Вы тут

50 моў — у адным месцы


Трэ­ці мін­скі фес­ты­валь моў прой­дзе 29 са­ка­ві­ка на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це БДУ (вул. К. Марк­са, 31).

У гэ­ты дзень бу­дуць прад­стаў­ле­ны 50 моў све­ту — рэд­кіх і па­пу­ляр­ных, су­час­ных і тых, што вый­шлі з вы­ка­ры­стан­ня. Трэ­ці се­зон лінг­віс­тыч­на­га свя­та па­зна­ё­міць гас­цей з мо­ва­мі, якія ў па­пя­рэд­нія га­ды не ўва­хо­дзі­лі ў пра­гра­му фес­ты­ва­лю. Ся­род іх та­тар­ская, ар­мян­ская, эс­тон­ская, маль­тый­ская, аф­ры­ка­анс (дзяр­жаў­ная мо­ва ПАР), на­ва­ха (мо­ва аме­ры­кан­скіх ін­дзей­цаў), штуч­ныя мо­вы сін­да­рын, клін­гон­ская і ін­шыя.

Прад­стаў­ляць іх бу­дуць сту­дэн­ты, ас­пі­ран­ты і вы­клад­чы­кі фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та і фа­куль­тэ­та між­на­род­ных ад­но­сін БДУ, Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, Ра­сій­ска­га дзяр­жаў­на­га гу­ма­ні­тар­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, а так­са­ма лінг­віс­ты і мо­ва­знаў­цы з Маск­вы і Санкт-Пе­цяр­бур­га.

Гос­ці змо­гуць на­ве­даць прэ­зен­та­цыі — зай­маль­ныя
40-хві­лін­ныя мі­ні-лек­цыі. Асаб­лі­вас­цю маш­таб­най ак­цыі ста­не пра­ца сек­цыі па бе­ла­ру­сіс­ты­цы.

Зна­ём­ства з мо­ва­мі рас­пач­нец­ца а 10 га­дзі­не ра­ні­цы, а за­вер­шыц­ца ўве­ча­ры му­зыч­ным сюр­пры­зам ад гру­пы «На­гу­аль».

Пра­чы­таць анон­сы прэ­зен­та­цый і да­ве­дац­ца іх рас­клад мож­на на сай­це фес­ты­ва­лю моў (http://MіnskLіngFest.by).

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.