Вы тут

Стаць паспяховым за гадзіну


Нацыянальны банк адчыніў свае дзверы для моладзі. Тут у межах тыдня фінансавай асветы праводзіўся эканамічны турнір. Удзельнікамі сталі 80 студэнтаў з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Як патлумачыла начальнік аддзела фінансавай адукаванасці Нацыянальнага банка Юлія Саковіч, гэта жыццёвая эканамічная гульня, дзе ўдзельнікі кіруюць сваімі фінансамі. Нароўні з набыццём акцый, аблігацый выкарыстоўваюць розныя фінансавыя інструменты кшталту ўкладаў і інвестыцый на рынку. Гульня доўжыцца не больш за гадзіну.

«У пачатку гульні кожны ўдзельнік выбірае сваю сацыяльную ролю з пэўным стартавым капіталам і пэўным заробкам. І ў залежнасці ад таго, як ён інвестуе, будзе вызначацца яго паспяховасць. Галоўнае — балансаваць паміж выдаткамі і даходамі», — расказала Юлія Саковіч.

У Беларусі тыдзень фінансавай пісьменнасці праводзіцца трэці год запар. Нацыянальны банк працуе з іншымі банкамі і асацыяцыямі фінансавага рынку, каб сумеснымі намаганнямі павысіць эканамічныя навыкі дзяцей і моладзі. Беларусь з'яўляецца адной з лідзіруючых краін у пытанні павышэння фінансавай асветы на постсавецкай прасторы. Актыўна гэтым займаюцца таксама ў Арменіі і Казахстане.

«Пачынаючы з 2012 года, у Беларусі створаны партал па фінансавай асвеце, куды сцякаецца інфармацыя ад удзельнікаў плана сумесных дзеянняў. Таксама мы падпісалі стратэгічны дакумент з Міністэрствам адукацыі. Дзякуючы гэтаму мы ўвялі фінансавыя кампетэнцыі ў навучальны працэс, што дазволіць вучням у рамках іншых прадметаў вывучаць курс фінансавай асветы», — падзялілася Юлія Саковіч.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.