Вы тут

Супрацоўніцтва па ўсіх напрамках


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Палаты нацыянальнасцей Саюзнага сходу М'янмы Хін Аунг М'інтам.

«Мы гатовы супрацоўнічаць з вамі па ўсіх напрамках ад падрыхтоўкі цывільных і ваенных у сістэме адукацыі да супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, мадэрнізацыі прамысловасці. Вы маеце вельмі вялікія запасы мінеральных рэсурсаў. Мы гатовы прадаставіць вам адпаведную тэхніку як для сельскай гаспадаркі, так і для горназдабыўных прадпрыемстваў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, фундаментам для далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і М'янмай маглі б стаць 3-5 ключавых напрамкаў, якія неабходна вызначыць на двухбаковай аснове. Прэзідэнт таксама запэўніў, што Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае, каб двухбаковае супрацоўніцтва пашыралася і прырастала новымі ідэямі і практычнымі крокамі.

У сваю чаргу Хін Аунг М'інт пацвердзіў гатоўнасць М'янмы развіваць узаемавыгадныя адносіны з Беларуссю, таксама ўлічваючы магчымасці выхаду на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.