Вы тут

Рэкламны рынак Беларусі ў 2014 годзе вырас на 20 працэнтаў


Аб'ём рэкламнага рынку Беларусі ў 2014 годзе перасягнуў $120 млн. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч перад пачаткам ХIV пасяджэння Каардынацыйнага савета па рэкламе пры Міждзяржаўным савеце па антыманапольнай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканамічны крызіс закрануў краіны СНД, сёння мы абмяняемся меркаваннямі, наколькі сур'ёзныя наступствы. Характарызуючы рынак рэкламы Беларусі, нам радасна, што нягледзячы на ўсе праблемы, рост склаў 20 працэнтаў, аб'ём - $123 млн. Зразумела, утрымаць пазіцыі ў бягучым годзе на гэтай высокай планцы будзе складана, але мы будзем прыкладаць усе намаганні, будзем шукаць рашэнні, у тым ліку сумесныя з калегамі з краін - удзельніц СНД", - адзначыла Ірына Наркевіч.

Пры гэтым яна падкрэсліла важнасць таго, каб рынак рэкламы не спыняў свайго развіцця. "Рэклама - гэта прасоўванне тавараў і паслуг нашых кампаній, нам важна, каб не было падзення ў гэтым сегменце. Прычым гэта прасоўванне не толькі ўнутры краіны, але і на знешніх рынках. Рынак СНД у прыватнасці мае вельмі вялікае значэнне для нашых вытворцаў", - канстатавала намеснік міністра.

Ірына Наркевіч адзначыла, што ў СНД ёсць імкненне да гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў. "Ва ўсіх краінах застаўся базісны закон аб рэкламе, у якім вызначаны правілы гульні. Вядома, правілы адрозніваюцца, але на такіх мерапрыемствах, як сённяшняе, мы збліжаемся", - сказала Ірына Наркевіч.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.