Вы тут

Тэрапія «ў рытме», або Рухацца, каб гаварыць


Ба­дзё­рая ме­ло­дыя ў на­вуш­ні­ках, та­нец па па­коі, ці­хая пе­сень­ка на­паў­го­ло­са — мо­жа здац­ца, што ча­ла­век вы­ра­шыў ад­па­чыць пас­ля ву­чо­бы ці пра­цы. Але ёсць лю­дзі, для якіх гэ­та не за­ба­ва, а пра­фе­сій­ная пад­рых­тоў­ка. Ня­гле­дзя­чы на тое, што мно­гія ні­ко­лі не чу­лі яе наз­вы, «па­служ­ны спіс» у ла­га­рыт­мі­кі — ме­то­ды­кі ла­га­пе­дыі — сур'­ёз­ны, хоць сам на­пра­мак з'я­віў­ся ня­даў­на. На па­чат­ку ХХ ста­год­дзя бы­ло за­ўва­жа­на, што ў дзя­цей з па­ру­шэн­ня­мі мо­вы час­та па­ру­ша­ная і ка­ар­ды­на­цыя ру­хаў. Не дзіў­на, што з'я­ві­ла­ся ідэя вы­праў­ляць пер­шае праз дру­гое.

12-21

Спа­чат­ку зда­ец­ца, быц­цам дзет­кі са­бра­лі­ся не на за­ня­ткі, а на ра­ніш­нік або кан­цэрт у дзі­ця­чым са­дзе: пе­сень­кі, тан­цы па прын­цы­пе «ра­бі, як я», па­цеш­ныя вер­шы­кі. І сам ла­га­рыт­міст па­доб­ны ці то да лю­бі­ма­га вы­ха­валь­ні­ка, ці то да доб­ра­га ка­зач­ні­ка, які прый­шоў быц­цам бы толь­кі па­ве­ся­ліц­ца і па­гу­ляць з дзець­мі. Але за­ня­ткі вель­мі сур'­ёз­ныя. Ад­ны на­ву­ко­выя наз­вы прак­ты­ка­ван­няў ча­го вар­тыя: «раз­віц­цё дроб­най і агуль­най ма­то­ры­кі» або «трэ­ні­роў­ка цяг­ліц ар­ты­ку­ля­цый­на­га апа­ра­ту». Ёсць у ла­га­рыт­мі­кі і свое­асаб­лі­вае да­паў­нен­не: да­школь­ні­кі ву­чац­ца чуць му­зы­ку, вы­зна­чаць яе ха­рак­тар, на­строй, атрым­лі­ва­юць пер­шыя ўро­кі па фар­мі­ра­ван­ні му­зыч­на­га гус­ту.

Ін­га Кіж­ло пра­во­дзіць за­ня­ткі па ла­га­рыт­мі­цы пяць га­доў. Пас­ля за­кан­чэн­ня му­зыч­на­га ад­дзя­лен­ня По­лац­ка­га ка­ле­джа Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя. П.М. Ма­шэ­ра­ва дзяў­чы­на па­сту­пі­ла ў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт імя М. Тан­ка з мэ­тай атры­маць пра­фе­сію ла­га­пе­да. Пры гэ­тым сім­па­тыя да пе­да­го­гі­кі не па­шко­дзі­ла за­хап­лен­ню му­зы­кай. У свой час Ін­га скон­чы­ла Глы­боц­кую дзі­ця­чую шко­лу мас­тац­тваў па кла­се фар­тэ­пі­я­на і не ха­це­ла кі­даць лю­бі­мы за­ня­так. Аб'­яд­наць пры­ем­нае і... пры­ем­нае да­па­маг­лі шчас­лі­вы вы­бар і ву­чэб­ная дыс­цып­лі­на. На трэ­цім кур­се сту­дэнт­ка ўні­вер­сі­тэ­та па­спра­ба­ва­ла ся­бе ў ро­лі ла­га­рыт­міс­та. Пер­шыя прак­ты­ка­ван­ні ў ву­чэб­най аў­ды­то­рыі і за­ня­ткі на прак­ты­цы па­сту­по­ва пе­ра­тва­ры­лі­ся ў пра­фе­сію. Ця­пер Ін­га па­спя­вае ву­чыц­ца ў ас­пі­ран­ту­ры, ужо са­ма вы­кла­дае на ка­фед­ры сту­дэн­там асаб­лі­вас­ці лю­бі­май пра­фе­сіі і пры­мя­няе ве­ды на прак­ты­цы ў шко­ле ран­ня­га раз­віц­ця «4 +» на ба­зе ін­сты­ту­та па­вы­шэн­ня і пе­ра­пад­рых­тоў­кі кад­раў.

