Вы тут

Усе сказалі: «Добра!»


Як жодзінскія футбалісты вярнулі на гульнявую форму беларускую мову.

У камандзе з Аўтаграда беларуская мова ў пашане здаўна. Сяргей Пузанкевіч, прэс-аташэ «Тарпеда-БелАЗ», ужо даўно на беларускай мове суправаджае хатнія матчы «аўтазаводцаў», піша артыкулы ў гарадскую газету, каментуе футбол. А ў 2007 годзе ўжо самі балельшчыкі ў інтэрнэт-апытанні прагаласавалі за тое, каб прозвішчы на майках футбалістаў таксама пісаліся па-беларуску. Праўда, з 2010 года сітуацыя на некаторы час змянілася, аднак сёлета на чорна-белыя футболкі зноў вярнулася беларуская мова. Пра гэта на сустрэчы з заўзятарамі паведаміў Віктар ГЛУШКО, менеджар па працы з грамадскасцю і маркетынгу, а пасля адказаў на пытанні «Звязды».

25-12

— Падобная ідэя здаўна лунала ў паветры. І калі ў міжсезонні мы пачалі разважаць аб тым, якой будзе каманда ў новым сезоне, аб яе іміджы, вярнуліся да пытання беларускай мовы.

— Калі не памыляюся, усе футбалісты пагадзіліся, каб прозвішчы на майках былі на беларускай мове. Такая пазіцыя вас не здзівіла?

— Крыху здзівіла толькі тое, што прагаласавалі адзінагалосна. Хаця я разлічваў, што большасць прагаласуе станоўча. Варта адзначыць, што ніхто на гульцоў не ціснуў, не прымушаў. Мы проста падыходзілі да кожнага і цікавіліся, што ён думае наконт падобнай ініцыятывы. Усе казалі: «Добра!»

— А хто з футбалістаў найбольш актыўны ў гэтым пытанні?

— Наш варатар Павел Часноўскі. Ужо даўно вядома, што ён цікавіцца беларускай гісторыяй і чытае адпаведную літаратуру.

— На леташняй сустрэчы з балельшчыкамі дырэктар клуба Міхаіл Хлус сказаў, што вызначацца найперш трэба гульнёй, а не подпісамі. Маўляў, будзе вынік, тады і вернемся да гэтага пытання.

— Пра вяртанне мовы на форму нічога не казалі. Усе найперш хацелі паказаць сябе спартыўнай камандай, прадэманстраваць добры футбол. І наконт надпісаў на форме мы тады не думалі. Гэтае пытанне было другасным. А калі да каманды пачалі ставіцца сур'ёзна, то мы пачалі больш увагі надаваць іміджу, як выглядаем знешне.

— 8 гадоў таму «аўтазаводцы» сталі піянерамі ў гэтай справе. А зараз можна заўважыць, што і мінскае «Дынама», і «Гомель» пішуць на форме прозвішчы па-беларуску. У Мінску з'явілася каманда з беларускамоўнай назвай «Крумкачы». Беларуская мова ў футбольным асяродку стала моднай?

— Хутчэй за ўсё, яна ў трэндзе сярод заўзятараў. Падчас сустрэчы я казаў, што мова, на жаль, стала сродкам дасягнення таннай папулярнасці. І адчуваецца, не ад сэрца гэта ідзе, а каб дагадзіць грамадскай думцы. Мы ніколі не выхваляліся тым, што першымі пачалі пісаць прозвішчы на майках на беларускай мове, а ўсе астатнія сталі нашымі паслядоўнікамі. Хай кожны клуб вызначыцца ў гэтым пытанні сам. Наш клуб падобным чынам не прапагандуе мову, а пашырае сферу яе ўжывання.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.