Вы тут

Якая армія без песні...


XVІІІ тэлевізійны фестываль армейскай песні «Звязда» завяршыўся цырымоніяй узнагароджання і гала-канцэртам яго лаўрэатаў, які адбыўся ў канцэртнай зале «Мінск». Пераможцы штогадовага фестывалю былі вызначаны ў чатырох намінацыях — «Выканаўцы ваенна-патрыятычнай песні», «Аўтары-выканаўцы», «Вакальныя групы і ансамблі», «Выканаўцы армейскай песні».

[caption id="attachment_81024" align="alignnone" width="600"]25-21 Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Аляксандр ГУРА ўручае дыплом уладальніку Гран-пры Анатолю ЛЯШКО.[/caption]

За час існавання фестываль аб'яднаў вакол сябе дзясяткі тысяч удзельнікаў — таленавітых выканаўцаў, творчых калектываў, мастацкае майстэрства якіх, безумоўна, працуе на выхаванне патрыятызму, высокай духоўнасці нашай моладзі. Фестываль армейскай песні «Звязда» — адзіны фестываль у краінах СНД, што праводзіцца з поўнай тэлевізійнай версіяй і гала-канцэртам. Сёлета ён быў прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі.

У адборачных турах фестывалю прынялі ўдзел каля 2 тысяч чалавек. Сярод канкурсантаў — вайскоўцы і члены іх сем'яў, сяржанты і салдаты тэрміновай службы, курсанты ваенных навучальных устаноў, у тым ліку прадстаўнікі іншых дзяржаў, сувораўцы, грамадзянская моладзь.

Па рашэнні журы на чале з народным артыстам СССР і Рэспублікі Беларусь Ігарам Лучанком, уладальнікам Гран-пры стаў пажарны 288-й базы рэзерву аўтамабіляў Анатоль Ляшко, які выканаў песню «Рэквіем невядомага салдата».

— Да перамогі ў фестывалі я ішоў доўгія тры гады, — расказвае Анатоль Ляшко. — Дагэтуль займаў першае і другое месцы. Пашчасціла, напэўна, дзякуючы песні старадарожскіх аўтараў. Нягледзячы на тое, што па спецыяльнасці я харавік-дырыжор, служу ў пажарным разліку. І вось што хачу сказаць: песня і служыць дапамагае. У войску вельмі шмат творчых людзей. Дзякуючы фестывалю яны могуць паказаць свае магчымасці.

25-22

У адпаведнасці з рашэннем журы, пераходны прыз Міністэрства абароны Беларусі ўручылі калектыву ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны. Спецыяльнай прэміі журы «За ўмацаванне культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга» ўдастоены ўдзельнікі ансамбля афіцэраў з Конга, якія выканалі песню «Плача белая бяроза». Спецыяльную прэмію «За прафесіяналізм і арыгінальнасць пастаноўкі канцэртнага нумара» атрымала вакальная група сувораўцаў. Спецыяльнай прэміяй «За вакальнае майстэрства» ўзнагароджана салістка студыі «Сям'я» Алена Аляшкевіч. Саліст дзіцячай студыі «Зорачка» Ягор Тамела, які выканаў песню «Я вярнуся пераможцам», стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі «За папулярызацыю песень, прысвечаных воінскаму доўгу».

Паслухаць гэтую кампазіцыю ў выкананні зусім юнага хлопчыка, а таксама пазнаёміцца з лаўрэатамі конкурсу ёсць магчымасць і ва ўсіх ахвотных. Тэлевізійную версію гала-канцэрта фестывалю гледачы змогуць убачыць у эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Напярэдадні Дня Перамогі песні патрыётаў стануць добрым падарункам для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.