Вы тут

Прэзідэнт Чэхіі прыме ўдзел у Парадзе Перамогі ў Маскве


Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан прыедзе ў Маскву на ўрачыстасці з нагоды 70-годдзя Перамогі, каб выказаць удзячнасць за вызваленне рэспублікі ад фашызму. Перамагчы Гітлера без СССР "было немагчыма", прызнаў ён у нядзелю ў інтэрв'ю пражскай радыёстанцыі Frekvence 1.

"Я туды еду ў знак падзякі за тое, што ў Чэхіі мы не павінны гаварыць па-нямецку, не павінны казаць:"Хайль Гітлер", - заявіў ён, адзначыўшы, што чэхі маглі быць знішчаны "адразу пасля яўрэяў" падчас Другой сусветнай. "Без Савецкага Саюза перамагчы Гітлера было немагчыма. Цана за гэта - 20 млн загінулых", - дадаў прэзідэнт.

Рашэнне Ангелы Меркель не прымаць 9 мая ўдзел у маскоўскіх ўрачыстасцях, па словах Зэмана, з'яўляецца палітычнай хітрасцю. Ён нагадаў, што канцлер ФРГ прыбудзе ў расійскую сталіцу 10 мая.

"Думаю, што туды яна едзе праз дзень, каб мець больш часу на перамовы з расійскім прэзідэнтам. У дзень правядзення парада ніхто з нас (лідараў замежных дзяржаў - заўв. ТАСС) з Уладзімірам Пуціным весці перамовы не будзе", - сказаў Зэман.

Ён таксама паведаміў, што падчас прадугледжаных дзяржаўным пратаколам фотасэсій прысутных на ўрачыстасцях лідараў дзяржаў мае намер трымацца ў баку ад кіраўніка КНДР. "Буду старацца стаяць як мага далей ад Кім Чэн Ына, таму што, як я ўжо заявіў, яму рукі не падам", - адзначыў Зэман.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.