Вы тут

Туркменскай моладзі — пра нашы адукацыйныя паслугі


Сёння ў сталіцы Туркменістана пачынае работу трохдзённы кірмаш ведаў. З ініцыятывай правядзення шырокага знаёмства з беларускімі адукацыйнымі паслугамі выступіла Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. У Ашгабат прыехала дэлегацыя ад 18 беларускіх ВНУ.

Падставы для рэалізацыі такога адукацыйнага інфармацыйнага праекта істотныя. Сёння ў Беларусі вучыцца звыш 9000 туркменскіх юнакоў і дзяўчат. Частка з іх — па дзяржаўным і мэтавым наборах. З разлікам, што некаторыя выпускнікі будуць па завяршэнні вучобы працаваць на Гарлыкскім горна-абагачальным камбінаце па выпуску калійных угнаенняў. Дарэчы, паміж ВНУ Беларусі і Туркменістана існуе больш за 10 пагадненняў, 5 з якіх былі падпісаны падчас афіцыйнага візіту ў нашу краіну Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава ў кастрычніку мінулага года.

У рамках кірмашу спецыялісты розных ВНУ раскажуць вучням і іх бацькам пра характар адукацыі ў Беларусі, адкажуць на ўсе хвалюючыя пытанні: ад кошту адукацыі да парадку пражывання грамадзян Туркменістана ў Беларусі. Пройдзе навуковая канферэнцыя па праблемах адукацыі. Адбудзецца сустрэча беларускай дэлегацыі з міністрам адукацыі Туркменістана Пурлі Агамырадавым. Запланавана і правядзенне савета кіраўнікоў беларускіх і туркменскіх ВНУ.

Сяргей Шычко.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».