Вы тут

Пад Омскам сышлі з рэек шэсць цыстэрнаў з сырой нафтай


У суботу раніцай шэсць цыстэрнаў з сырой нафтай сышлі з рэек у раёне пасёлка Ключы пад Омскам, паведаміў ТАСС кіраўнік прэс-службы Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Омскай вобласці Аляксей Пурышаў.

"Адна цыстэрна перакулілася і разгерметызавалася, але разліву нафты няма, - адзначыў Пурышаў. - На месца здарэння выехалі пажарныя разлікі і аператыўная група. З прылеглых дамоў эвакуяваны 500 жыхароў. Пацярпелых няма".

Пасёлак Ключы прылягае да паўночна-заходняй прамысловай зоны Омска, дзе сканцэнтраваны асноўныя прадпрыемствы нафтаперапрацоўчага і нафтахімічнага комплексу горада.

Пасёлак размешчаны па суседстве з ракой Іртыш.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.