Нямецкі пісьменнік Гюнтэр Грас памёр у шпіталі ў горадзе Любек раніцай 13 красавіка, паведамляе РБК са спасылкай на твітар выдавецтва Steidl, якое прадстаўляе інтарэсы пісьменніка.
Гюнтэр Грас нарадзіўся 16 кастрычніка 1927 ў Данцызе [сучасны польскі горад Гданьск]. Падчас Другой сусветнай вайны ён быў залічаны ў супрацоўнікам дапаможнай службы СПА Люфтваффе.
Калі Грасу споўнілася 17 гадоў, ён падахвоціўся хацеў пайсці добраахвотнікам служыць на падводную лодку, але яго адправілі ў танкавую дывізію СС. Гэты факт ён хаваў да 2006 года.
Пасля разгрому Германіі Грас да 1946 году знаходзіўся ў амерыканскім лагеры для ваеннапалонных у Баварыі. Вызваліўшыся, ён пачаў вывучаць скульптуру і жывапіс, а ў канцы 1950-х гадоў захапіўся літаратурай.
З выхадам у 1959 рамана «Бляшаны барабан» Грас стаў першым нямецкім пасляваенным пісьменнікам, якія атрымаў міжнароднае прызнанне. Раман з'яўляецца першай часткай так званай «Данцыгскай трылогіі», у якой адбіліся яго ваенныя перажыванні ў падлеткавым узросце.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.