Вы тут

Заробак у сакавіку


Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у студзені-сакавіку склала 6 226,4 тысячы рублёў (у тым ліку ў сакавіку — 6 483,7 тысячы) і павялічылася ў параўнанні з лютым на 5,8%, або на 354,6 тысячы рублёў. Аб гэтым паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Разам з тым рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—сакавіку ў параўнанні з адпаведным перыядам летась зменшылася на 3,1%, а сёлета ў сакавіку ў параўнанні з лютым — павялічылася на 5%. У прамысловасці сярэдні заробак у сакавіку склаў 6,77 млн, у будаўніцтве — 7,380 млн, на транспарце і ў сувязі — 7,21 млн, у сельскай і лясной гаспадарцы — 4,75 млн, у адукацыі — 4,82 млн, у тым ліку ў настаўнікаў — 5,79 млн рублёў. Спецыялісты Белстата адзначаюць, што заработная плата работнікаў аховы здароўя ў сакавіку склала 5,47 млн рублёў. Пры гэтым сярэдні заробак урачоў быў на ўзроўні 8,9 млн рублёў, а сярэдняга медыцынскага персаналу — 5,44 млн рублёў.

Эксперты камітэта адзначаюць, што самы вялікі сярэдні заробак атрымліваюць работнікі сталіцы — каля 8,9 млн, а самую маленькую зарплату маюць жыхары Брэсцкай вобласці — 5,55 млн рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.