Вы тут

Анджэй Дуда выйграў прэзідэнцкія выбары ў Польшчы


Кандыдат ад партыі "Закон і справядлівасць" Анджэй Дуда выйграў прэзідэнцкія выбары ў Польшчы.
Другі тур выбараў прэзідэнта прайшоў у Польшчы ў нядзелю, 24 мая. Паводле апошніх звестак экзіт-пола, падрыхтаванага даследчым цэнтрам Ipsos, за Дуду прагаласавалі 52% выбаршчыкаў. Дзеючага лідара Браніслава Камароўскага падтрымалі 48% палякаў. Яўка ў другім туры выбараў, па папярэдніх дадзеных, склала 56,1%. У першым туры галасавання, які адбыўся 10 мая, актыўнасць выбаршчыкаў была менш - 48,96%.
Прэм'ер-міністр Польшчы Ева Копач паабяцала плённа супрацоўнічаць з новым прэзідэнтам рэспублікі. "Як кіраўнік урада я магу гарантаваць, што супрацоўніцтва паміж кабінетам міністраў і новым прэзідэнтам, калі пацвердзяцца вынікі апытанняў, будзе выдатным", - сказала яна, выказаўшы надзею, што апошнія месяцы дзеючага склікання ўрада будуць добрымі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.