Вы тут

Ноч і пасля


Для тых, каму ёсць 18.

Ноччу можна паспець шмат, асабліва калі цікавішся мастацтвам. І не толькі падчас акцыі, якую арганізуюць штогод музеі. Таму што ў гэтыя выхадныя будзе адна чароўная «Ноч мастацтваў». Насамрэч гаворка пра альтэрнатыўны музейны праект, які пройдзе сёлета ў Мінску другі раз.

Арганізоўваюць яго музей-майстэрня Заіра Азгура і Музей электроннай музыкі. Называецца «Ноч мастацтваў». Тэма: «Кантрапункт». Гэта прыём, якім спачатку карысталіся музыканты, але потым ён прыйшоў і ў іншыя віды мастацтваў. Сутнасць яго — «нота супраць ноты», «кропка супраць кропкі». І нам прадэманструюць, як гэта працуе ў музыцы, кіно, літаратуры. Самі залы музея будуць уяўляць з сябе ўвасабленне гэтага прыёму ў прасторы. Але аснова ўсё ж у самой праграме. У Скульптурнай зале знойдзецца месца прагляду фільмаў, чытанням п'ес. У Мемарыяльнай зале электронная музыка будзе спалучацца з відэарадам. Нават унутраны дворык задзейнічаны асобным арт-праектам. Усё гэта для вельмі цікаўных асоб, гатовых для ўспрымання сучаснага мастацтва, з загартаванымі для розных спакус душамі. Ноч з мастацтвам — з шэрагу тых, якія бываюць аднойчы, а ўзгадваюцца доўга.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?