Вы тут

У Рызе завяршыўся саміт "Усходняга партнёрства"


Чацвёрты саміт праекта Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" ў Рызе завяршыўся падпісаннем выніковай дэкларацыі. Галоўнай тэмай абмеркаванняў на цяперашнім форуме стала сітуацыя ва Украіне. У дакуменце падкрэслена пазітыўная роля Мінска як пляцоўкі для мірнага ўрэгулявання канфлікту. Дэкларацыя ўтрымоўвае заклік да поўнага выканання мінскіх пагадненняў. Падчас пленарнай дыскусіі кіраўнік беларускай дэлегацыі Міністр замежных спраў Уладзімір Макей акцэнтаваў увагу на тым, што ініцыятыва "Усходняе партнёрства" павінна насіць канструктыўны і арыентаваны на будучыню характар і не павінна ствараць новых раздзяляльных ліній у Еўропе. Пакуль жа патэнцыял супрацоўніцтва не рэалізаваны.

tvr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?