Вы тут

Большасць грамадзян у Беларусі станоўча ацэньвае работу ўлады па вырашэнні праблем насельніцтва


 Большасць грамадзян у Беларусі станоўча ацэньваюць работу ўлады па вырашэнні праблем насельніцтва. Аб гэтым сведчаць даныя сацыялагічнага даследавання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА

Згодна з вынікамі сацыялагічнага даследавання, работу мясцовых органаў улады па вырашэнні праблем насельніцтва станоўча ацэньвае кожны другі ўдзельнік апытання (53 працэнты), адмоўна - кожны трэці (33 працэнты). Значная частка рэспандэнтаў не змаглі адказаць на гэта пытанне (14 працэнтаў). Водзывы вяскоўцаў і гараджан аб рабоце мясцовых органаў улады не адрозніваюцца.

Большасць удзельнікаў апытання (67 працэнтаў) у той ці іншай ступені ўпэўнены ў даступнасці кіраўнікоў і спецыялістаў мясцовых органаў улады: 43 працэнты рэспандэнтаў лічаць, што ў выпадку неабходнасці трапіць да іх на асабісты прыём будзе не вельмі проста, але магчыма, 24 працэнты перакананы, што гэта не выкліча ніякіх складанасцей. Лічаць гэту працэдуру складанай 20 працэнтаў грамадзян. Вяскоўцы часцей, чым гараджане, гавораць аб даступнасці кіраўніцтва і спецыялістаў мясцовых органаў улады (74,5 працэнта і 65,5 працэнта адпаведна).

Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі, на думку больш як палавіны апытаных (56 працэнтаў), з'яўляюцца не вельмі простымі, але і не вельмі складанымі для грамадзян. Простымі і зразумелымі іх лічаць 17,5 працэнта рэспандэнтаў. Столькі ж (17 працэнтаў) знаходзяць іх складанымі. Адказы вяскоўцаў і гараджан на гэта пытанне таксама істотна не адрозніваюцца.

Згодна з данымі сацдаследавання, на працягу апошняга года ў дзяржаўныя органы для вырашэння сваіх пытанняў звярнуліся 29 працэнтаў удзельнікаў апытання (гараджане - 30,5 працэнта, вяскоўцы - 25,5 працэнта). Больш як у палавіны з іх (58,5 працэнта) не ўзнікала пры гэтым якіх-небудзь складанасцей. Аднак 37,5 працэнта грамадзян, вырашаючы сваё пытанне, сутыкнуліся з тымі або іншымі перашкодамі. Перш за ўсё, на думку тых, хто звяртаўся, яны былі выкліканы дзеяннямі дзяржоргана (27 працэнтаў). Праблемы, прычынамі якіх сталі самі рэспандэнты або ў аднолькавай ступені дзеянні і рэспандэнта, і дзяржоргана, назвала нязначная частка апытаных (у сярэднім па 5 працэнтаў).

Згодна з атрыманымі данымі, праз прамыя тэлефонныя лініі, гарачыя лініі, інтэрнэт у дзяржорганы звярталіся толькі 9 працэнтаў апытаных. Адназначнай ацэнкі вынікаў такога ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі няма, меркаванні рэспандэнтаў падзяліліся практычна пароўну: 53 працэнты апытаных засталіся задаволены прынятымі рашэннямі, 46,5 працэнта - не задаволены.

Паслугамі службы "Адно акно" карыстаўся кожны трэці ўдзельнік апытання (34 працэнты). Сярод гараджан яе запатрабаванасць значна вышэйшая, чым сярод вяскоўцаў (39,5 працэнта і 16 працэнтаў адпаведна). Узроўнем аказаных паслуг засталіся задаволены дзве трэці рэспандэнтаў, якія звярталіся ў службу "Адно акно" (67 працэнтаў). Незадаволенасць выказалі трэць грамадзян (31,5 працэнта).

Апытанне грамадзян праводзілася 21-31 студзеня 2015 года метадам тэлефоннага інтэрв'ю з дапамогай апаратна-праграмнага комплексу "Аўтаматызаваная сістэма сацыялагічных апытанняў". Усяго ў даследаванні прынялі ўдзел 1 тыс. рэспандэнтаў. Выбарка рэпрэзентуе дарослае насельніцтва Беларусі (18 гадоў і старэйшыя) па ўзросце, адукацыі, месцы пражывання і полу.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.