Вы тут

«Алергія» на жыццё?


У большасці людзей алергічныя рэакцыі звязаныя з адчувальнасцю да пэўных агентаў — напрыклад, да пылку або цвілі. Аднак некаторым людзям здаецца, што ў іх алергія амаль на ўсё. У іх выклікаюць сімптомы раздражнення моцныя пахі, выхлапныя газы, новы дыван, тытунёвы дым, растваральнікі, пластмасы, фармальдэгід і пестыцыды.

У такіх людзей можа ўзнікаць галавакружэнне, галаўны боль, боль у суставах, стомленасць, парушаецца канцэнтрацыя ўвагі і памяць, развіваецца непераноснасць спёкі. Такі стан вядомы пад некалькімі назвамі — множная хімічная адчувальнасць, агульны алергічны сіндром, ідыяпатычная непераноснасць навакольнага асяроддзя. Ніякага дачынення да алергіі пералічаныя сімптомы не маюць.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэтыя сімптомы могуць быць звязаны з імунадэфіцытам. Іншыя сцвярджаюць, што прычынай з'яўляецца імуналагічная гіперадчувальнасць, празмернае раздражненне нюхальнай зоны мозга, пашкоджанне тканак, стрэс, дэпрэсія або парушэнні, звязаныя з агульным неспакоем. Невядома, ці выклікаюць гэтыя фактары пагаршэнне стану хворага або проста звязаны з ім.

Людзі з ідыяпатычнай непераноснасцю наваколля часам бываюць засмучаныя, калі ўрачы не могуць знайсці ў іх фізічную прычыну сімптомаў. Некаторыя прымаюць «меры»: кідаюць працу, пераязджаюць у горы, жывуць у дамах без сінтэтыкі або харчуюцца толькі арганічнымі прадуктамі. Аднак сімптомы знікаюць надоўга толькі ў рэдкіх выпадках. Найбольш эфектыўны комплексны падыход — кантроль (не вылечванне) сімптомаў і лячэнне такіх спадарожных станаў, як дэпрэсія або неспакой.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».