Вы тут

Ад спякоты да замаразкаў


На поўдні — да плюс 30, а на поўначы — да мінус 2 уначы.

Сёння раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі будуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад 15 да 21 цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 22-27 градусаў. Атмасферны ціск будзе падаць. У нядзелю праз нашу краіну будзе перамяшчацца сістэма атмасферных франтоў з боку Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 цяпла, удзень — плюс 15-22 градусы.

У першы дзень наступнага тыдня надвор'е ў асноўным будзе вызначаць антыцыклон. Чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 10 цяпла, а ў паўночных раёнах месцамі на глебе магчымы замаразкі да мінус 2 градусаў, удзень будзе да плюс 18-24 градусаў. Аднак у паўднёва-ўсходніх раёнах уначы будзе ўжо плюс 11-13 градусаў, а ўдзень — 25-29 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.