Вы тут

У колькі абыдзецца лета


Адно месца ў стандартным двухмесным нумары санаторыя для дарослых гэтым летам будзе каштаваць у свабоднай рэалізацыі ў сярэднім 390 тысяч рублёў. Пуцёўкі, закупленыя Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва за сродкі бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, для насельніцтва абыдуцца танней. Адно месца ў стандартным двухмесным нумары санаторыя для дарослых па такой пуцёўцы будзе каштаваць 315 тысяч рублёў.

15-49

Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі. Кошт пуцёўкі, паводле слоў спецыяліста, устанаўліваецца ўласнікам здраўніцы ў залежнасці ад попыту, комплексу паслуг, якія аказваюцца, развіцця інфраструктуры і іншага.

— Росту цэн на пуцёўкі не чакаецца, — заявіў дырэктар цэнтра.

Больш за 75% пуцёвак у беларускія здраўніцы на летні перыяд ужо рэалізавана. Разам з тым, паводле слоў Генадзя Балбатоўскага, яшчэ ёсць магчымасць набыць пуцёўку.

Плануецца, што аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне ў 2015 годзе пройдуць не менш за 1,3 млн чалавек. Пры гэтым больш за 700 тысяч пуцёвак будзе выдзелена з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Астатнія 600 тысяч пуцёвак трапяць у свабодную рэалізацыю. Мяркуецца, што з іх больш за 240 тысяч набудуць іншаземцы, у асноўным расіяне.

Генадзь Балбатоўскі адзначыў памяншэнне попыту на пуцёўкі з боку расіян з канца мінулага года. Тым не менш, паводле яго слоў, на запаўняльнасці нашых санаторыяў гэта амаль не адбілася. Так, па выніках першых трох месяцаў 2015 года яна склала каля 75%. У мінулым годзе за аналагічны перыяд гэты паказчык быў роўны 77%.

* * *

Сярэдні кошт пуцёўкі ў дзіцячы лагер з кругласутачным знаходжаннем сёлета складзе 3 млн 700 тысяч рублёў. Бацькі аплацяць, як і ў папярэднія гады, толькі каля 10% гэтай сумы.

Каля 40% кошту пуцёўкі будзе кампенсавана з дапамогай датацый: у першую чаргу са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, і часткова — са сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку.

Дзяржава даплаціць за адну пуцёўку ў аздараўленчы, спартыўна-аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем 1 млн 400 тысяч рублёў, у лагер з дзённым знаходжаннем — 580 тысяч, у лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем — 650 тысяч рублёў.

Калі браць дзённыя, профільныя лагеры і лагеры працы і адпачынку, то датацыя складзе каля 75% кошту пуцёўкі. Па традыцыі, частку грашовых сродкаў выдзеляць мясцовыя бюджэты, прадпрыемствы і прафсаюзы.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.