Арыф­ме­ты­ка за­ня­ткаў та­кая: уз­рост па­да­печ­ных — ад ча­ты­рох да шас­ці га­доў, коль­касць ча­ла­век у гру­пе — ад шас­ці да вась­мі, за­ня­так ідзе 30 хві­лін. І ўвесь гэ­ты час трэ­ба быць ці­ка­вым для дзя­цей, бо ка­лі ім ста­не сум­на, вы­кон­ваць прак­ты­ка­ван­ні яны не ста­нуць.

«На кож­ны за­ня­так пры­дум­ляю ад­мыс­ло­вы сю­жэт, — тлу­ма­чыць Ін­га ме­тад сва­ёй пра­цы. — Гэ­та мо­жа быць і пра­гул­ка па во­сень­скім ле­се, і па­езд­ка за го­рад да ба­бу­лі. Усе прак­ты­ка­ван­ні па­він­ны быць звя­за­ны па­між са­бой і з гэ­тым сю­жэ­там. На­прык­лад, раз­мін­ка пад му­зы­ку пе­ра­тва­ра­ец­ца ў па­да­рож­жа па да­ро­зе, дзе трэ­ба абы­хо­дзіць лу­жы­ны на паль­чы­ках, пе­сень­ка — у па­да­ру­нак для ба­бу­лі, раз­віц­цё ўва­гі і ру­хо­мас­ці — у гуль­ню са шча­ню­ком».

Трэ­ба не толь­кі склас­ці гіс­то­рыю і пры­ду­маць ру­хі, але і па­да­браць да іх ме­ло­дыю, а яшчэ — на­ву­чыц­ца са­мой усё пра­віль­на вы­кон­ваць, бо на за­ня­тках да­вя­дзец­ца быць на­гляд­ным пры­кла­дам. Та­му спе­вы дзі­ця­чых пе­се­нек і ка­лек­цы­я­на­ван­не ца­цак на па­лі­чцы — для ла­га­рыт­міс­та спра­ва са­мая звы­чай­ная. Як і пад­бор­ка акор­даў на фар­тэ­пі­я­на, гі­та­ры ці акар­дэ­о­не. Ме­на­ві­та на гэ­тых ін­стру­мен­тах Ін­га ўмее іг­раць. «Ця­пер мож­на прай­граць вель­мі якас­ныя за­пі­сы роз­ных ме­ло­дый у вы­ка­нан­ні пра­фе­сій­ных му­зы­каў. Але дзе­ці лю­бяць, ка­лі за ін­стру­мен­там ся­дзіць жы­вы ча­ла­век. Та­кую му­зы­ку слу­ха­юць на­ват са­мыя ня­ўваж­лі­выя».

За­ня­ткі ла­га­рыт­мі­кай нель­га ад­дзя­ляць ад звы­чай­най пра­цы ла­га­пе­да, але пад­час іх ства­ра­юц­ца ўмо­вы, каб вы­ха­ван­цам за­ха­це­ла­ся га­ва­рыць. «Па дзе­цях заў­сё­ды мож­на зра­зу­мець, па­да­ба­ец­ца ім неш­та ра­біць ці не. Я ўжо ве­даю, якія прак­ты­ка­ван­ні ў іх лю­бі­мыя, як уз­на­га­ро­дзіць за доб­рыя па­во­дзі­ны, што ра­біць, каб не страч­ва­ла­ся ўва­га. Пры­ем­на ад­чу­ваць дзі­ця­чую сім­па­тыю. А іх раз­ва­гі, не­звы­чай­ныя фра­зач­кі і слоў­цы маг­лі б ужо змяс­ціц­ца ў тоў­сцень­кую кніж­ку».

Слу­хаць, як Ін­га рас­па­вя­дае пра сва­іх па­да­печ­ных, мож­на га­дзі­на­мі, як і на­зі­раць за са­мі­мі за­ня­тка­мі, больш па­доб­ны­мі да вя­сё­ла­га свя­та. Ды і ў звы­чай­ным жыц­ці дзяў­чы­на за­ста­ец­ца вя­сё­лай і со­неч­най.

Гле­дзя­чы на яе, між­во­лі за­дум­ва­еш­ся: а мо­жа, вось ён, рэ­цэпт шчас­ця — ка­лі ў сур'­ёз­най пра­цы мож­на за­ста­вац­ца дзі­цем?

Раг­не­да Юр­гель,
сту­дэнт­ка ІV кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».