Вы тут

Lufthansa пасля крушэння A320 плануе ўвесці спантанныя тэсты на антыдэпрэсанты


Пасля крушэння пасажырскага лайнера авіякампаніі Germanwings, якое было наўмысна справакавана пілотам Андрэасам Лубіцам з-за праблем ў асабістым жыцці, галаўны канцэрн Lufthansa хоча ўвесці спантанныя тэсты на ўжыванне пілотамі антыдэпрэсантаў. Пра гэта паведаміла нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Zeitung са спасылкай на кіраўніка канцэрна Карстэна Шпора.
 
Такія праверкі можна параўнаць з раптоўнымі тэстамі на ўжыванне допінгу, якія рэгулярна праходзяць спартсмены. Калі высветліцца, што пілот нядаўна прымаў антыдэпрэсанты, як было ў выпадку з Лубіцам, то гэта можа паказваць на яго праблемы з псіхікай, прыводзіць Frankfurter Allgemeine Zeitung словы кіраўніка канцэрна.
"Зразумела, мы працуем над тым, каб скарачаць рызыкі пры палётах", - заявіў Карстэн Шпора.
Пасажырскі самалёт A320 кампаніі Germanwings, які рухаўся з Барселоны ў Дзюсельдорф, разбіўся 24 сакавіка на паўднёвым усходзе Францыі. На борце лайнера знаходзіліся 150 чалавек: 144 пасажыры і 6 членаў экіпажа. Усе загінулі.
Крушэнне адбылося па віне другога пілота - 28-гадовага Андрэаса Лубаца, які наўмысна пачаў зніжэнне лайнера. Па дадзеных следства, Лубіц быў схільны да самагубства, назіраўся ў псіхолагаў, меў праблемы ў асабістым жыцці, прымаў антыдэпрэсанты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».