Вы тут

Узнагароды за сумленную працу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці і эканамічнай бяспекі краіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці транспартнай галіны, сацыяльнай сферы, навукі, адукацыі, мастацтва, культуры і спорту, а таксама за падрыхтоўку дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені — начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл генерал-маёр Валерый Гнілазуб, начальнік зенітных ракетных войскаў і ўпраўлення зенітных ракетных войскаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй Дзіканеў.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, дырэктар Інстытута хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Агабекаў, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Гігант» Бабруйскага раёна Генадзь Хурсан.

Ордэна Францыска Скарыны ўдастоена вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Вольга Дзянісава.

Сярод узнагароджаных медалём «За адзнаку ў воінскай службе» — намеснік камандзіра 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады Узброеных Сіл палкоўнік Ігар Арцёменка, намеснік начальніка па вучэбнай і навуковай рабоце факультэта сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання Ваеннай акадэміі палкоўнік Сяргей Галубцоў.

Шэраг работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях узнагароджаны медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый». У іх ліку начальнік дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях капітан унутранай службы Дзяніс Андрыеўскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?