ся.
Ар­ту­ру Ар­жа­на­ву па­да­ба­ец­ца вы­на­хо­дзіць.

Ар­ту­ру Ар­жа­на­ву па­да­ба­ец­ца вы­на­хо­дзіць.

Дру­га­курс­нік Ар­тур Ар­жа­наў — сту­дэнт ма­шы­на­бу­даў­ні­ча­га фа­куль­тэ­та. Ён так­са­ма ці­ка­віц­ца фі­зі­кай з дзя­цін­ства і ўжо мае ча­ты­ры па­тэн­ты за сваю вы­на­ход­ку. Гэ­та кам­пакт­ная ўста­ноў­ка, якая за кошт тле­ю­ча­га раз­ра­ду па­вы­шае ў не­каль­кі ра­зоў зно­саў­стой­лі­васць лю­бой ме­та­ліч­най аснаст­кі. Гэ­ты пры­бор мо­жа з пос­пе­хам пад­аў­жаць жыц­цё дэ­та­лям, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца пры рэ­за­нні ме­та­лу. Для прад­пры­ем­стваў, якія зай­ма­юц­ца ме­та­ла­апра­цоў­кай, а іх, па не­ка­то­рых звест­ках, у нас у кра­і­не ка­ля 70 пра­цэн­таў, уста­ноў­ка не­ацэн­ная. Асаб­лі­ва ка­лі раз­мо­ва ідзе пра за­меж­ныя рэ­жу­чыя ін­стру­мен­ты. Рас­пра­цоў­ка бы­ла ўда­сто­е­на за­ла­то­га ме­да­ля ў на­мі­на­цыі «Ін­дуст­рыя на­на­сіс­тэм» на ня­даў­няй вы­ста­ве ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу.

— Яшчэ га­ды тры-ча­ты­ры та­му ся­род сту­дэн­таў І-ІІ кур­саў не бы­ло ах­вот­ні­каў іс­ці ў на­ву­ку, а ця­пер ёсць, — ра­ду­ец­ца кі­раў­нік на­ву­ка-да­след­чай ла­ба­ра­то­рыі, дзе зай­ма­ец­ца Артур, загадчык кафедры тэхналогіі машынабудавання Уладзімір Шамянкоў. — А ўсё таму, што пры дапамозе навукі сёння можна зарабляць неблагія грошы.

На­мес­нік на­чаль­ні­ка на­ву­ко­ва-да­след­чай част­кі Бе­ла­рус­ка-Ра­сій­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та Ва­сіль Усік, які за­гад­вае ла­ба­ра­то­ры­яй ва­ла­кон­на-ап­тыч­най ды­яг­нос­ты­кі, дэ­ман­струе ней­кую ру­хо­мую ме­та­ліч­ную «га­лін­ку». «Гэ­та ва­ла­кон­на-ап­тыч­ны эн­да­скоп, — зна­ё­міць ён з пры­бо­рам. — З яго да­па­мо­гай мож­на за­зір­нуць у лю­бое цяж­ка­да­ступ­нае мес­ца. Вы­на­ход­ка за­па­тэн­та­ва­на ў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. Што­год мы пра­да­ём та­кіх пры­бо­раў за мя­жу на не­каль­кі дзя­сят­каў ты­сяч до­ла­раў. Га­лі­ны вы­ка­ры­стан­ня са­мыя раз­на­стай­ныя, па­чы­на­ю­чы ад сэр­ві­су і за­кан­чва­ю­чы ды­яг­нос­ты­кай на скла­да­ных аб'­ек­тах на­кшталт атам­най стан­цыі».
Ле­а­нід Не­мян­коў і Яў­ген Кап­тур пра­па­ну­юць эка­ла­гіч­ную тын­коў­ку і вад­кія шпа­ле­ры.

Ле­а­нід Не­мян­коў і Яў­ген Кап­тур пра­па­ну­юць эка­ла­гіч­ную тын­коў­ку і вад­кія шпа­ле­ры.

Трэ­ця­курс­ні­кі бу­даў­ні­ча­га фа­куль­тэ­та Ле­а­нід Не­мян­коў і Яў­ген Кап­тур дэ­ман­стру­юць ім­парт­аза­мя­шчаль­ныя рас­пра­цоў­кі — вад­кія шпа­ле­ры, зроб­ле­ныя з тэкс­тыль­ных ад­хо­даў ма­гі­лёў­ска­га прад­пры­ем­ства «Ма­га­тэкс», і дэ­ка­ра­тыў­ную тын­коў­ку з ке­ра­міч­ных ад­хо­даў. На рын­ку па­куль пра­па­ноў­ва­юць за­меж­ныя ана­ла­гі, ка­жуць яны, але пра­дук­цыю мож­на з лёг­кас­цю ра­біць у ся­бе до­ма. Усё, што трэ­ба для гэ­та­га, — пры­ла­ды для драб­лен­ня ад­хо­даў: у пер­шым вы­пад­ку — ке­ра­міч­ных, у дру­гім — тэкс­тыль­ных.

Ас­пі­рант Аляк­сандр Юш­ке­віч і на­огул пра­па­на­ваў вель­мі ка­рыс­нае пры­ста­са­ван­не для транс­парт­ных срод­каў, якое абя­цае іс­тот­на па­вы­сіць уз­ро­вень бяс­пе­кі на на­шых да­ро­гах. Ён за­па­тэн­та­ваў ма­ду­ля­тар, з да­па­мо­гай яко­га тар­маз­ны мо­мант ства­ра­ец­ца са­мім ко­лам. Пры­ста­са­ван­не пад­час рэз­ка­га тар­ма­жэн­ня да­зва­ляе па­збег­нуць юза ко­ла і пе­ра­куль­ван­ня транс­парт­на­га срод­ку. А яшчэ на­дае яму ўстой­лі­васць, каб не віх­ля­ла і не іш­ло ў за­нос. Па­куль на­пра­цоў­ка мо­жа вы­ка­рыс­тоў­вац­ца на ма­та­цык­ле, але па­доб­ны ана­лаг мож­на зра­біць на­ват на ве­ла­сі­пед. Ай­чын­ны ма­ду­ля­тар бу­дзе знач­на тан­ней­шым, абя­цае вы­на­ход­нік.

А вось па пра­ек­це на­ву­чэн­цаў Ма­гі­лёў­ска­га ар­хі­тэк­тур­на-бу­даў­ні­ча­га ка­ле­джа ўжо бу­ду­ец­ца храм у гу­ста­на­се­ле­ным мік­ра­ра­ё­не аб­лас­но­га цэнт­ра — Ка­зі­мі­раў­цы. Яны пе­ра­пра­ца­ва­лі ме­ма­ры­ял за­гі­ну­лым у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, які па­бу­да­ва­ны ў ра­ё­не вёс­кі Па­лы­ка­ві­чы. Бу­ду­чыя ар­хі­тэк­та­ры ўдзель­ні­ча­юць у сур'­ёз­ных кон­кур­сах, іх ідэі вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца пры бу­даў­ніц­тве раз­на­стай­ных аб'­ек­таў. На вы­ста­ве мож­на бы­ло ўба­чыць дак­лад­ныя ко­піі двух зруй­на­ва­ных хра­маў, якія да Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі ўпры­гож­ва­лі Ма­гі­лёў. Ува­со­біў іх у аб'­ёме та­ле­на­ві­ты на­ву­чэ­нец ка­ле­джа Ігар Ра­чын­скі. Не вы­ключ­на, што ў бу­ду­чы­ні па яго пра­ек­це ад­ро­дзяц­ца і са­мі свя­ты­ні.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?