Вы тут

«Кар'ерны дзень» для студэнтаў сталічных ВНУ


«Дзень кар'еры — вясна-2015» пройдзе 25 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (Ліцэй БДУ, вул. Ульянаўская, 8). Пачатак у 10.00.

Асаблівасцю вясновага сезона стане маштабнасць яго правядзення. У гэты раз прапановамі «Дня кар'еры» змогуць скарыстацца не толькі студэнты БДУ, але і студэнты ўсіх сталічных ВНУ. Свае вакансіі ім прапануюць больш за дваццаць айчынных і замежных прадпрыемстваў розных сфер дзейнасці. Працадаўцы раскажуць моладзі пра магчымыя варыянты атрымання першага працоўнага месца, падпрацоўкі паралельна з вучобай, стажыроўкі і практыкі з перспектывай далейшага працаўладкавання. Ахвотныя змогуць адразу ж трапіць на гутарку і атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

Яшчэ адным новаўвядзеннем стане правядзенне «круглага стала», прысвечанага працаўладкаванню моладзі ў сучасных умовах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.