Вы тут

Міхаіл Жураўкоў прапануе вывучаць скандынаўскі вопыт студсаветаў


Ідэю адправіць некалькіх членаў Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета ў еўрапейскія краіны для вывучэння вопыту ўдзелу студэнтаў у жыцці сваіх універсітэтаў агучыў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. На яго думку, вельмі якасна працуюць студэнцкія саветы ў Скандынаўскіх краінах.

Нагадаем, што ў склад рэспубліканскага студэнцкага савета пры міністры адукацыі ўваходзіць па адным прадстаўніку ад кожнай вышэйшай навучальнай установы краіны.

Сустракаючыся з прэзідыумам рэспубліканскага савета, міністр адукацыі паставіў перад студэнцкім актывам задачу — стварыць банк таленавітай моладзі для папаўнення кадравага рэзерву кіраўнікоў.

— Безумоўна, каб граматна кіраваць, недастаткова мець толькі прызванне. Патрабуюцца таксама заняткі і трэнінгі па мастацтве зносін з людзьмі. Але ў нашай краіне не павінна быць кадравага голаду, — дадаў Міхаіл Жураўкоў.

Члены прэзідыума Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, у сваю чаргу, прадставілі міністру адукацыі асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці на найбліжэйшую перспектыву.

Ужо падрыхтаваны праект «70 добрых спраў для ветэранаў». Плануецца правесці турыстычны злёт для студэнтаў ВНУ. Выязны форум пройдзе на Браслаўскіх азёрах. На базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта будзе арганізаваны міжнародны маладзёжны лагер. Ёсць прапанова арганізаваць інтэрнэт-флэшмоб «Акрэслі праблему», дзе кожны студэнт зможа задаць сваё праблемнае пытанне. Увагі заслугоўвае і ідэя правядзення інтэрактыўнага ток-шоу па пытаннях дзейнасці студэнцкага самакіравання ва ўстановах вышэйшай адукацыі ў рамках аднаго з нацыянальных тэлеканалаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Міхаіл Жураўкоў прапануе вывучаць скандынаўскі вопыт студэнцкіх саветаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.