Вы тут

Мільярдэр Сорас прадказаў сцэнар Трэцяй сусветнай вайны


Амерыканскі бізнесмен Джордж Сорас выказаў меркаванне, што новая сусветная вайна магчыма ў выпадку сутыкнення інтарэсаў Кітая і ЗША.

Сорас лічыць, што да пачатку ўзброенай барацьбы прывядзе канфлікт паміж Кітаем і ЗША. Такі сцэнар магчымы, сцвярджае мільярдэр, калі КНР зарыентуе сваю эканоміку на ўнутраныя патрэбы, а не на экспарт. Тады кітайскім уладам спатрэбіцца знешні канфлікт, каб утрымаць уладу.

Джордж Сорас: «Калі адбудзецца сутыкненне паміж Кітаем і ваенным саюзнікам ЗША, такім, як Японія, не будзе перабольшаннем сказаць, што мы апынемся на парозе Трэцяй сусветнай вайны».

У гэтым выпадку, калі верыць прароцтваў Сораса, Масква стане асноўным ваенным і палітычным саюзнікам Пекіна, піша Market Watch.

НТБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?