Вы тут

Фінразведка фіксуе спробы вываду капіталу з Расіі праз Беларусь у трэція краіны


 Беларуская фінансавая разведка фіксуе спробы вываду капіталу з Расіі праз Беларусь у трэція краіны на фоне расійскага фінансавага крызісу, паведаміў дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Беларусі Вячаслаў Рэўт у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае БЕЛТА.

"Сёння, зразумела, мы вельмі заклапочаны той сітуацыяй, якая адбываецца ў нашых суседзяў. Як толькі пачаўся фінансавы крызіс у Расійскай Федэрацыі, то мы бачым, як нядобрасумленныя грамадзяне спрабуюць праз нашу банкаўскую сістэму выводзіць актывы ў трэція краіны", - паведаміў кіраўнік фінразведкі.

Ён падкрэсліў, што дэпартамент удзяляе шмат увагі спыненню такіх схем "незаконнага руху".

"Мы адсочваем фінансавыя патокі і стараемся ў іх выявіць менавіта тыя аперацыі, якія з'яўляюцца падазронымі і могуць сведчыць пра ўчыненне якіх-небудзь злачынстваў", - таксама адзначыў Вячаслаў Рэўт. Ён дадаў, што ў дэпартамент кожны дзень паступае больш за 400 паведамленняў аб падазроных фінансавых аперацыях.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.