Вы тут

Прывітанне з 1965 года


Па­слан­не на­шчад­кам у бу­тэль­цы вы­пад­ко­ва знай­шоў ра­бо­чы Аляк­сандр Лі­та­шоў, які пра­цуе на рэ­кан­струк­цыі ме­ма­ры­я­ла, пры­све­ча­на­га ге­ра­іч­най апе­ра­цыі па фар­сі­ра­ван­ні Дняп­ра ў каст­рыч­ні­ку 1943 го­да. Стэ­ла-абел­іск у цэнт­ры га­рад­ско­га па­сёл­ка Ло­еў па­куль ста­іць «абез­га­лоў­ле­ная» — яе бу­дуць на­рошч­ваць на 60 см. Але ж ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы гэ­та­му і бы­ло зной­дзе­на па­слан­не ў бу­тэль­цы, рас­каз­вае ра­бо­чы:

28-36

— Мы ра­бі­лі рэ­стаў­ра­цыю стэ­лы, зні­ма­лі верх­ні ку­пал, вы­свят­ля­лі, якім чы­нам лепш на­рошч­ваць но­вы. Ка­лі зня­лі верх­ні ку­пал, там бы­ла пус­тая ні­ша. Я спус­ціў­ся ўся­рэ­дзі­ну і знай­шоў гэ­тую бу­тэль­ку.

Як вы­свет­лі­ла­ся, гэ­та неафі­цый­ная кап­су­ла з на­ка­зам бу­ду­чым па­ка­лен­ням. У звы­чай­най бу­тэль­цы з зя­лё­на­га шкла, рыль­ца якой бы­ло аб­ма­та­на чор­най іза­ля­цый­най стуж­кай — не­каль­кі ліс­тоў па­пе­ры. Два з іх — ка­вал­кі га­зе­ты «Пра­вда». «На­су­страч XXІІІ з'ез­ду КПСС», «Но­выя маг­чы­мас­ці — но­выя перс­пек­ты­вы» — свед­чаць за­га­лоў­кі прэ­сы, да­та­ва­най 1965 го­дам.

Тэкст на па­пе­ры ў кле­тач­ку, вы­рва­най са школь­на­га сшыт­ка. Лі­та­ры кры­ху рас­плы­лі­ся ад віль­га­ці, але сло­вы, на­пі­са­ныя паў­ста­год­дзя та­му, мож­на пра­чы­таць без праб­лем. Што і зра­бі­лі ўра­чыс­та кі­раў­ні­кі Ло­еў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма ў пры­сут­нас­ці прэ­сы. Змест у ары­гі­на­ле та­кі: «Тут ад­наў­ля­лі пом­нік во­і­ны-бу­даў­ні­кі на­шым баць­кам, якія ад­да­лі жыц­цё за на­шу бу­ду­чы­ню. 30.10.1965». Да­рэ­чы, пас­ля не­вя­ліч­ка­га тэкс­та — спіс проз­ві­шчаў лю­дзей, якія ме­лі не­па­срэд­нае да­чы­нен­не да ад­наў­лен­ня пом­ні­ка ў той час.

Тым, хто пі­саў па­слан­не ў бу­ду­чы­ню, сён­ня па­він­на быць дзесь­ці ка­ля 70 га­доў. Хут­чэй за ўсё, гэ­та на­ват не мяс­цо­выя жы­ха­ры — ад­рас ад­на­го з аў­та­раў (ён з Гро­дзен­шчы­ны) так­са­ма ёсць на ад­ва­ро­це. Між тым бу­тэль­ка з усім змес­ці­вам ад­ра­зу ж ста­ла экс­па­на­там му­зея «Біт­ва за Дняп­ро», які ўзна­чаль­вае Ры­ма Стад­ні­ка­ва. Яна рас­каз­вае, што ў гэ­тых мяс­ці­нах за­гі­ну­ла не менш за 10 ты­сяч во­і­наў, якія ўдзель­ні­ча­лі ў апе­ра­цыі фар­сі­ра­ван­ня ма­гут­най ра­кі:

— Тут іш­лі кро­ва­пра­літ­ныя баі, і стра­ты бы­лі вель­мі вя­лі­кія. Мес­ца для фар­сі­ра­ван­ня Дняп­ра бы­ло вы­бра­на не­вы­пад­ко­ва — уро­чы­шча Чыр­во­ная Га­ра, вёс­ка Кру­пей­кі. Ме­на­ві­та там во­раг менш за ўсё ча­каў на­ступ­лен­ня са­вец­кіх вой­скаў. Ця­пер вя­дзец­ца по­шу­ка­вая ра­бо­та і вы­свят­ля­ец­ца, што па­лег­лых ге­ро­яў бы­ло знач­на больш, чым мы ра­ней ве­да­лі.

28-37

І гэ­та бу­дзе ўлі­ча­на пры су­час­най рэ­кан­струк­цыі ме­ма­ры­я­ла. Тут ства­ра­ец­ца алея ге­ро­яў. На ёй бу­дуць уве­ка­ве­ча­ны ім­ёны Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за, якія атры­ма­лі зван­не ме­на­ві­та ў ба­ях на Ло­еў­скім плац­дар­ме.

— Сён­ня гэ­та 323 Ге­роі Са­вец­ка­га Са­ю­за, — рас­каз­вае ды­рэк­тар­ка му­зея. — Яшчэ шэсць бы­лі ўда­сто­е­ны гэ­та­га зван­ня за фар­сі­ра­ван­не ра­кі Дняп­ро ў су­сед­нім Бра­гін­скім ра­ё­не. Акра­мя су­ха­пут­ных 61-й і 65-й ар­мій, тут пры­ма­ла ўдзел і 16-я па­вет­ра­ная ар­мія. Толь­кі за пер­шы дзень ак­тыў­ных вай­ско­вых дзе­ян­няў 15 каст­рыч­ні­ка 1943 го­да бы­ло здзейс­не­на 1207 вы­ле­таў. Та­му на алеі з'я­вяц­ца і ім­ёны 36 лёт­чы­каў. Уся­го ж бу­дзе ўве­ка­ве­ча­на па­мяць пра 365 во­і­наў-ге­ро­яў.

Кі­раў­нік спраў Ло­еў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Іры­на Па­сту­хо­ва да­дае, што з аб­лас­но­га бюд­жэ­ту на фі­нан­са­ван­не рэ­кан­струк­цыі ме­ма­ры­я­ла вы­дат­ка­ва­на больш за Br20 млн руб­лёў:

— Ідуць маш­таб­ныя ра­бо­ты, якія па­він­ны за­вяр­шыц­ца сё­ле­та да 9 мая. Мы па­ба­чым пло­шчу ў но­вым аб­ліч­чы. Тут бу­дуць ство­ра­ны дзве сі­мет­рыч­ныя пля­цоў­кі, на якіх раз­мес­ціц­ца тэх­ні­ка ва­ен­ных га­доў. Зной­дзе­нае па­слан­не бу­даў­ні­коў 1965 го­да бу­дзе за­хоў­вац­ца ў му­зеі «Біт­ва за Дняп­ро», а ў дзень 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не, пры ад­крыц­ці ад­рэ­стаў­ра­ва­на­га комп­лек­су, у яго пад­му­рак бу­дзе за­кла­дзе­на но­вая кап­су­ла з па­слан­нем на­шчад­кам.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ, фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?