Вы тут

Дробязяў у вялікай справе не бывае


Не толькі вялікія, але малыя і сярэднія прадпрыемствы павінны мецца на ўвазе, калі размова ідзе аб прамысловай палітыцы краіны. Такую думку выказаў Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, падчас рабочага візіту ў Маладзечанскі раён.

Спікер верхняй палаты парламента наведаў ААТ «Беразінскае» разам з генеральным дырэктарам ЗАТ «Атлант» Віктарам Шумілам. У аднайменным аграгарадку сёння гэтае цалкам самаакупнае прадпрыемства яшчэ і дае работу большасці яго жыхароў. Каля 80% прадукцыі — камплектуючыя для халадзільнікаў «Атлант».

«Часта, калі мы гаворым аб прамысловай палітыцы, чамусьці арыентуемся на нашы буйныя прадпрыемствы», — адзначае парламентарый. Міхаіл Мясніковіч лічыць, што асобную ўвагу трэба надаваць у тым ліку малым і сярэднім вытворчасцям. «Вельмі добра, што большасць гэтых прадпрыемстваў мае цесныя кааперацыйныя сувязі з нашымі прамысловымі гігантамі», — сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч наведаў і адну з кампаній холдынга «Забудова». Старшыня Савета Рэспублікі месяц таму ўжо быў на ім, але цяпер адзначыў, што значных змен не адбылося. І хоць прадпрыемства мае рэзерв, але не да канца яго выкарыстоўвае.

Адказваючы на пытанні журналістаў, парламентарый таксама расказаў пра магчымасць стварэння валютнай кааперацыі ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза. Ён патлумачыў, што гэта адна з апошніх фаз развіцця інтэграцыі. Значыць, яна прыпадзе на 2024 год, і гэта, безумоўна, позна. «Мы павінны разглядаць пытанні аб адзінай плацежнай сістэме, аб павелічэнні долі нацыянальных валют ва ўзаемным разліку, набліжаючы гэтыя тэрміны». І беларускі бок, што старшынствуе сёння ў ЕАЭС, актыўна гэтаму садзейнічае.

Вераніка ПУСТАВІТ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?