Тыдзень


Ты­дзень: аст­ра­на­міч­ныя вы­то­кі.

* Зруч­нае ў вы­ка­ры­стан­ні і звык­лае для на­шай свя­до­мас­ці злі­чэн­не ча­су па тыд­нях, якія на­ліч­ва­юць сем дзён, не з'яў­ля­ец­ца сла­вян­скай вы­на­ход­кай. Гэ­та ад­крыц­цё ва­ві­лон­скай цы­ві­лі­за­цыі, якое грун­та­ва­ла­ся на пэў­ных аст­ра­на­міч­ных ве­лі­чы­нях: ус­ход і за­хад Сон­ца, якія да­лі лю­дзям са­мую пер­шую і асноў­ную ме­ру ча­су — дзень і ноч (су­ткі).

* У тыя ча­сы, ка­лі лю­дзі бы­лі не­пісь­мен­ны­мі, яны пад­ліч­ва­лі коль­касць прой­дзе­ных дзён за­сеч­ка­мі на па­лач­ках (ад­сюль пры­маў­ка: «За­ру­бі са­бе на но­се») ці ву­зель­чы­ка­мі на спе­цы­яль­на пры­га­та­ва­ных для гэ­та­га вя­роў­ках.

* Вя­до­мы звест­кі пра тое, што ка­лісь­ці лік дзён і на­чэй ажыц­цяў­ля­лі пры да­па­мо­зе пя­ці паль­цаў на ру­ках. Та­кі ты­дзень на­зы­ва­лі «пя­ці­дзён­кай» або «ма­лым» тыд­нем. Пра­мое па­цвяр­джэн­не гэ­та­му мы зна­хо­дзім і ў на­шым што­тыд­нё­вым злі­чэн­ні ча­су. Ка­лі ўваж­лі­ва ўслу­хац­ца ў наз­вы дзён на­ша­га су­час­на­га тыд­ня, то атры­ма­ец­ца, што як­раз пер­шыя пяць дзён змя­шча­юць у сва­ёй наз­ве па­рад­ка­вы лік: аў­то­рак — дру­гі, се­ра­да — ся­рэд­ні па­між двух спра­ва і зле­ва, чац­вер — чац­вёр­ты, пят­ні­ца — пя­ты.

* Паз­ней дні ста­лі пад­ліч­ваць пры да­па­мо­зе паль­цаў дзвюх рук, што да­ло маг­чы­масць з'я­віц­ца вя­до­май нам «дэ­ка­дзе».

* Ста­ра­жыт­ныя рым­ля­не і эт­рус­кі ад­ліч­ва­лі час «вась­мі­дзён­ка­мі». Яны да­лі наз­вы дням па лі­та­рах ад «А» да «Н». Пры гэ­тым сем дзён тыд­ня бы­лі пра­цоў­ны­мі, а вось­мы лі­чы­лі днём для пра­вя­дзен­ня кір­ма­шоў і ганд­ляр­ства. Ві­даць, як­раз та­му шах­мат­ная дош­ка дзе­ліц­ца на во­сем кле­так як па га­ры­зан­та­лі, так і па вер­ты­ка­лі.

* Са­мым ста­ра­жыт­ным ка­лен­да­ром, які з'я­віў­ся за не­каль­кі ты­ся­ча­год­дзяў да н.э., быў ме­на­ві­та ме­ся­цо­вы ка­лян­дар, у асно­ву яко­га быў па­кла­дзе­ны пра­ме­жак ча­су па­між ад­ноль­ка­вы­мі фа­за­мі Ме­ся­ца — ад пер­шай чвэр­ці і да та­го ча­су, ка­лі зноў на­сту­піць пер­шая чвэрць но­ва­га Ме­ся­ца. Гэ­ты час скла­дае 29,5 су­так.

* Па­між гэ­ты­мі фа­за­мі пра­хо­дзі­лі яшчэ тры фа­зы: Поў­ня, Збы­та і Ме­жы. Ка­лі ўлі­чыць, што той час, ка­лі Ме­ся­ца зу­сім не ві­даць з Зям­лі, доў­жыц­ца ка­ля 1,5 су­так, то пра­цяг­ласць ча­су, ка­лі Ме­сяц ві­даць з Зям­лі, скла­дае 28 су­так.

* Бы­ло за­ўва­жа­на, што кож­ная з фа­заў Ме­ся­ца цяг­нец­ца пры­клад­на сем су­так. Так пра­ме­жак ча­су па­між ад­ноль­ка­вы­мі фа­за­мі Ме­ся­ца (які так­са­ма на­зва­лі ме­ся­цам — у го­нар ня­бес­на­га свя­ці­ла) па­дзя­лі­лі на ча­ты­ры част­кі — чвэр­ці, кож­ная з ка­то­рых скла­дае сем дзён і атры­млівае наз­ву — ты­дзень (руск. — не­де­ля, цар­коў­на­сла­вян­скае — седмица).

* Ся­мі­дзён­ны ты­дзень Ста­ра­жыт­на­га Ва­ві­ло­на як адзін­ку вы­мя­рэн­ня ча­су спа­чат­ку пры­ня­лі ста­ра­жыт­ныя іў­дзеі, паз­ней — грэ­кі і рым­ля­не, за­тым пры­выч­ны для нас ты­дзень рас­паў­сю­дзіў­ся па ўсёй За­ход­няй Еў­ро­пе. З ця­гам ча­су яго пры­няў і араб­скі Ус­ход.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».