Вы тут

Экзамены ў ліцэй — у залежнасці ад профілю


У сувязі з увядзеннем з 1 верасня 2015/2016 навучальнага года на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі профільнага навучання, пералік уступных іспытаў для тых, хто плануе паступаць у ліцэі, будзе вызначацца самой установай адукацыі па ўзгадненні з аддзелам (упраўленнем) адукацыі, спорту і турызму.

Як патлумачылі журналісту «Звязды» ў галоўным адукацыйным ведамстве, пералік экзаменацыйных іспытаў залежыць ад пераліку профільных вучэбных прадметаў, што будуць вывучацца ў ліцэі на павышаным узроўні. Напрыклад, гэта могуць быць матэматыка і замежная мова або хімія і матэматыка.

Уступныя іспыты ў Ліцэй БДУ пройдуць 10,17, 23 і 24 мая. А ва ўсіх іншых ліцэях, што рэалізуюць праграму агульнай сярэдняй адукацыі, экзамены праводзяцца ў перыяд з 15 па 20 чэрвеня.

Рэкамендацыі аб асаблівасцях арганізацыі профільнага навучання будуць размешчаны на партале Міністэрства адукацыі і апублікаваны ў «Настаўніцкай газеце» да 1 мая 2015 года.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».