Вы тут

Узяць вышыню!


Названы пераможцы ХІ Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў 25 намінацыях.

Па чырвонай дарожцы прайшлі найлепшыя з лепшых тэлевізійнікаў як рэспубліканскіх, так і рэгіянальных тэлеканалаў. Галоўнай інтрыгай стала прысуджэнне гран-пры. «Тэлевізійным праектам года» была прызнана праца па асвятленні чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску Белтэлерадыёкампаніі.

[caption id="attachment_84737" align="alignnone" width="600"]23-29 Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­нія ста­ла ўла­даль­ні­кам гран-пры за леп­шы пра­ект го­да. Як тут стры­маць эмо­цыі![/caption]

Вечарам 21 мая ў Палацы спорту сабраліся «зоркі» блакітнага экрана з розных куткоў Беларусі. Падвядзенне вынікаў працы — падзея хвалюючая і адказная, бо атрымаць запаветную статуэтку «Тэлевяршыні» — значыць быць заўважаным у якасці прафесіянала. Падчас аб'яўлення пераможцаў удзельнікі ў намінацыях хваляваліся не менш, чым перад сваімі эфірамі. Асаблівасцю «Тэлевяршыні-2015» стала ўручэнне спецыяльнага прыза тэлепраекту «Хвіліна маўчання», створанаму ў выніку супрацоўніцтва Белтэлерадыёкампаніі і Тэлерадыёкампаніі «Ваен-ТБ» на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

[caption id="attachment_84740" align="alignnone" width="600"]23-32 Прыз за леп­шую прад­зюсар­скую пра­цу да­стаў­ся ка­ман­дзе СТБ («Спя­ва­ю­чыя га­ра­ды — 3») — яны за­слу­жы­лі ад­па­чы­нак...[/caption]

Па-свойму ярка заявілі пра сябе і рэгіянальныя тэлевізійнікі. У намінацыях «Лепшая інфармацыйная праграма рэгіянальнага тэлебачання» перамагла праграма «Днямі» (ТРК «Магілёў»), гэтая ж кампанія атрымала прыз у намінацыі «Лепшая тэматычная праграма рэгіянальнага тэлебачання» за праект «У горадзе Бабруйску». У намінацыі «Лепшы праект рэгіянальнага тэлебачання» папоўнілася скарбонка ўзнагарод Лідскага тэлебачання. Іх праект «Ад сэрца да сэрца» атрымаў на цырымоніі статуэтку.

[caption id="attachment_84739" align="alignnone" width="600"]23-31 Эпа­таж­ны Анд­рэй Бонд і не­паў­тор­ная Лю­цыя Лу­шчык — леп­шыя ў за­баў­ляль­ным фар­ма­це (АНТ).[/caption]

Белтэлерадыёкампанія сёлета атрымала прызнанне прафесійнага журы неаднаразова: прызам за «Лепшы праект для дзяцей і юнацтва» ўзнагароджана праграма «Дабраранак», а «Панарама» адзначана як лепшая штодзённая інфармацыйная праграма. Аўтарскі цыкл Алега Лукашэвіча «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі», у прыватнасці фільм «Хаім Суцін. Прага колеру», узнагародзілі як лепшую культурна-асветніцкую праграму.

[caption id="attachment_84738" align="alignnone" width="600"]23-30 Леп­шым вя­ду­чым рэ­гі­я­наль­на­га тэ­ле­ба­чан­ня пры­зна­ны Мі­ко­ла Пра­ка­по­віч (ТРК «Брэст»).[/caption]

Лепшай грамадска-палітычнай праграмай прызнана ток-шоу «Справа прынцыпу» (АНТ), а перамогу ў намінацыі «Лепшы вядучы грамадска-палітычнай праграмы» здабыў Дзмітрый Бачкоў, вядучы «Форуму» (Белтэлерадыёкампанія). Адна са статуэтак «Тэлевяршыні» аказалася і ў МТРК «Мір» — іх праграма «Пра Беларусь з акцэнтам» была адзначана як лепшая тэматычная праграма. А праграма «Галоўны эфір», якая, дарэчы, існуе не так даўно, перамагла ў намінацыі «Лепшая штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма» (Белтэлерадыёкампанія).

Нагадаем, заснавальнікамі конкурсу выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Віншуем калег з перамогай!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».