Вы тут

Заявы на кампенсацыю ўкладаў з 30 сакавіка будуць прымаць у 23 аддзяленнях ЗАТ "Дэльта Банк"


Укладчыкі-фізасобы з 30 сакавіка змогуць падаць заявы на вяртанне грошай у 23 аддзяленнях ЗАТ "Дэльта Банк". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў агенцтве па гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб.

У самім агенцтве прымаць укладчыкаў, якія запісаліся раней, пачалі ўжо 29 сакавіка. З 30 сакавіка прыём заявы аб выплаце кампенсацыі пачнуць у аддзяленнях і цэнтрах банкаўскіх паслуг ЗАТ "Дэльта Банк". Усяго такіх аддзяленняў 23, яны размешчаны па ўсёй краіне. Тут будуць прымаць заявы ад фізічных асоб, якія адкрывалі ўклады асабіста, удакладнілі ў агенцтве.

Прымаць заявы ад фізічных асоб, якія з'яўляюцца наследнікамі ўкладчыкаў, іх прадстаўнікамі ў адпаведнасці з даверанасцю, апекунамі і папячыцелямі будуць толькі ў агенцтве па гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў у Мінску. Прыём ідзе штодзень з панядзелка па нядзелю з 8.30 да 20.00. Сюды ж давядзецца звяртацца і тым, чые пашпартныя даныя на момант падачы заявы змяніліся, а таксама фізічным асобам, на чые рахункі накладзены арышт.

Агенцтва вызначыла 19 аддзяленняў ААТ "Банк Масква-Мінск", дзе будзе ажыццяўляцца выплата кампенсацыі. Пры падачы заявы неабходна будзе пазначыць адно з іх.

Паралельна агенцтва прадаўжае папярэдні запіс на падачу заявы на вяртанне грошай. Укладчыкі могуць звярнуцца па электроннай пошце priem@adc.by або па тэлефонах (017) 321-13-34, (017) 321-13-38.

З 12 сакавіка ў ЗАТ "Дэльта Банк" рашэннем праўлення Нацыянальнага банка была ўведзена часовая адміністрацыя па кіраванні банкам. На перыяд яе дзеяння паўнамоцтвы праўлення ЗАТ "Дэльта Банк" былі прыпынены. Мера была прынята на падставе аналізу паказчыкаў бягучай дзейнасці беларускага ЗАТ "Дэльта Банк" на фоне негатыўных падзей, што адбываюцца ў АТ "Дэльта Банк" (Украіна), у тым ліку звязаных з прызнаннем яго неплацежаздольным.

З 18 сакавіка Нацыянальны банк адклікаў ліцэнзію ЗАТ "Дэльта Банк" на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. Такое рашэнне Нацбанк прыняў па выніках разгляду інфармацыі, атрыманай ад часовай адміністрацыі па кіраванні ЗАТ "Дэльта Банк", у сувязі з невыкананнем ім асобных ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама стварэннем фінансавага становішча, якое прывяло да невыканання банкам сваіх абавязацельстваў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?