Вы тут

Атакі адбілі. Атрымалі «серабро»...


На конкурсе па камп'ютарнай бяспецы RuCTF, які завяршыўся ў Екацярынбургу, каманда факультэта камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР заняла другое месца.

Каб трапіць у фінал, беларусы прайшлі адбор сярод 332 каманд і ў выніку занялі другое месца, саступіўшы толькі гаспадарам конкурсу — студэнтам Уральскага федэральнага ўніверсітэта. Прычым беларускія хлопцы пакінулі ззаду і леташніх чэмпіёнаў з Санкт-Пецярбурга, і кітайскіх праграмістаў з Харбінскага політэхнічнага ўніверсітэта.

— RuCTF — найбуйнейшыя спаборніцтвы на постсавецкай прасторы ў галіне абароны інфармацыі, і для мяне было цікава ўбачыць, хто хаваецца за ўсімі гэтымі «нікамі», з якімі я раней перасякаўся толькі ў кіберпрасторы, — прызнаўся капітан каманды «BSUІR» Аляксей Камінскі. — Мяне вельмі ўразіў узровень арганізацыі RuCTF. Адразу відаць, што Расія зацікаўлена ў развіцці камп'ютарнай бяспекі. Хацелася б, каб і ў нас праводзіліся падобныя «антыхакерскія» спаборніцтвы.

— Сапернікі былі моцныя — найлепшыя расійскія студэнцкія каманды, якія не раз удзельнічалі ў падобных спаборніцтвах, а для нас гэта была першая спроба. Але тое, што мы былі адзінымі прадстаўнікамі ад Беларусі, моцна стымулявала імкненне перамагчы, — падкрэсліў яшчэ адзін член каманды Вадзім Грыбанаў.

RuCTF — камандныя спаборніцтвы па абароне інфармацыі, мэтай якіх з'яўляецца ацэнка ўмення ўдзельнікаў абараняць камп'ютарныя сістэмы і праводзіць аўдыт іх бяспекі (імітаваць магчымыя атакі). Спаборніцтвы праводзяцца па міжнародных правілах. За 11 гадзін хакерам трэба было не толькі ўзламаць як мага больш сэрвісаў праціўнікаў, але і захаваць працаздольнасць сваіх. Між іншым, Кітай і Беларусь былі запрошаны да ўдзелу ў гэтых спаборніцтвах упершыню. Але першы блін не выйшаў камяком. Каманда беларусаў была адной з самых малаколькасных на гэтых спаборніцтвах. Гонар БДУІР адстойвалі Аляксей Камінскі, Сяргей Рынкевіч, Арцём Шэршань і Вадзім Грыбанаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.